Субота, 19.08.2017, 22:33
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Лідары апазіцыі кажуць пра незалежнасьць,але атрымліваюць дэведэнты з ЗША. Апазіцыя залежыць ад ЗША?
Усяго адказаў: 46
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2010 » Люты » 1 » Прайшоў першы месяц першага дзесяцігодзя другога тысячагодзя
Прайшоў першы месяц першага дзесяцігодзя другога тысячагодзя
16:55
  Цудоўны падарунак прыпаднесены ўладамі жыхарам Мазыра!

МАЗЫР - СТАЎ  СВАБОДНЫМ АД РАДЫЯЦЫІ  МЕСТАМ!

   Жылі, мы, жылі амаль 24 гады ў ЗОНЕ з перыядычным радыяцыйным кантролем ад 1 да 5 Кю/км, ўжывалі ў сябе радыяцыю і зачаравана спадзяваліся, што дзяржава аб нас паклапоціцца.
    А тут такое. Спачатку ціхім сапам пазбавілі льготаў ліквідатараў, потым студэнтаў з пенсіянерамі.

    ДАБРАЛІСЯ ДА ДЗЯЦЕЙ!

  Атрымайце! Ў бюджэце сродкаў няма! Гэта можна перад выбарамі здымацца на штабелях золата ў сховішчах Нацбанка.
    А зараз, жыхары Мазыра, вам павезло больш - вы сталі жыць на чыстай і свабоднай ад радыяцыі тэрыторыі і можаце нічога не асцерагацца!
    Тое, што за 24 гады людзі атрымалі такую дозу радыяцыі, што ім хопіць яе на ўсё астатняе жыццё - такіе думкі кіраўнікоў Беларусі не абцяжарваюць. Радуйцеся!
    Для вас пабудаваны аздараўленчы горна-лыжны коплекс. Не бяда што ў большасці мазырчукоў не хапае сродкаў  карыстацца ім. Вы там бяз сродкаў і ня вельмі жаданыя госці. (Толькі інвалідамі становіцеся. Адмазвай потым дырэктароў комплекса ад турмы). А сродкі на ўтрыманне комплекса ўсё роўна адымем у вас праз прадпрыемствы ў якасці безвазмезднай дабрачыннай дапамогі.
    А каб вы не раслабляліся, фінансава, пабудуем для вас яшчэ два Палацы: для гульнявых відаў спорту (ідзе поўным ходам за курганам Славы) і Лядовы палац. Хакей - спорт №1 у Беларусі!
   З 2010годам Вас землякі! Дабрабыту Вам і Здароўя.
   Не хварэйце грыпам і страхам! НЯ БОЦЕСЯ І НЕ ПРЫНІЖАЙЦЕСЯ!



(Артыкул з незалежнага выданьня БНФ г. Мазыра "Вольны МАЗЫР”, №2, 1990г.)

Марш «ЗА ВЫЖЫВАНЬНЕ”
  "6-8 ліпеня 1990 года сьвядомыя мазырчукі прымалі ўдзел у Маршы "За Выжываньне”, цудоўна наладжаным стачкомам  і БНФ (Беларускім народным фронтам) г. Гомеля, да якога далучыліся і жыхары Магілёўшчыны, Браншчыны – ўсяго каля 300 чалавек.
  Красная плошча ці не ўпершыню зазьзяла пад палотнішчамі  бел-чырвона-белых нацыянальных беларускіх сьцягоў.
   7 ліпеня з намі сустрэўся М. Рыжкоў (Старшыня Савета Міністраў СССР): Сьвярдлоўская зала Крамля, мабыць, ніколі ня чулі столькі болю, колькі было яго ў словах выступаўшых, якія аднагалосна патрабавалі адстаўкі беларускага ўраду. Пра гэта сьведчылі  і сьлёзы маскоўскіх стэнаграфістак. Але беларуская партпрэса дала Маршу сваю ацэнку. "Советская Белоруссия” выліла на Марш вось такія памыі: "Не преминули присоединиться к нему  и представители БНФ. Среди них, к сожалению, оказалось несколько сверх-эмоноциональных крикунов, от которых, не в держав напора – ретировалась бригада японских журналистов”. Гэты партыйны опус быў абвергнуты на гарадскім мітынгу 15 ліпеня. А гомельскія ГА "Ліга жанчын” і БНФ атрымалі многа адрасоў грамадскіх арганізацый за мяжою ад журналістаў.)…
Гэты Марш  у абарону жыхароў, пацярпелых ад аварыі на ЧАЭС, быў арганізаваны па ініцыятыве грамадскага руху  Беларускага Народнага Фронту  "Адраджэньне” і падтрыманны  дэмакратычнымі  мясцовымі дэпутатамі. Тады , частка прадстаўнікоў улады і апазіцыі, прафсаюзаў,  дэпутаты, мнагадзетныя маці і пенсіянеры, не зважаючы на разьяднанасць у поглядах і перакананнях  аб’ядналіся, каб данесці свой боль за лёс сваіх дзяцей да сцен Крамля і Мінска. Да міжнароднай супольнасці.
  Менавіта пасьля  гэтага Маршу ўвесь свет даведаўся пра наша агульнае гора і людзі Добрай Волі прыйшлі  к нам  на дапамогу. Пацярпелае насельніцтва не атрымала належнай кампенсацыі, хаця ў першыя гады дзяржава выдзяляла невялікую грашовую кампенсацыю, пастаўляла чыстыя прадукты харчавання, аказвала тэхнічную дапамогу ў вытворчасці адносна чыстых прадуктаў. У 1991 годзе Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь быў прыняты закон "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпелых ад Чарнобыльскай катастрофы", які прадугледжваў неабходныя льготы і кампенсацыі людзям. Гэта разам з сістэмай радыяцыйнага кантролю і сістэмай аховы здароў'я, дзяржаўнымі праграмамі ліквідацыі выкікаў Чарнобыльскай катастрофы, дазваляла пазбегнуць сур'ёзных медыцынскіх наступстваў. Аднак праіснаваў Закон толькі 4 гады. Прэзідэнт сваімі указамі №№ 349, 350 ад 1 верасня 1995 года пазбавіў чарнобыльцаў практычна ўсіх льгот і кампенсацый. Не дапамагло рашэнне Канстытуцыйнага суда аб неадпаведнасці іх Канстытуцыі і законам Рэспублікі Беларусь. Кіруючыся гэтымі антыдзяржаўнымі актамі, міністэрствы і ведамствы сталі самавольна ліквідаваць рэшткі закона.
   Пра Чарнобыль нельга забыць. Ён – побач з намі амаль ўжо 24 гады, і невядома, калі перастане балець гэтая пакуль яшчэ незагойная рана. Але грамадзтва ўсё яшчэ паралізаванае страхам  і апатыяй. Супраціў рэдка пакідае сьцены кухняў. І гэта ў той сытуацыі, калі дзяржаўная палітыка ў справе ліквідацыі наступстваў Чарнобыльскай катастрофы пагражае здароўю кожнага з нас! У выніку толькі жменька актывістаў з году ў год спрабуе працягнуць увагу грамадазтва і міжнароднай супольнасці да чарнобыльскай праблематыкі. Іншыя ціха маўчаць, спадзяюцца перасядзець, перахітрыць, перажыць… Але рэчаіснасьць зноў і зноў падводзіць іх да  думкі, што выхад  ёсьць толькі  адзін: барані сябе сам!
  Калі ўлада не лічыцца з народам, хавае ад яго праўду, закрывае вочы на тое, што па ўсёй краіне "распаўзаюцца” забруджаныя прадукты харчавання, народ павінен прымусіць уладу паважаць сябе.




  После того как из всех Советов были выжиты все инициативные, имещие свою позицию депутаты, сначала остановилась индексация "гробовых” для жителей, пострадавших от аварии на ЧАЭС, районов и других социальных выплат,  забылись обещания по компенсации вкладов .
  Заседающие во всех Советах директора предприятий, колхозов и совхозов, не могут, бояться и не в состоянии защитить народ. Они только защищают интересы тех, кто их туда направил. Они забросили свои трудовые коллективы и не в состоянии обеспечить своих рабочих работой. Им некогда (они даже не знают как!) руководить предприятием в этих кризисных условиях, которые больше выполняют социальные функции, а не экономические.   15 лет Лукашенко и его вертикаль, горе-директора-депутаты правят страной. Что же им мешает проводить такую политику, чтобы улучшить жизнь людей? Так нет! Все эти 15 лет они только и делали, что ликвидировали чернобыльские и социальные льготы  всем  слоям населения Беларуси. Мало времени прошло? Сколько им  его надо? До последнего белоруса?
  Может оппозиционные депутаты проникли в Советы и мешают? Да представителей оппозиционных партий и демократических общественных организаций на пушечный выстрел не подпускают к  участию в работе избирательных комиссиий, не то что депутатами в Советы!

25 апреля выборы в местные Советы 26-го созыва.
26 апреля – 24 года Чернобыльской трагедии.
Не сиди на кухне!  Стань волонтером  перемен!


Свае меркаванні запісаў
Уладзімір Целяпун
Катэгорыя: Мазыр | Праглядаў: 529 | Дадаў: Admin | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Люты 2010  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2017 Конструктор сайтов - uCoz