Пятніца, 29.03.2024, 17:45
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Лідары апазіцыі кажуць пра незалежнасьць,але атрымліваюць дэведэнты з ЗША. Апазіцыя залежыць ад ЗША?
Усяго адказаў: 48
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2010 » Снежань » 20 » Плошча 2010
Плошча 2010
20:16

Каля 15-20 тысячаў чалавек (па іншых дадзеных да 40 тысяч) узялі ўдзел у акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы і плошчы Незалежнасьці ў Менску. Было аб’яўлена пра стварэньне народнага руху за свабодныя выбары без Лукашэнкі. Некаторыя ўдзельнікі спрабавалі прарваліся ў Дом ураду. Адбыліся сутычкі са спэцназаўцамі. У выніку дзясяткі людзей былі затрыманыя і зьбітыя, у тым ліку і кандыдаты на прэзыдэнта Hякляеў, Саньнікаў, Кастусёў, Статкевіч, Рымашэўскі. Арганізатары заявілі, што акцыя будзе бестэрміновай і заклікалі ўсіх прыйсьці на плошчу Незалежнасьці ў панядзелак 20 сьнежня а 18-й гадзіне.

Калі вы самі маеце паведаміць ці паказаць нешта важнае, зьвязанае з Плошчай, дасылайце інфармацыю, фота і відэа на адрас rferl.minsk@gmail.com

6.57 "Мы самі павінны будаваць сваю будучыню"

6.30 "Плошча 2010" жорстка разагнаная


06.00 Як паведаміў актывіст кампаніі "Эўрапейская Беларусь" Аляксандар Атрошчанкаў, а 6-ай раніцы міліцыя ўварвалася ў кватэру даверанай асобы Андрэя Саньнікава, каардынатара грамадзянскай кампаніі «Эўрапейская Беларусь» Зьміцера Бандарэнкі. Па словах дачкі Бандарэнка, супрацоўнікі міліцыі, забралі яе бацьку нічога не тлумачачы і не распавядаючы, куды яго вязуць.

05.54 З УУС Маскоўскага раёну Менску адпушчаны карэспандэнт tut.by Канстанцін Лашкевіч, паведаміла БелаПАН галоўны рэдактар парталу Марына Золатава: "Канстанцін быў затрыманы бліжэй да паўночы і правёў у міліцыі каля чатырох гадзін".

05.00 Як паведаміў актывіст кампаніі "Эўрапейская Беларусь" Аляксандар Атрошчанкаў, супрацоўнікі міліцыі ўламіліся ў офіс сайту "Хартыя-97", дзе знаходзіліся рэдактарка сайту Натальля Радзіна і некалькі валянтэраў. Усіх затрымалі.

04.45 Затрыманыя Аляксей Міхалевіч і Дзьмітры Вус.

04.35 Затрыманыя лідэры кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары": віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Валянцін Стэфановіч, праваабаронцы Ўладзімір Лабковіч, Анастасія Лойка, Сяргей Сыс, Зьміцер Салаўёў ды інш.


4.31 Пазьняк: Лукашэнка стаіць па горла ў крыві


01.40 Уладзімір Някляеў вывезены людзьмі ў цывільным з лякарні ў невядомым кірунку, паведаміла яго прэс-сакратарка Юлія Рымашэўская: "Сем чалавек у цывільным уварваліся да яго ў палату, зачынілі яго жонку ў суседнім пакоі. Нягледзячы на яе крыкі, Някляева загарнулі ў коўдру і павезьлі ў невядомым кірунку ".

01.30 Мікола Статкевіч знаходзіцца ў спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку на Акрэсьціна. Ягоная давераная асоба Сяргей Марцалеў распавёў:
"Мікалай Віктаравіч ужо ад'яжджаў на таксоўцы ад плошчы. Але машыну заблякавалі некалькі аўтамабіляў. Людзі ў масках, якія не назвалі сябе, вывалаклі яго з таксоўкі, і адвезьлі яго ў прыёмнік-разьмеркавальнік на Акрэсьціна. Гэта апошняе, што ён пасьпеў сказаць па тэлефону. Гэта было ў 23.37". Паводле сьведчаньняў відавочцаў, спадар Статкевіч быў моцна зьбіты.

01.10 Міліцыянты зьбілі карэспандэнта Радыё Свабода Алега Грузьдзіловіча. Калі ён здымаў зьбіцьцё маладога хлопца на яго напалі ззаду, пачалі біць нагамі. Паламалі відэакамэру. Пасьля таго, як ён пачаў крычаць, што ён журналіст, яго кінулі, пабеглі біць іншых. Людзей дзясяткамі цягнулі ў аўтазакі.




01.00 Уладзімер Някляеў затрыманы ў шпіталі хуткай дапамогі
Прэсавы сакратар кампаніі «Гавары праўду!» Юлія Рымашэўская паведаміла Радыё Свабода:

«Яшчэ а палове на першую ночы мы лічылі, што стан здароўя Ўладзімера Някляева такі, што ўсё ж такі прынята рашэньне застацца яму на ноч ў лякарні, хаця першапачаткова ён адмовіўся ад шпіталізацыі і зьбіраўся ехаць дадому. Але некалькі хвілін таму нам стала вядома, што яго затрымалі ў шпіталі. Больш падрабязнасьцяў пакуль мы ня ведаем».

Адвакат Уладзміера Някляева Тамара Сідарэнка паведаміла Радыё Свабода, што ёй патэлефанавала жонка Някляева Вольга і паведаміла, што «самога Някляева кудысьці павалаклі з палаты». Паводле адваката, наўрад ці ёй ўдасца атрымаць якую-небудзь інфармацыю пра знаходжаньне Някляева да раніцы.

Сем чалавек у цывільным вынесьлі Някляева з палаты.


00.55 Дырэктар беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук параўноўвае Плошчу-2006 з Плошчай-2010:



00.50 Праваабарончая арганізацыя «Вясна — 96» паведаміла, што «каля 200 чалавек на Акрэсьціна стаяць тварам да сьцяны з закручанымі за сьпіну рукамі. Многіх затрыманых у аўтазаках міліцыянты моцна зьбівалі нагамі. У раёне плошчы Незалежнасьці працягваюцца затрыманьні, пры гэтым моладзь жорстка зьбіваюць».



00:45 Затрыманы адзін з кіраўнікоў кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» — Старшыня Беларускага Хельсінкскага камітэта Алег Гулак — ён знаходзіцца ў аўтазаку. Праваабаронца паведаміў, што разам з ім у аўтазаку знаходзіцца цяжарная жанчына, якая разам з мужам ішла па прсапекце — разам яны і былі затрыманы.

Спампаваць

Алег Гулак быў затрыманы на перакрыжаванні вуліцы Валадарскага і праспекта Незалежнасці. У аўтазаку побач з ім — пяцёра затрыманых мужчын, а ў асобным адсеку некалькі жанчын.

00.30 Затрыманыя аглядальнікі Радыё Свабода Будзімір і Чарнец.

Спампаваць

00.25 Міліцыянтамі зьбіты карэспандэнт Радыё Свабода Алег Грузьдзіловіч, яму зламалі камэру.

Сярод затрыманых — мовазнаўца Зьміцер Саўка, — паведаміла Радыё Свабода ягоная дачка Караліна.

Эўрарадыё падае сьпіс затрыманых: 

1. Серада Аляксей
2. Клышэйка Вадзім
3. Мяцельская Яніна
4. Шкабара Віталь
5. Серабракова Вераніка
6. Чучвал Сяргей
7. Сухадульскі Іван
8. Сухарэвіч Дзяніс
9. Паштавы Антон
10. Кніга Анастасія
11. Залешчук Раман
12. Казлоў Сяргей
13. Казец Аляксандр
14. Мельнічэнка Антон
15. Язерскі Сяргей
16. Сакрэт Яўген
17. Еўдакімаў Аляксей
18. Грыбоўская Таццяна
19. Кравец Арцём
20. Пабчанка Аляксандра
21. Гудзень Дзіяна
22. Лазарава Анастасія
23. Лазараў Пётр
24. Суслава Аляксандра
25. Дайняк Ганна
26. Насута Арцём
27. Барэйчук Святлана
28. Кавалёў Сяргей
29. Януковіч Алена
30. Шаруба Ганна
31. Агрэйцовіч Аляксандр
32. Чайчыц Вольга
33. Коўшык Дзіяна
34. Кашнярова Ганна
35. Лялевіч Ян
36. Максіменка Раман (head-of-babulka.livejournal.com)
37. Кашталян Вольга
38. Мартынаў Віктар
39. Занкевіч Аляксандр

Затрыманыя Саньнікаў, Рымашэўскі, Статкевіч, Кастусёў


Зьбіты Андрэй Саньнікаў

0.20
Каля ўнівэрсаму Цэнтральны моцна зьбіваюць людзей, расьсякаюць на малыя групы, выхопліваюць паасобку, цягнуць па зямлі, закідваюць у машыны.

Затрыманы карэспандэнт "Gazeta Wyborcza" Анджэй Пачобут.

Мапа падзеяў


Глядзець вялікую мапу

0.15 Групы амапаўцаў застаюцца ў раёне плошчы Незалежнасьці. Калёна іх прабегла з праспэкту ў бок Чырвонага касьцёла. Двое амапаўцаў са шчытамі знаходзяцца на ганку гатэлю Менск.

0.10 Як паведаміў Мікола Статкевіч, яго затрымалі каля галоўпаштамту. Прычым, паводле Статкевіча, спэцназаўцы разьбілі шкло прыватнага аўтамабіля, выкінулі зь яго пасажыраў і кіроўцу, пасадзілі туды Міколу Статкевіча. Побач зь ім селі два афіцэры міліцыі, паведаміў Статкевіч.









Затрыманых вязуць па вуліцы Чыгуначнай, адсюль яны робяць выснову, што вязуць у турму на Акрэсьціна.

Зачыстка працягваецца, спэцназаўцы атрымалі загад зноў вярнуцца і пачалі зьбіваць людзей ля гатэлю «Менск». Пад зачыстку трапляюць мінакі. Спэцназаўцы зрабілі некалькі ланцугоў на ходніках, і людзей прапускаюць толькі тады, калі яны паказваюць нейкія пасьведчаньні.

Зьбітыя трое расійскіх журналістаў, польскі і амэрыканскі журналіст, журналітка Натальля Радзіна.

Дакладная лічба затрыманых невядомая.

0.10 Пры канцы акцыі яе арганізатары заявілі, што акцыя будзе бестэрміновай і заклікалі ўсіх прыйсьці на плошчу Незалежнасьці 20 сьнежня а 18-й гадзіне.

0:00 Жонка Някляева Вольга цяпер у шпіталі хуткай дапамогі, дзе знаходзіцца яе муж. Там адбываецца кансыліюм лекараў. Вольга Някляева паабяцала пазьней расказаць Радыё Свабода пра вынікі кансыліюму.

23.55 За Чырвоным касьцёлам карэспандэнтка Свабоды ўбачыла дзьве машыны хуткай дапамогі. Лекар адной зь іх паведаміў, што ў ягоным аўтамабілі знаходзяцца трое траўмаваных, якім тэрмінова на месцы аказваецца дапамога.

Спампаваць

23.50 Галіна Абакунчык перадае, што разагнаныя людзі не разыходзяцца. Іх расьсеклі на групы вакол плошчы. Журналістка знаходзіцца ля пераходу з плошчы Незалежнасьці да вуліцы Ленінградзкай. Туды падагналі зялёныя мазаўскія пасажырскія аўтобусы з надпісамі «Заказны», куды міліцыя закідвае дэманстрантаў.




23.45 Наш карэспандэнт стаў сьведкам таго, што спэцназаўцы працягваюць зьбіваць моладзь нават у мэтро.

23.40 Ад плошчы Незалежнасьці ад'ехалі 16 машынаў з вайскоўцамі.

22.35 Наша карэспандэнтка Галіна Абакунчык перадае з амаль пустой ужо плошчы Незалежнасьці, што на месцы зачысткі валяюцца пальчаткі, шапкі, абутак, шматкі адзеньня. Відавочцы паведамілі ёй, што Андрэй Саньнікаў зьехаў на аўтамабілі. Дзе астатнія арганізатары акцыі, пакуль невядома.

Плошча Незалежнасьці апусьцела, апроч спэцназаўцаў, нікога не засталося. Журналісты спрабуюць выйсьці з ачапленьня.








23.30 Перадае Аляксандар Лукашук з плошчы Незалежнасьці: "Я адзін і вакол некалькі тысячаў чалавек з дубінкамі ў касках. Плошча акружаная. Аўтазакі з затрыманымі. Я бачу 7 поўных машын. Чалавек 50 ідзе да даму ураду. Ніводнага сьцягу, толькі спэцназаўцы, якія раяць мне пакінуць плошчу. Рухаюся да БДУ. Журналістаў няма. Шмат людзей атрымалі траўмы. Ніводнага цывільнага чалавека, людзі з жалезнымі шчытамі. Плошча амаль ачышчаная”.




23.25
Прадстаўнік Генэральнай пракуратуры Павал Радзівонаў у праграме «Выбар» ОНТ пракамэнтаваў падзеі на плошчы Незалежнасьці. Паводле ягоных словаў, заканадаўствам прадугледжана жорсткая адказнасьць арганізатарам непарадкаў — ад адміністратыўнай да крымінальнай. Яны могуць быць пазбаўленыя волі да 15 гадоў. Радзівонаў падкрэсьліў, што «гэта не пагроза, гэта — канстатацыя фактаў».

Спампаваць

23.20 Перадае Галіна Абакунчык: "Спэцназаўцы вельмі жорстка зьбівалі людзей. Жанчын зьбівалі нагамі. У аўтазакі загружалі шмат людзей. На заклік кандыдатаў на прэзыдэнта правесьці перамовы з прадстаўнікамі міліцыі ніхто не адклікнуўся. На плошчы знаходзяцца пераважна спэцназаўцы. Яны перамяшчаюцца па плошчы. Яны спрабуюць дагнаць людзей, расьсекчы натоўп. Трывожны настрой. Людзі шыхтамі бягуць у боку Чырвонага касьцёлу. Ідзе зачыстка плошчы. Застаўся з дзясятак журналістаў на плошчы Незалежнасьці. Усе астатнія людзі выціснутыя з плошчы”.


23.20 Плошча Незалежнасьці практычна цалкам зачышчаная ад дэманстрантаў. Застаюцца толькі аўтазакі, у якія міліцыянты закідваюць затрыманых удзельнікаў акцыі.







23.10
На зачышчанай пляцоўцы — акрываўлены сьцяг, кавалкі вопраткі.

Пад’ехалі чатыры аўтазакі, відаць, хутка пачнецца хапун. Жорстка зьбіваюць людзей.

Пад’ехалі чатыры аўтазакі. Людзей зьбіваюць і закідваюць у аўтазакі. Шмат людзей зьбітых да крыві ляжыць на асфальце.

23.10 АМОН спрабуе запалохаць людзей, адцясьніць, адштурхнуць, грукае дубінкамі ў шчыты.


Лідэры апазыцыі заявілі, што выклікалі на перамовы кіраўніцтва міліцыі. Перамовы вядзе Рымашэўскі. Пад’ехалі 6 аўтазакаў. Рэшту дэманстрантаў актыўна адцясьняюць спэцназаўцы. Магчымыя затрыманьні. Не чуваць кандыдатаў. Лідэры апазыцыі заявілі, што абвяшчаюць бестэрміновую акцыю на плошчы Незалежнасьці. Людзі падаюць.



23.05 Кандыдаты на прэзыдэнта спрабавалі выклікаць каго-небудзь з урадоўцаў. Тым часам шыхты амапаўцаў вырваліся з Дому ўраду і разрэзалі маніфэстацыю на дзьве часткі. Адна зь іх засталася паміж Домам ураду і помнікам Леніна. Другая частка застаецца на плошчы Незалежнасьці. Кандыдаты на прэзыдэнта застаюцца, хутчэй за ўсё, ля будынку Дома ўраду.

Запрашаюць да перамовы камандзіра брыгады спэцназу. У адказ міліцыянты пачалі зьбіваць людзей

Як сказала наша карэспандэнтка Галіна Абакунчык, пачалася жудасная бойка. АМАП адцясьняе людзей ад Дому ўраду. Спэцназаўцы выціскаюць людзей з плошчы, лупцуючы ўсіх дубінкамі.

22.55 Адбываецца мітынг. Ёсьць добрая гукаўзмацняльная апаратура. Толькі  што выступіў старшыня ПЭН-цэнтру Андрэй Хадановіч.

З Дому ураду выбягаюць сотні спэцназаўцаў. АМОН спрабуе разагнаць людзей. Людзі пачалі адступаць.

21.52 Перадае Галіна Абакунчык: "На прыступках дому ўраду адбываліся незразумелыя рэчы. Людзі пачалі рухацца да ўваходу. Кандыдаты гэтым працэсам не кіравалі. Людзі грукаліся ў дзьверы. Раптам маладыя людзі і пачалі разьбіваць дзьверы на ўсім працягу уваходу. За кожнымі дзьвярыма былі барыкады. Яны былі гатовыя. Як толькі дзьверы былі разьбітыя, адразу выскачылі супрацоўнікі АМОНу. Было некалькі жорсткіх сутычак.

Рымашэўскі назваў гэта "справакаванай акцыяй, яе не плянавалі дэмакратычных сілаў. Дзьверы разьбівалі людзі нападпітку. Наўмысная правакацыі!”. Людзі працягваюць стаяць і скандаваць".



22.45 Людзі прарвалі кардон спэцназаўцаў і ўшчыльную наблізіліся да будынку Дому ўраду. Яны не сыходзяць з прыступак і скандуюць "Сыходзь!".

Натоўп зноў пачаў крушыць вокны і дзьверы Дому ўраду. Чуюцца воклічы, што гэта правакацыя.

Кандыдат у прэзыдэнты Рыгор Кастусёў у сваім выступе заклікаў стаяць на Плошчы да перамогі, людзі скандуюць "Не баімся!".

22.40 Наша карэспандэнтка Галіна Абакунчык знаходзіцца ў самым эпіцэнтры падзеяў — за сьпінамі спэцназаўцаў. Яна бачыць разьбітыя шыбы і, на яе думку, гэта выглядае на правакацыю: міліцыянты выйшлі толькі пасьля таго як ім «дазволілі» пабіць шыбы. Паказальна, што імі камандуюць людзі ў цывільным. Празь некалькі хвілінаў зацішша зноў узьнікаюць сутычкі.

Інтэрфакс: У Віталя Рымашэўскага разьбітая галава.




22.35 Уварвацца ў Дом ураду не ўдалося. Там былі вялікія сілы спэцназу. Выскачыла шмат спэцназаўцаў з дубінкамі. Ідзе вялікае супрацьстаяньне  на ганку Дому ураду. Ёсьць моцна зьбітыя. Побач са мной непрытомны зьбіты чалавек. Спэцназаўцы грукаюць у шчыты, каб запалохаць людзей. На помніку Леніну выступае Саньнікаў, які заклікае міліцыянтаў не біць і чапаць людзей.  Спробаў трапіць у дом ураду больш няма. Спэцназ выкарыстоўвае спэцсродкі, дымавыя шашкі.



Да Дому ўраду прыбывае яшчэ больш міліцыянтаў. Спэцназаўцы ланцугом  ачапілі ўваход. Людзей у першых шэрагах зьбіваюць.

22.30 Атрады АМАП і міліцыі вырваліся з дому ў раду. Пачалася сутычка з маніфэстантамі. Некаторыя людзі ляжаць на зямлі.

22.30 Аляксандар Фядута, член штабу Някляева: "Някляеў у рэанімацыі, ён імкнуўся пайсьці на плошчу, але мэдыкі забаранілі. Была спроба штурму офісу Някляева невядомымі. Мы ведаем, што большая частка прыхільнікаў Някляева – на плошчы Незалежнасьці, і наколькі да нас паступаюць зьвесткі, рэалізуецца той плян, які мы і прапанавалі. Мы спрабуем дамагчыся перамоў з кіраўніцтвам ураду Беларусі. Гэта цалкам легітымная структура, якая можа і павінна ўзяць на сябе адказнасьць за тое, што адбываецца ў краіне. Але хай яна возьме адказнасьць... Мы зьбіраліся дамагчыся сустрэчы з дзяжурным па офісу прэсм'ер-міністра, што мы патрабуем перамоваў. Тое, што адбылося, калі сапраўды разьбітае гэтае шкло -- гэта цалкам на адказнасьці уладаў, бо ў нас была заплянаваная цалкам мірная дэманстрацыя пратэсту.



22.25 Людзі заходзяць у будынак. Ніякага супраціву не аказваюць супрацоўнікі міліцыі. Разьбітае шкло.
Перадае Валер Каліноўскі:



Віталь Рымашэўскі заявіў карэспандэнтцы нашага радыё, што такое разьвіцьцё акцыі не плянавалася, што яна бессэнсоўная, і гэта правакацыя п’яных людзей.



22.20
Маніфэстанты  спрабуюць прарвацца ўсярэдзіну праз забарыкадаваныя дзьверы.

Перадае Валер Каліноўскі:



22.15 Пяць кандыдатаў на прэзыдэнта накіраваліся ў Дом ураду. Тым часам хтосьці разьбіў шыбы ў дзьвярах. За шыбамі журналісты ўбачылі міліцэйскія шчыты. Дзьмітры Вус, Андрэй Саньнікаў, Мікола Статкевіч, Віталь Рымашэўскі, Рыгор Кастусёў стаяць ля ўваходу ў Дом ураду.

Дэманстранты працягваюць ламацца ў дзьверы Дому ўраду, якія забарыкадаваныя знутры

22.10 На помнік Леніна ўсталявалі бел-чырвона-белы сьцяг. Ідзе нарада арганізатараў мітынгу. Абмяркоўваюцца наступныя дзеяньні. Людзі на плошчы скандуюць "Жыве Беларусь!", тэлефануюць сваім знаёмым, заклікаючы далучыцца да пратэсту.

22.05 У цэнтральных дзьвярах Дому ўраду, дзе месьціцца Цэнтравыбаркам,  невядомыя выбілі тры шыбы. Народ тым часам не разыходзіцца, заклікаючы тэлефанаваць сябрам і знаёмым, каб тыя таксама далучаліся да акцыі пратэсту

Спампаваць

22.00 Кіраўнік штабу Ўладзімера Някляева Андрэй Дзьміітрыеў зачытаў заяву Народнага сходу, у якой заяўляецца аб непрызнаньні вынікаў выбараў і патрабаваньнем правесьці новыя выбары без Лукашэнкі.

Падвезьлі гукаўзмацняльную апаратуру і ўсталявалі яе на помніку Леніна.



21.55
Аляксандар Лукашук з плошчы Незалежнасьці: "Уся плошча запоўненая людзьмі, сьцягамі. Людзі скандуюць "Сыходзь”, "Верым, можам, пераможам”. На помніку Леніна бел-чырвона-белыя сьцягі. Кандыдаты на прэзыдэнта напэўна сплянавалі такі сцэнар”.

21.50 Рыгор Кастусёў зьвярнуўся да людзей, каб яны званілі сваім знаёмым з заклікам прыйсьці на плошчу Незалежнасьці, далучыцца да пратэсту. Людзі датэлефанавацца ня могуць, бо мабільная сувязь працуе зь перабоямі.


21.47 Гутарка Юрыя Дракахруста з намесьнікам рэдактара "Белгазеты" Віктарам Марціновічам на плошчы Незалежнасьці



21.45 Калёна маніфэстантаў дайшла да плошчы Незалежнасьці. Мора людзей практычна ўсю яе запоўніла. Людзі скандуюць "Жыве Беларусь!", "Уході!", "Час мяняць лысую резіну", "Выбары без Лукашэнкі". Ля Дому ўраду пачаўся мітынг. Мікола Статкевіч паведаміў, што фармуецца працоўная група для перамоваў з урадам.

На плошчы Незалежнасьці — невялікі мітынг. Удалося прывезьці гукаўзмацняльную апаратуру. Прамаўляюць Саньнікаў і Рымашэўскі. Рымашэўскі заклікаў прадстаўнікоў КДБ і МУС вызваліць палітвязьняў і вярнуць свабодныя выбары.

Спампаваць

21.30 Прэс-сакратарка «Гавары праўду» Юлія Рымашэўская паведаміла, што каля офісу дзяжурыць каля 20 чалавек у чорным, падобных на тых, што напалі на Някляева і паплечнікаў. Паводле прэс-сакратаркі, яны зьбіраюцца трапіць у офіс зь нейкім відэаапэратам.



21.25 На плошчы Незалежнасьці ля Дому ўраду сабраліся людзі.  Прыйшлі Саньнікаў з жонкай Ірынай, іншыя кандыдаты на прэзыдэнта. Іх вітаюць людзі. Гукаўзмацняльная апаратура засталася на Кастрычніцкай плошчы.

Спампаваць

У наўпроставым эфіры каналу ОНТ выступіў першы намесьнік міністра ўнутраных справаў Алег Пякарскі.
Ён пацьвердзіў інфармацыю пра інцыдэнт з двума мікрааўтобусамі. Паводле ягоных словаў, каля 100 чалавек з дубінкамі не далі дагледзець транспартныя сродкі. Было выклікана падмацаваньне. Адбылася сутычка. Паводле намесьніка міністра, тры супрацоўнікі спэцслужбаў шпіталізаваныя. Выяўленыя ў мікрааўтобусах газавыя балёнчыкі, іншыя небясьпечныя прадметы. Намесьнік міністра ў сваёй прамове спаслаўся на досьвед 2008 году, калі адбыўся выбух на сьвяце Незалежнасьці ў Менску.

Жывая трансьляцыя з акцыі (уключаецца пэрыядычна)

21. 22 З ЦВК перадае Уладзімер Глод: "Першы намесьнік кіраўніка МУС зрабіў у ЦВК заяву, што каля 19 гадзін ў МУС паступіла паведамленьне, што перасоўваюцца 2 рафікі, і ў іх вязуць зброю і іншыя рэчы. Калі супрацоўнікі спэцслужбаў спынілі рафікі, людзі адмовіліся ад дасмотру і разьбегліся. Міліцыянты знайшлі ў рафіках арматуру і рэчы, якімі можна нанесьці пашкоджаньні людзям. На пытаньні журналістаў прадстаўнік МУС не адказваў".

Спампаваць

21.21 ОНТ: Някляеў атрымаў лёгкія траўмы.

Катэгорыя: Беларусь | Праглядаў: 966 | Дадаў: Admin | Рэйтынг: 5.0/1 |
Усяго каментароў: 1
21:21 09.01.2011
Вельмі файная песенька па гэтай адрэсе
http://ifolder.ru/21226382

панк-гурт Б.М.П. - Пераменаў!


Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Снежань 2010  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz