Аўторак, 16.04.2024, 18:05
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Як вы ставіцеся да будаўніцтва АЭС у Бларусі?
Усяго адказаў: 48
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2010 » Снежань » 20 » Плошча 2010
Плошча 2010
12:05
21.20 Маніфэстанты дайшлі да плошчы Незалежнасьці.

21.17 З будынка КДБ дэманстранты сарвалі чырвона-зялёныя сьцягі і ўставілі на іх месца бел-чырвона-белыя.

21.15 На тэлеканале ОНТ у праграме "Контуры" ў жывым эфіры вядучы Аверкаў перадаў, што спэцслужбы атрымалі інфармацыю, што ў двух аўтобусах знаходзяцца выбуховыя рэчывы і прыстасаваньні. Пры спробе праверыць аўтобусы натоўп іх акружыў і накінуўся на супрацоўнікаў спэцслужбаў. Некалькі чалавек атрымалі пашкоджаньні.

21.10 Перадае Валер Каліноўскі. "Людзі, якая сабраліся на плошчы( 5-8 тысячаў чалавек), занялі праспэкт Незалежнасьці. Ім не далі прайсьці ў бок Адміністрацыі прэзыдэнта. "Мы ідзем ў госьці да Лукашэнкі, ідзем разьмяць ногі”, гавораць людзі. На гэты момант людзі ідуць па праспэкце ў бок Дому ураду. Захапілі і праездную частку і ходнікі. Міліцыя не перашкаджае руху людзей. Інфармацыя перадаецца з вуснаў у вусны. Не выключана, што так і было арганізавана".





21.05 Людзі пакінулі Плошчу і калёнай рушылі па праспэкту Незалежнасьці ў бок плошчы Незалежнасьці. Павярнуць на вуліцу Энгельса, да рэзыдэнцыі прэзыдэнта, як заклікаў Мікола Статкевіч, не змаглі, бо яе перакрылі супрацоўнікі ДАІ. Людзі запоўнілі ўсю праезную частку праспэкту. Аўтамабільны рух паралізаваны.

Спампаваць

 


20.55 Перадае Аляксандар Лукашук:



"На плошчы ідзе мітынг. Дзясяткі сьцягоў, шчыльна стаяць людзі, моладзь. Абвешчана пра стварэньне новага народнага руху за новыя свабодныя выбары, за сяброў новага ўрааду.прапанавана ўключыць ўсіх альтэрнатыўных кандыдатаў на прэзыдэнта. Крычаць "Жыве Беларусь”. Цяжка рухацца, шмат людзей. Адчуваньне, як і на плошчы 2006 году. На вуліцы Мінус 10, высокая вільготнасьць. Закрыта мэтро, цягнікі не спыняюцца. Гучна з праспэкту грае расейская музыка. На прыступках палацу прафсаюзаў выступаюць кандыдаты Статкевіч, Саньнікаў. Плошча цалкам не запоўненая з-за розных канструкцый. Міліцыянт не захацеў ацэньваць колькасьць прысутных.Хлопцы палезьлі на дах кіёскаў, якімі акружаная плошча. Зьверху электрычныя правады. На плошчы міліцыянты праводзяць сябе стрымана".






20.50 Ярмошына: Нашай віны ў зьбіцьці Някляева няма

20.50 Гутарка Юрыя Дракахруста з Андрэеем Дынько на Кастрычніцкай плошчы

20.40  Мітынг працягваецца. Вось асноўныя тэзы выступоўцаў.

Саньнікаў: "Мы не дазволім узурпатару захаваць уладу"

Кастусёў: "Толькі разам пераможам!"

Андрэй Дзьмітрыеў ад імя Някляева: "Можна зламаць руку, але нельга зламаць волю да перамогі!"


Рымашэўскі запатрабаваў, каб на Плошчу прыйшоў Аляксандар Лукашэнка. Рымашэўскі таксама паведаміў пра стварэньне Народнай рады, у якую ўвойдуць альтэрнатыўныя кандыдаты, як сёлетнія, так і мінулых выбараў. Рада будзе своеасаблівым альтэрнатыўным урадам.

Віталь Рымашэўскі


Невядомыя на даху Палаца Рэспублікі

Статкевіч cказаў, што незалежныя экзыт-полы далі Лукашэнку толькі 37 працэнтаў галасоў.

Мікола Статкевіч

«На Плошчы людзей сярэдне (увесь пэрымэтар, які не на катку, заняты). Прывезьлі і ўключылі апаратуру, выступілі пару лідэраў, але музыкі яшчэ няма. Настрой у людзей даволі баявы. Працуюць платныя біяпрыбіральні» (з Плошчы праз facebook)


20.27
Валер Каліноўскі перадае, што прыхільнікі Някляева прыйшлі на Плошчу.



Лекары шпіталізавалі Някляева з падазрэньнем на чэрапна-мазгавую траўму 2 ступені і страсеньне мозгу. На твары Андрэя Дзьмітрыева сьляды пабояў, ён на Плошчы. Музыка на плошчы. Катаюцца на катку.



20.25
На прыступках Палаца прафсаюзаў сабраліся кандыдаты на прэзыдэнта. Яны абмяркоўваюць, што рабіць далей? Павал Севярынец запытаўся ў людзей, хто лічыць выбары несапраўднымі? Усе паднялі рукі.

20.20
У аблозе штаб-кватэра кампаніі «Гавары праўду!». На пад’езьдзе да офісу спыненыя машына з актывістам кампаніі Сяргеем Вазьняком. Ёсьць падазрэньне, што Вазьняка заблякавалі тыя ж людзі, якія зьбівалі калёну прыхільнікаў Уладзімера Някляева.

20.15 Уладзімер Някляеў шпіталізаваны з чэрапна-мазгавой траўмай
Cтан Някляева быў настолькі цяжкі, што хуткая спынілася і хвілін 15 яму аказвалі тэрміновую дапамогу ў машыне.






20.10
Кастрычніцкая плошча паступова запаўняецца людзьмі. На прыступках палацу прафсаюзаў выступіў Віталь Рымашэўскі, які апавёў, што моцна зьбіты кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў. Побач з Рымашэўскім — Яраслаў Раманчук, Рыгор Кастусёў, Андрэй Саньнікаў. Апошні сказаў: «Вы бачыце, якія прайшлі выбары. Лукашэнка зноў захапіў уладу. Не дапусьцім зьдзеку з нашай краіны!».

Калёна зь некалькіх дзясяткаў чалавек, прыхільнікаў Уладзімера Някляева, рушыла ад Нямігі ў бок Кастрычніцкай плошчы. Гукаўзмацняльная апаратура канфіскаваная. Калёну суправаджае аўтамабіль пасольства Швэцыі.

Спампаваць

20.05 Андрэй Дзьмітрыеў, кіраўнік штабу Ўладзімера Някляева, заклікаў прыхільнікаў жорстка зьбітага кандыдата ў прэзыдэнты сабрацца і прайсьці шлях да Кастрычніцкай плошчы. Гадзіну таму група з паўсотні чалавек зьдзейсьніла напад на калёну, у якой рушылі Ўладзімер Някляеў і Мікола Статкевіч, і пачала брутальна зьбіваць удзельнікаў шэсьця. Някляў старціў прытомнасьць і цяпер шпіталізаваны.


На плошчу прыйшла калёна Рымашэўскага. Далучыліся прыхільнікі Раманчука.

На выхадзе з офісу кандыдата на прэзыдэнта Ўладзімера Някляева невядомымі ў чорным была жорстка зьбітая група беларускіх і замежных журналістаў, у некаторых зь якіх таксама канфіскавалі фота- ды іншую тэхніку. Сярод пацярпелых: Андрэй Лянкевіч, Джэймс Хілл (New York Times), Юлія Дарашкевіч.

Андрэй Дзьмітрыеў, кіраўнік штабу Ўладзімера Някляева, заклікаў прыхільнікаў жорстка зьбітага кандыдата ў прэзыдэнты сабрацца і прайсьці шлях да Кастрычніцкай плошчы. Гадзіну таму група з паўсотні чалавек учыніла напад на калёну, у якой рушылі Ўладзімер Някляеў і Мікола Статкевіч, і пачала брутальна зьбіваць удзельнікаў шэсьця. Някляеў страціў прытомнасьць і цяпер шпіталізаваны.

20.00 З плошчы перадае Аляксандар Лукашук:
"На плошчы няма ўзмацняльнай апаратуры, няма магчымасьці абвесьціць пра тое, што адбылося з паплечнікамі Някляева. Цяпер тут каля 5 тысячаў чалавек знаходзіцца. Даходзіць калёна Рымашэўскага. На катку працягваецца катаньне людзей. Узьняліся бел-чырвона-белыя сьцягі".



19.55
З боку дзяржцырку дзясяткі людзей ідуць у бок Кастрычніцкай плошчы. Шмат моладзі зь бел-чырвона-белымі сьцягамі. Міліцыянты правяраюць заплечнікі. На плошчы зьявіліся Рыгор Кастусёў і Аляксандар Мілінкевіч. Іх акружылі людзі. Кастусёў паведаміў, што калёны рухаюцца на плошчу з розных канцоў гораду. На плошчы зьявіліся першыя сьцягі.

19.50 
Някляева вынесьлі з офісу на насілках. Яго увозіць хуткая дапамога. Яго левая частка твару ўся ў сіняках і падцёках. Ён у прытомнасьці. Людзі ля офісу суправаджалі яго воплескамі і воклічамі «Жыве Беларусь!».

19.45 Калёна Рымашэўскага рушыць на праспэкт Незалежнасьці

Калёна прыхільнікаў Віталя Рымашэўскага вуліцамі Кірава і Сьвярдлова рушыла на праспэкт Незалежнасьці. Іх прыкладна дзьве тысячы чалавек. На мітынгу і ў часе руху адбываюцца правакацыі. У натоўп укліньваюцца п’яныя асобы, аднак міліцыя адмаўляецца іх затрымліваць.

Віталь Рымашэўскі












19.45 Перадае Галіна Абакунчык





19.30 Невядомыя ў чорным зьбілі някляеўцаў.

19.25 Калёну [Някляева, якая ідзе на Плошчу ад Нямігі] правакуюць.
Білі Някляева, зламалі апаратуру. Узрываюць пэтарды, каб разагнаць калёну.
 (twitter, карыстальнік pravda_by)


19.20 Рэгіянальным дэмакратычным актывістам не даюць магчымасьці трапіць у Менск.
Па словах Васіля Клімовіча, прадстаўніка руху "За Свабоду" у Мастоўскім раёне, некалькі мясцовых актывістаў руху заблякаваныя на выезьдзе з гораду.


19.15 Ля чыгуначнага вакзалу — мітынг прыхільнікаў Рымашэўскага

Спампаваць


19.05 Рэпартаж з Кастрычніцкай плошчы.



Плошчу застаўляюць турнікетамі


19.00 Беларусь у інфармацыйнай аблозе


18.50 Дырэктар Беларускай службы Радыё Свабода Аляксандар Лукашук паведамляе з Плошчы пра тры незвычайныя рэчы:
надалей каля 100 чалавек катаюцца на катку, з дынамікаў вакол плошчы гучна грае расейская народная музыка, надзвычайна густы рух па праспэкце.




18.40 Беларусь у інфармацыйнай аблозе

18.30 Дзьмітры Вус: "Я іду на Плошчу, каб штосьці зьмяніць"


18.05. Рэпартаж Валера Каліноўскага




Ля плошчы танк, побач зь ім два аўтазакі. Вакол плошчы некалькі дзясяткаў аўтазакаў, аўтубосы са спэцназаўцамі, эвакуатары. Міліцыя эвакуіруе аўтамабілі са стаянкі.

18.00 Палац рэспублікі абгароджваюць турнікетамі.

Спэцназ міліцыі агараджвае Палац рэспублікі



17.00 У раён Кастрычніцкай плошчы сьцягнутыя ўзмоцненыя сілы міліцыі.

Аўтазакі ля Адміністрацыі прэзыдэнта







15.37 Міліцыя: Дашкевіч затрыманы за бойку

Лідэра Маладога фронту Зьмітра Дашкевіча вінавацяць у збройным нападзе. На сайце Гарадзкога ўпраўленьня ўнутраных спраў Менску зьявілася паведамленьне, у якім сьцьвярджаецца, што Дашкевіч быў затрыманы ў суботу за ўдзел у бойцы.

15.12 Віцебск: кіраўніка суполкі "Маладая Беларусь” вартуе міліцыя

13.44 Берасьце: затрымліваюць у горадзе і на выезьдзе

13.00 Кандыдаты прыйдуць да Генпракуратуры патрабаваць вызваленьня Дашкевіча

12.40 Супрацоўнікі міліцыі затрымалі ў Міёрах 5 сяброў штабу Віталя Рымашэўскага разам з кіраўніком штабу Балеславам Мацуком.


Міліцыянты патлумачылі, што прычынай затрыманьня стала праверка сапраўднасьці дакумэнтаў. Але спачатку міліцыянты затрымалі машыну і толькі пасьля прыдумалі прычыну. Цяпер усе знаходзяцца ў міліцыі Міёраў.

Затрыманыя накіроўваліся ў Менск.

12.30
"Не перажывайце. Нікога сёньня на плошчы ня будзе”. Гэтак заявіў Аляксандар Лукашэнка, адказваючы на пытаньні карэспандэнтаў на выбарчым участку пасьля галасаваньня.

12.25 Дзяжурны КДБ Краянаў паведаміў жанчынам, што супрацоўнікі КДБ не затрымлівалі Зьмітра Дашкевіча і параіў зьвярнуцца да міліцыянтаў.

12.00 Маці актывістаў "Маладога Фронту" прыйшлі ў КДБ

Маці актывістаў "Маладога Фронту" сабраліся каля помніку Фэліксу Дзяржынскаму насупраць будынка КДБ. Яны вырашылі наведаць дзяжурнага КДБ і дамагчыся адказу на пытаньне, дзе знаходзіцца Зьміцер Дашкевіч.

11.45 Людзей не пускаюць на Менск

Магілёўскі актывіст грамадзкай кампаніі "Гавары праўду" Ігар Каваленка паведаміў "Свабодзе", што сёньня ноччу невядомыя прабілі па чатыры колы ў чатырох прыватных легкавых аўтамабіляў, уладальнікі якіх актыўна дапамагалі ў агітацыйнай кампаніі рэгіянальнаму штабу кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзімера Някляеву.

10.45 У Наваполацку на вакзале затрыманы Яўген Парчынскі, давераная асоба Міколы Статкевіча.


Парчынскі зьбіраўся ехаць у Менск.

10.30 Кастусёў не выключае сілавога варыянту разьвіцьця падзеяў на плошчы

Кандыдат на прэзыдэнты Беларусі ад партыі БНФ Рыгор Кастусёў падкрэсьлівае мірны характар заплянаванай на 19 сьнежня акцыі пратэсту на Кастрычніцкай плошчы, але не выключае сілавога разьвіцьця падзеяў.

"Калі ўлады ўжывуць сілавыя мэтады барацьбы, мы будзем рэагаваць адэкватна", - заявіў Кастусёў журналістам на выбарчым участку пасьля таго, як прагаласаваў за самога сябе.


9.55 Затрыманы кіраўнік выбарчага штабу Рымашэўскага па Гомельшчыне Юры Клімовіч

Клімовіча затрымалі на вуліцы, кінулі ў машыну і адвезьлі спачатку ў міліцыю, а пасьля ў сьледчы ізалятар. Міліцыянты зьвінавацілі яго ў нецэнзурнай лаянцы. Юры Клімовіч зьбіраўся ехаць у Менск, каб узяць удзел у акцыі на Кастрычніцкай плошчы. Да суду яго будуць трымаць у ізалятары.


9.30 Гомель: затрыманы Юры Захаранка

Міліцыя затрымала грамадзкага актывіста Юрыя Захаранку, давераную асобу кандыдата ў прэзыдэнты Мікалая Статкевіча.

"5.30 раніцы Юры выправіўся на чыгуначны вакзал, каб ехаць у Менск. Аднак а 9-й гадзіне ён патэлефанаваў з мабільніка і сказаў, што міліцыя вязе яго ў ізалятар часовага ўтрыманьня. Больш ніякай інфармацыі – і тэлефон адключыўся. Я сама спрабавала тэлефанаваць яму, але апэратар сотавай сувязі адказваў:"Часова недасяжны”, - паведаміла жонка спадара Захаранкі Ніна.


Калі вы самі маеце паведаміць ці паказаць нешта важнае, зьвязанае з Плошчай, дасылайце інфармацыю, фота і відэа на адрас
rferl.minsk@gmail.com




Глядзець вялікую мапу


Назіральнікам заблякавалі тэлефонную сувязь
Апазыцыйны палітык Алена Скрыган паведаміла "Свабодзе", што ўвечары ў суботу былі адключаныя ўваходзячыя званкі на офісны тэлефон партыі "Справядлівы сьвет” у Менску.

Пачаліся аблавы
Супрацоўнікі міліцыі пайшлі па кватэрах актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху ў Менску і ў рэгіёнах.

Затрыманыя актывісты расейскай "Обороны” і "Маладога фронту”
Супрацоўнікі міліцыі ўварваліся ў кватэру, якую арандуе лідэр "Маладога фронту” Зьміцер Дашкевіч. Там знаходзіліся двое грамадзянаў Расеі і двое – Беларусі. Міліцыянты затрымалі траіх – актывіста "Маладога фронту” Зьмітра Ясевіча і двух актывістаў антыфашысцкай моладзевай арганізацыі "Оборона” і журналістаў часопісу "Национальный контроль” Зьмітра Іванова і Максіма Пятровіча.

Рымашэўскі: мы дамовіліся, што на плошчы будзе супольны штаб
Кандыдат у прэзыдэнты ад БХД Віталь Рымашэўскі на сваёй прэс-канфэрэнцыі даў ацэнку дзеяньням праваахоўных органаў, якія мелі на мэце "ціск і запужваньне сяброў яго каманды".

Някляеў і Саньнікаў: Гвалт 19-га сьнежня можа быць толькі з боку ўлады
За дзень да асноўнага дня галасаваньня на выбарах прэзыдэнта Беларусі два апазыцыйныя кандыдаты Ўладзімер Някляеў і Андрэй Саньнікаў разам заявілі, што вольных выбараў у краіне няма і заклікалі суграмадзян 19 сьнежня ісьці на Кастрычніцкую плошчу Менска пратэставаць.

МУС і КДБ прынялі сумесную заяву напярэдадні выбараў
У заяве адзначаецца, што ўзровень гатовасьці МУС і КДБ дазваляе безумоўна выканаць задачу па захаваньні грамадзка-палітычнай стабільнасьці і правапарадку ў краіне.

КДБ Беларусі: у 2006 — пра дохлых пацукоў, у 2010 — пра мэталічныя штыры
Паводле старшыні КДБ Вадзіма Зайцава, «некаторыя прадстаўнікі апазыцыі спрабавалі закупіць электрашокеры, пэтарды, газавыя балёнчыкі, мэталічныя штыры ды іншыя небясьпечныя рэчы».

Статкевіч зьвярнуўся да афіцэраў
Кандыдат у прэзыдэнты Мікалай Статкевіч у сваім відэазвароце заклікаў вайскоўцаў і афіцэраў сілавых структур захаваць гонар і ня даць уцягнуць сябе ў злачынствы.

«Былі б выбары справядлівыя, ніводзін чалавек не пайшоў бы мітынгаваць»
Слухачы Свабоды абмяркоўваюць працэдуру датэрміновага галасаваньня, а таксама дзеляцца сваімі парадамі, як правесьці акцыю на Кастрычніцкай плошчы 19 сьнежня, калі сама плошча цалкам залітая пад каток.

Катэгорыя: Беларусь | Праглядаў: 957 | Дадаў: Admin | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Снежань 2010  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz