Серада, 18.10.2017, 20:41
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Як вы лічыце нам патрэбна адраджэнне мовы і культуры ўвогуле?
Усяго адказаў: 90
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2009 » Кастрычнік » 9 » Перапыніць вучобу дзеля службы ў войску?
Перапыніць вучобу дзеля службы ў войску?
05:00
  Прапаноўваецца часовае спыненьне навучаньня салдат ў грамадзянскіх ВНУ на час вайсковай службы, пра гэта заявіў міністар абароны Леанід Мальцаў, прадстаўляючы ў Палаце прадстаўнікоў новы законапраект “Аб статусе вайскоўцаў”, паведаміў "Інтэрфакс".

  Ухвалены учора ў першым чытаньні законапраект прадугледжвае таксама адказнасьць для вайскоўцаў тэрміновай службы за ўдзел у дзейнасьці палітычных партыяў.

На думку Мальцава, вайсковец павінен узяць акадэмічны адпачынак у ВНУ з моманту прызыву ва Ўзброеныя сілы.
Ініцыятыву Міністэрства абароны камэнтуе экс-прарэктар Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту Анатоль Паўлаў:

“Чарговае глупства — чалавек перапыняе навучаньне. Самае галоўнае, што ніхто пры гэтым ня думае, як на гэта адрэагуюць мазгі чалавека; галоўнае — нам (ваенным) гэта патрэбна. Трэба служыць! Проста цікава: што ж у гэтым добрага? Калі чалавек на паўтара года перапыняе навучаньне, то ўсё за гэты час з галавы выветрываецца — і зноў з нуля пачынаць? Курс ён закончыць, возьме акадэмічны адпачынак, пойдзе з другога курсу. І ў выніку за гэты час забудзецца, што было на першым курсе. Гэта неймавернае глупства, якое толькі можна было рэанімаваць ад савецкіх часоў. Але, калі яны гэта прыдумалі, то ўрэшце зробяць.

А ўвогуле каму патрэбная ў Беларусі такая армія, хто б мне патлумачыў? Напасьці на кагосьці мы з такім войскам ня можам, і абараніцца самастойна ні ад каго ня здолеем. Нам патрэбна армія ў 20 тысяч чалавек, а такіх добраахвотнікаў мы заўсёды зможам знайсьці — для парадаў ці для якіхсьці надзвычайных сытуацый. Але ніяк ня могуць суцішыцца гэтыя генэралы ў лямпасах…”

Фактычна сёньняшняя ініцыятыва генэрал-лейтэнанта Мальцава мае пад сабой толькі прапанову. У першым чытаньні прапанова прынятая аўтаматычна, але яна мусіць быць зацьверджаная дэпутатамі Палаты прадстаўнікоў у другім чытаньні, пасьля яе будуць разглядаць сэнатары, пасьля чаго свой вэрдыкт мусіць абвесьціць Аляксандар Лукашэнка. Аднак у беларускіх умовах падобныя ініцыятывы рэдка вярталіся на дапрацоўку з-за сваёй відавочнай немэтазгоднасьці.

svaboda.org
Катэгорыя: Грамадства | Праглядаў: 484 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Кастрычнік 2009  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2017 Конструктор сайтов - uCoz