Панядзелак, 11.12.2017, 11:31
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Ацэніце наш сайт
Усяго адказаў: 101
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2010 » Лістапад » 5 » Паседжанне па ўтварэнню ўчастковых выбарчых камісіяў
Паседжанне па ўтварэнню ўчастковых выбарчых камісіяў
17:07
   02.11.2010 года адбылося паседжанне  Мазырскага райвыканкама  па ўтварэнню ўчастковых выбарчых камісіяў Мазырскага раёна пад Вашым старшынствам.

       Ні ў мясцовай газеце, органе райвыканкама, «Жыццё Палесся», ні на сайце Мазырскага райвыканкама не апублікавана Рашэнне па ўтварэнню гэтай «працоўнай группы», яе кампетэнтнасці, правах і абавязках – увогулле паўнамоцтвах гэтай «працоўнай группы».


   З гэтай нагоды выкладваем на сайце заявы Ўладзіміра Целяпуна да старшыні Мазырскага райвыканкама Дворніка Ў.А. і да межрайпракуру Мазырскага раёну Сушчынскаму В.У.:




"Старшыні  Мазырскага райвыканкама
Дворніку Ў.А.

Назіральніка ад группы грамадзян

Целяпуна Ўладзіміра Андрэевіча

(акрэдытацыя №1 ад 16.10.2010г.

у Мазырскай раённай выбарчай камісіі
 па выбарах Презідэнта Рэспублікі Беларусь)

вул. Палеская, 54-44, г. Мазыр

т. маб. 8 029 230 57 28

Заява

     02.11.2010 года адбылося паседжанне  Мазырскага райвыканкама  па ўтварэнню ўчастковых выбарчых камісіяў Мазырскага раёна пад Вашым старшынствам.

    Дакладчык – начальнік арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама В. А. Байкова ў сваім выступе спаслалася на тое, што ўсе пададзеныя ў выканкам дакумэнты па вылучэнні прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісіяў былі разгледжаны і абмеркаваны «працоўнай групай».

Менавіта гэтай «працоўнай групай» было падрыхтавана Рашэнне райвыканкама па складу ўчастковых выбарчых камісіяў Мазырскага раёна і раздадзена членам райвыканкама.

Самімі членамі райвыканкама на гэтым паседжанні абмеркавання кандыдатур у камісіі не праводзілася.

    Ні ў мясцовай газеце, органе райвыканкама, «Жыццё Палесся», ні на сайце Мазырскага райвыканкама не апублікавана Рашэнне па ўтварэнню гэтай «працоўнай группы», яе кампетэнтнасці, правах і абавязках – увогулле паўнамоцтвах гэтай «працоўнай группы».

Прашу:

- прадаставіць  Рашэнне Мазырскага райвыканкама па утварэнню гэтай працоўнай группы, яе складу, паўнамоцтвах, кампетэнцыі  па разгляду дакумэнтаў датычных выбараў Презыдэнта Рэспублікі Беларусь,  адпаведнасці  Выбарчаму кодэксу Рэспублікі Беларусь.

- прашу прадаставіць працэдуру разгляду кандыдатур на ўключэнне ў склад участковых выбарчых камісіяў гэтай «працоўнай групай».


- прашу тлумачэнняў і рэкамендацыі – згодна якіх заканадаўчых актаў магчыма ажыццявіць назіранне за дзеайнасцю і працай гэтай «працоўнай группы» ў межах Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

- на падставе арт. 34 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прашу азнаёміць мяне з матэрыяламі «працоўнай группы» па вылучэнню прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісіяў.

Матываваны адказ прашу даслаць на адрас: вул. Палеская, 54 – 44, г. Мазыр, 247760 у адпаведнасці с Законам "Аб зваротах грамадзян” і Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь.


Дадатак:

Раздрукоўка старонак з сайта mozyrisp.gov.by
Раздрукоўка старонак з сайта spring96.org "




"Межрайпракурору Мазырскага раёна
Сушчынскаму В.В.

Назіральніка ад группы грамадзян

Целяпуна Ўладзіміра Андрэевіча

(акрэдытацыя №1 ад 16.10.2010г.

у Мазырскай раённай выбарчай камісіі
 па выбарах Презідэнта Рэспублікі Беларусь)

вул. Палеская, 54-44, г. Мазыр

т. маб. 8 029 230 57 28

Заява

     02.11.2010 года адбылося паседжанне  Мазырскага райвыканкама  па ўтварэнню ўчастковых выбарчых камісіяў Мазырскага раёна.

    Дакладчык – начальнік арганізацыйна-кадравай работы райвыканкама В. А. Байкова ў сваім выступе спаслалася на тое, што ўсе пададзеныя ў выканкам дакумэнты па вылучэнні прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісіяў былі разгледжаны і абмеркаваны «працоўнай групай».

Менавіта гэтай «працоўнай групай» было падрыхтавана Рашэнне райвыканкама па складу ўчастковых выбарчых камісіяў Мазырскага раёна і раздадзена членам райвыканкама.

Самімі членамі райвыканкама на гэтым паседжанні абмеркавання кандыдатур у камісіі не праводзілася.
    Ні ў мясцовай газеце, органе райвыканкама, «Жыццё Палесся», ні на сайце Мазырскага райвыканкама не апублікавана Рашэнне па ўтварэнню гэтай «працоўнай группы», яе кампетэнтнасці, правах і абавязках – увогулле паўнамоцтвах гэтай «працоўнай группы».

Дадзенае Рашэнне Мазырскага райвыканкама за №1202 ад 28.09.2010 г. «Аб падрыхтоцы  і правядзенні выбараў Презідэнта Рэспублікі Беларусь» было заўважана мной на стэндзе «Куток выбаршчыка» ў фай'е  райвыканкама.


У дадзеным Рашэнні  пазначана ўтварэнне працоўнай группы: «5.  Образовать рабочую группу для организационного и материально-технического обеспечения деятельности Мозырской районной избирательной комиссии по выборам Президента Республики Беларусь в составе согласно приложению 5».


І далей п.п. 6., 6.1., 6.2. удакладняецца, што ёй належыць выконваць. Ёсць палажэнні якія адносяцца да кампэтэнцыіі Цэнтральнай выбарчай камісіі (падрыхтоўка метадычных матэрыялаў), раённай камісіі (падрыхтоўка рашэнняў, прапановаў для разгляду на паседжаннях камісіі, праверку прадстаўленых у камісію дакумэнтаў, скаргаў і заяваў грамадзян.

Але ў тэчцы з дадзенным Рашэннем адсутнічаў дадатак 5 са складам гэтай працоўнай группы.

У гэтым Рашэнні сказана па садзейнічанні выбарчым камісіям. Але нічога не сказана па парадку (працэдуры) вызначэння складу выбарчых камісіяў, абмеркавання якасцяў вылучаных прадстаўнікоў у склад камісіяў, - што павінны былі зрабіць члены Мазырскага райвыканкама на сваім паседжанні.


Прашу:

- ў парадку пракурорскага нагляду вызначыць законнасць  Рашэння Мазырскага райвыканкама па утварэнню гэтай працоўнай группы, яе складу, паўнамоцтвах, кампетэнцыі  па разгляду дакумэнтаў датычных выбараў Презыдэнта Рэспублікі Беларусь,  адпаведнасці  Выбарчаму кодэксу Рэспублікі Беларусь і Закону "Аб нарматыўных прававых актах  Рэспублікі Беларусь”.

- прашу тлумачэнняў і рэкамендацыі – згодна якіх заканадаўчых актаў магчыма ажыццявіць назіранне за дзеайнасцю і працай гэтай «працоўнай группы» ў межах Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь.


- на падставе арт. 34 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прашу азнаёміць мяне з матэрыяламі праверкі маёй заявы.


Матываваны адказ прашу даслаць на адрас: вул. Палеская, 54 – 44, г. Мазыр, 247760 у адпаведнасці с Законам "Аб зваротах грамадзян” і Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
"



ЦЕЛЯПУН   Уладзімір   Андрэевіч

Катэгорыя: Мазыр | Праглядаў: 474 | Дадаў: Admin | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Лістапад 2010  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2017 Конструктор сайтов - uCoz