Амбасадары і прадстаўнікі краінаў Эўразьвязу і ЗША, а таксама рэдактары недзяржаўных выданьняў і пісьменьнікі пісалі сёньня першую агульнанацыянальную дыктоўку па-беларуску.
Актывіст гомельскай філіі Маладога Фронту Андрусь Цянюта атрымаў ліст з КДБ, у якім паведамлялася, што крымінальная справа, заведзеная на маладафронтаўца па артыкуле 193’1 – “удзел у незарэгістраванай арганізацыі”, часова спынена.
Беларускі палітык Аляксей Кароль паведаміў, што зьняволены Аляксандр Казулін патэлефанаваў з калёніі і зрабіў наступную заяву:
“Я аб'яўляю галадоўку. У выпадку, калі на працягу двух дзён мяне не выпусьцяць, з 26 лютага я аб'яўляю сухую галадоўку, і тады праз 6-7 дзён нас з маёй жонкай пахаваюць разам. Лукашэнка забіў маю жонку, ён забойца. Сьмерць маёй жонкі на яго сумленьні. Я заяўляю, што пахаваньня жонкі ня будзе датуль, пакуль мяне ня выпусьцяць.
Сёньня ўвечары на 49-м годзе жыцьця памерла Ірына Казуліна, жонка зьняволенага палітыка, былога кандыдата на пасаду прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Казуліна.
З канца 1990-х гадоў Ірына Казуліна хварэла на рак малочнай залозы, увесь час годна змагалася за жыцьцё. Апрача зьняволенага мужа Аляксандра, у Ірыны Казулінай засталіся дочкі Вольга і Юлія, а таксама ўнук Улад.
Змаганне за свабоду, добрая справа! Але ёсць людзі, якія знешне робяць выгляд змагання, хоць сапраўды ня робяць амаль нічога. Ёсць людзі якія робяць выгляд змагання, каб прыйсці да ўлады. Шмат для каго гэта – не навіна, але большая частка заплюшчыўшы вочы вераць ды ідуць за лідарамі, якія потым могуць здрадзіць. Для чаго я пра гэта размаўляю? А для таго каб людзі зразумелі, што змагацца можна і без усялякіх вялізных арганізацыяў і лідараў. Проста мне здаецца ў кожным населеным пункце ёць людзі якія могуць утварыць сваю арганізацыю. Гэта арганізацыя можа дзейнічаць не залежна ад арганізацый са сталіцы, і пры гэтым
У бліжэйшыя дні магчымая сустрэча кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным.
Пра гэта паведаміў амбасадар Расеі ў Беларусі Аляксандар Сурыкаў. У адміністрацыі А.Лукашэнкі пацьвердзілі магчымасьць такой сустрэчы, паведамляе агенцтва БЕЛТА.
У судзе Цэнтральнага раёну Менску пакаралі арыштамі затрыманых 16 студзеня актывістаў моладзевага дэмакратычнага руху.
Судзілі актывістаў трох незарэгістраваных арганізацыяў: “Маладога фронту”, “Моладзі БНФ” і “Джынс за свабоду”. Адных абвінавацілі ў дробным хуліганстве, іншых – ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі.
"Беларускі ўрад дэманстратыўна ігнаруе абавязкі, якія Беларусь ўзяла на сябе як сябра АБСЭ", сказаў у Кангрэсе сустаршыня камісіі Элсі Гэйстынгс.
“Мы падтрымлівалі і будзем падтрымліваць Зьмітра Хведарука, Анатоля Лябедзьку і ўсіх тых, хто змагаецца ў Беларусі за свабоду, дэмакратыю і павагу да правоў чалавека”, – заявіў Элсі Гэйстынгс
Зарэгістраваны ў Літве Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных дасьледаваньняў апублікаваў дадзеныя новага сацыялягічнага апытаньня. Зь яго вынікае, што цягам мінулага году рэйтынг кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі значна зьнізіўся.
Як піша аўстрыйская газэта "Die Presse", “Менск ізноў набіваецца ў сябры да Масквы, паколькі тая мае танны газ ды крэдыты для беднага суседа”.
Аднак аглядальнікі зазначаюць, што “апошнія пагадненьні паміж абедзьвюма краінамі даюць зразумець: Беларусь толькі на паперах застаецца незалежнай ад свайго суседу, рэальна ж яна паступова становіцца часткай Расеі.”