Чацвер, 28.03.2024, 15:14
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Як вы лічыце нам патрэбна адраджэнне мовы і культуры ўвогуле?
Усяго адказаў: 90
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2010 » Сакавік » 15 » Пададзены дакументы на рэгістрацыю
Пададзены дакументы на рэгістрацыю
18:37
   13 сакавіка члены ініцыятыўнай групы, кіраўнік Уладзімір Целяпун і Вінцук Вячорка, падалі неабходны пакет дакументаў для рэгістрацыі ваеннаслужачага в/ч 48964 Франака Вячоркі кандыдатам у дэпутаты Мазырскага раённага Савета дэпутатаў па Станцыйнай выбарчай акрузе №25.

   Прыняла дакументы сакратар камісіі Вераніка Байкова. За вылучэнне Франака Вячоркі падпісалася больш за 100 выбаршчыкаў акругі, але пасля праверкі пададзена 94 подпісы, пры неабходных 75 подпісаў.



   Сам Франак Вячорка зараз знаходзіцца на абследаванні ў галоўным клінічным медыцынскім цэнтры Ўзброенных  Сіл Рэспублікі Беларусь і асабіста перадаць дакументы ня змог. Таму гэта зрабілі члены ініцыятыўнай групы па ягонай даверанасці, зацверджанай начальнікам медыцынскага цэнтра падпалкоўнікам медыцынскай службы С.Ф. Савіцкім.

   Пры гэтым варта адзначыць дакладную і грунтоўную кансультацыю юрыдычнага аддзелу ЦВК аказаную кіраўніку ініцыятыўнай групы Франака Вячоркі У. Целяпуну.

   Наступны этап – праверка подпісаў. У Мазыры гэта асаблівая з’ява, таму, як магчыма,  ня толькі 20% подпісаў патрэбных для праверкі апазіцыйных вылучэнцаў правяраецца экспертам-крыміналістам. Пры гэты не паведамляецца чые подпісы не сапраўдныя, якім метадам і працэдурай праводзіцца  праверка подпісаў экспертам-крымісналістам. Так адбылося на папярэдніх выбарах ў мясцовыя Саветы 25 склікання з членам Нацыянальнага камітэта Аб’яднанай грамадзянскай партыі, дацэнтам Мазырскага пэдунівэрсітэта Леанідам Арловым.



   15 сакавіка, ў апошні дзень  падачы пакета дакументаў на рэгістрацыю дэпутатамі , былі пададзены Уладзімірам Целяпуном, сябрам Партыі БНФ у Гомельскі абласны Савет  ад партыі па Палескай выбарчай акрузе № 43 і ў Мазырскі раённы Савет  па Калектыўнай выбарчай акрузе № 18 шляхам збору подпісаў грамадзян, Уладзімірам Рэпко ў Гомельскі абласны Савет па Прытыцкай выбарчай акрузе №45, Андрэем Кора ў Гомельскі абласны Савет па Прыпяцкой выбарчай акрузе №42, Сяргея Лапусты ў Мазырскі раённы Савет па Катаеўскай выбарчай акрузе ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі.

  Анатоль Петухоў, які меў намер вылучацца ў Гомельскі аблсавет па Інтэрнацыянальнай выбарчай акрузе № 41 і быў уключаны ва ўчастковую выбарчую камісію №21,  вырашыў не балатавацца, а застацца сябрам участковай выбарчай камісіі.  Выбарчы ўчастак №21 ўваходзіць  ў выбарчую акругу сябра па партыі АГП  Ул. Рэпко.

Уладзімір Целяпун
Мазыр

Катэгорыя: Мазыр | Праглядаў: 724 | Дадаў: Admin | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Сакавік 2010  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz