Панядзелак, 11.12.2017, 11:27
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Як вы лічыце нам патрэбна адраджэнне мовы і культуры ўвогуле?
Усяго адказаў: 90
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2009 » Снежань » 30 » Навагодні мульт ад "Асамблея няўрадавых дэмакратычных аб’яднаньняў"
Навагодні мульт ад "Асамблея няўрадавых дэмакратычных аб’яднаньняў"
07:26
"Хопіць вайны!”

  Фінальны мультфільм з сэрыі "Стоп 193.1!” ад Асамблеі НДА даступны ў сеціве. Чарговы ўзор мультымэдыйнай прадукцыі нясе выключны пазытыў, хоць падставаў для шчасьлівых сьвяткаваньняў Новага году аб’ектыўна мала: артыкул 193.1 КК РБ па-ранейшаму пагражае героям папярэдніх мультоў.

  Бабулькі, асуджаныя за калектыўны збор грыбоў, студэнты напярэдадні іспытаў і нелегальныя Дзяды Марозы не жадаюць псаваць сабе настрой перад сьветлымі сьвятамі, таму і зьвяртаюцца да беларускіх праваахоўнікаў з дапамогай песьні бітла Джона Ленана  "Happy Christmas”. Асновай гэтага сьпева зьяўляецца слоган "Вайна скончыцца, калі вы гэтага захочаце”. Ці прагнуць людзі ў форме вайны? Што агульнага паміж міліцыянтамі і сябрамі падпольнай арганізацыі Дзядоў Марозаў? Адказы на гэтыя пытаньні – у навагоднім мульце "Стоп 193.1!”.



  Праглядзець іншыя ролікі можна па спасылцы: http://193.belngo.info/view.pl/mult .

  Шаноўныя журналісты, Асамблея НДА віншуе Вас з Новым годам і Калядамі!
  Хай наступны год будзе для ўсіх нас плённым і свабодным!



ПРЭС-РЭЛІЗ

Слонімскаму культурніцка-асьветніцкаму аб’яднаньню "Залаты леў” не
ўдалося ў судовым парадку аспрэчыць падставы нерэгістрацыі,
сфармуляваныя ўпраўленьнем юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкама. Сваім
рашэньнем абласны суд падтрымаў Мінюст.

На судовым працэсе рэгіструючы орган прызнаў, што неадпаведнасьць
заканадаўству асобных палажэньняў статута аб’яднаньня, у тым ліку
датычных парадку ўнясеньня зьменаў у статут і парадку абскарджаньня
рашэньняў органаў аб’яднаньня, -- гэта выпраўляльныя хібы. Аднак
адтэрміноўкі на касмэтычныя выпраўленьні статута ўсё роўна ня даў.

Дзіўнаватыя прэтэнзіі супрацоўнікаў упраўленьня юстыцыі зьвяліся да
адсутнасьці расшыфроўкі назвы "Залаты леў” у статуце. Парадаксальныя
згадваньні аднайменнай узнагароды Вэнэцыянскага кінафэстываля "Залаты
леў”, на якія спасылаліся адказчыкі, ня могуць быць аргумэнтам на
карысьць рашэньня аб нерэгістрацыі культурніцкага аб’яднаньня. Таму,
на думку юрыста Асамблеі НДА Юрыя Чавусава, суд прыдумаў новыя
падставы для падтрымкі пазыцыі Мінюста.

З вуснага тлумачэньня судзьдзі вынікала, што падставы для адмовы ў
рэгістрацыі аб’яднанью "Залаты леў” грунтаваліся не на Законе "Аб
грамадзкіх аб’яднаньнях”, а на Грамадзянскім кодэксе. У прыватнасьці,
суд заўважыў, што непасрэдна ў тэксьце статута няма згадкі пра тое,
што абірацца ў кіруючы орган "Залатога льва” могуць толькі сябры
аб’яднаньня. "Гэтая норма прысутнічае ў Законе "Аб грамадзкіх
аб’яднаньнях”, таму яе ня варта паўторна прапісваць у статуце. Зрэшты,
у разьдзеле правы сябраў статута "Залатога льва” было пазначана, што
правам вылучацца ў кіраўніцтва валодаюць толькі сябры аб’яднаньня.
Такім чынам, суд вынайшаў новую падставу для рэгістрацыі”, -- рэзюмуе
Юры Чавусаў.

Жартаўлівы дыплём ад Асамблеі НДА ў намінацыі "Нерэгістрацыя году” ўсё
ж такі трапіць да адрасатаў, бо і рашэньне ўпраўленьня юстыцыі, і
абласнога суда зьяўляюцца абсурднымі. Такі "прыз” Гарадзенскаму
ўпраўленьню юстыцыі быў прысуджаны на нядаўняй цырымоніі
"Грамадзянская супольнасьць—2009” за найбольш абсурдную адмову ў
рэгістрацыі грамадзкага аб’яднаньня. Як адзначала вядучая імпрэзы
Алёна Валынец, «у слонімскім упраўленні юстыцыі, відаць, ніколі ня
бачылі гербу свайго гораду, дзе залаты леў прысутнічае буйным
планам!».

Заснавальнікі Культурна-асьветніцкага грамадзкага аб’яднаньня "Залаты
Леў” раней уваходзілі ў склад іншай няўрадавай арганізацыі –
Слонімскага моладзёвага аб’яднаньня "Ветразь”, якое некалькі год таму
было прымусова ліквідаванае рашэньнем суда на падставе адсутнасьці
юрыдычнай адрэсы.

Асамблея няўрадавых дэмакратычных аб’яднаньняў
Кантактныя асобы:

Алёна Валынец, кіраўніца Выканаўчага бюро Асамблеі НДА, 375296516127
Юры Чавусаў, юрыст Асамблеі НДА, 375296414347

Электронная пошта: preskantakt@belngo.info

Праглядаў: 555 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Снежань 2009  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2017 Конструктор сайтов - uCoz