Пятніца, 26.04.2024, 11:36
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Ацэніце наш сайт
Усяго адказаў: 102
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2010 » Студзень » 29 » Мяжу з Расеяй праехаць складаней, чым з Эўразьвязам
Мяжу з Расеяй праехаць складаней, чым з Эўразьвязам
05:49
  Старшыня дзяржаўнага памежнага камітэту Ігар Рачкоўскі вызначыў найбольш праблемныя ўчасткі мяжы і выказаўся пра аднаўленьне працы крамаў Duty Free на ўсіх памежных пераходах.

  11 тысяч нелегалаў затрымалі беларускія памежнікі ў 2009 годзе. Мытны саюз паміж Беларусьсю, Расеяй і Казахстанам, на думку кіраўніка памежнага камітэту Ігара Рачкоўскага, ня надта павысіць нагрузку на беларускіх памежнікаў з усходу.

  Але пакуль сытуацыя на беларуска-расейскай мяжы складаная, прызнаў генэрал-маёр. Ігар Рачкоўскі зазначыў, што расейскі бок павялічвае колькасьць супрацоўнікаў, уведзены транспартны і мытны кантроль, расьце інфраструктура.

  "Але галоўнае — элемэнтарныя тэхнічныя пытаньні. Тое, што няма пэўнага камфорту, што перамяшчэньне праз унутраную мяжу паміж краінамі саюзнай дзяржавы складанае, — выклікае неразуменьне нашых грамадзянаў. Яны наўпрост кажуць, што межы з Эўразьвязам перасякаць лягчэй і хутчэй, чым унутрысаюзную мяжу. Якой дэ-юрэ ў нас быццам і няма, акрамя адміністрацыйнай”.

  Самым праблемным у сэнсе аховы Ігар Рачкоўскі назваў беларуска-ўкраінскі кавалак дзяржаўнай мяжы і прывёў такі доказ: з усёй спыненай памежнікамі кантрабанды 40% прыпадае якраз на мяжу з Украінай. Што да межаў з Польшчай і краінамі Прыбалтыкі, паводле кіраўніка памежнага камітэту, там становішча "самае спакойнае, усе працэдуры адпрацаваныя”. Ігар Рачкоўскі выказаўся за захаваньне "памежных зонаў”, адзначыўшы, што за апошнія гады іх памеры значна скараціліся. Усяго, паводле памежнага камітэту, летась беларускую дзяржаўную мяжу перасеклі 13 мільёнаў беларусаў і 10 мільёнаў замежнікаў.

  Раней шмат хто зь іх наведваў крамы Duty Free, якія летась амаль паўсюдна былі закрытыя. Ігар Рачкоўскі выказаўся за тое, каб усе крамы Duty Free належалі дзяржаве, што дазволіць "лепш кантраляваць іх гандлёвы абарот”. Вось што генэрал распавёў пра пэрспэктывы адкрыцьця крамаў Duty Free:

  "Мы правялі аналіз і вось што высьветлілі. Прыкладам, на адным маленькім пераходзе на беларуска-ўкраінскай мяжы за дзень праходзіла 20 чалавек, а абарот у краме дасягаў 15 тысяч эўра. За кошт чаго рабіўся такі абарот? Зразумела, што танны алькаголь, віскі ды каньякі проста распрадавалі ўдвая, утрая даражэй унутры краіны. Сёньня тры такія крамы працуюць толькі ў аэрапорце, але ў межах мытнага саюзу такія крамы прапісаныя і з 1-га ліпеня іх праца ў пэўных межах адновіцца”.

  Летась 41 памежнік быў прыцягнуты да крымінальнай адказнасьці за розныя злачынствы, у асноўным зьвязаныя са службай. Паводле Ігара Рачкоўскага, у параўнаньні з 2008 годам гэты паказчык зьнізіўся больш як напалову. Усяго памежнікаў у Беларусі — каля 13 тысяч.

svaboda.org
Катэгорыя: Палітыка | Праглядаў: 715 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Студзень 2010  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz