Панядзелак, 26.06.2017, 17:37
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Як вы ставіцеся да будаўніцтва АЭС у Бларусі?
Усяго адказаў: 47
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2015 » Чэрвень » 23 » Магілёў: каб выплаціць заробкі, «Строммашына» мусіла прадаць будынак адміністрацыі
Магілёў: каб выплаціць заробкі, «Строммашына» мусіла прадаць будынак адміністрацыі
17:20

На магілёўскім заводзе «Строммашына» працаўнікі праз суд дамагаюцца выплаты заробкаў. Прадпрыемства на мяжы банкруцтва. Днямі прадалі адміністрацыйны будынак, арыштаваны за нявыплату закладу. У адміністрацыі заяўляюць, што цягам тыдня з працаўнікамі разьлічацца са сродкаў ад гэтага продажу. Але прызнаюць: уратаваць прадпрыемства гэтыя грошы не дапамогуць.

Пра нявыплату заробкаў паведамілі працаўнікі прадпрыемства. Гаварыць публічна на гэтую тэму, аднак, наважваліся нямногія. У прыватных гутарках казалі: заробленае не выплачваецца ад двух да трох месяцаў. Працаўнікі дамагаюцца выплаты праз суд.

«За тры месяцы людзям не заплацілі, а ёсьць і такія, якім за чатыры не заплачана. Тых, хто звольніўся, не разьлічваюць. Людзей многа пазвальнялася, — апавядае пра сытуацыю на прадпрыемстве адна з працаўніц. — Людзі хадзілі да адвакатаў, юрыстаў і скардзяцца ў суд, бо заробленыя грошы нельга забраць. Заробкі ў нас невялікія, нават сорамна казаць — па 800 тысяч, па мільёну, у некаторых два мільёны».

Пэўнасьці ў працоўнага калектыву наконт будучыні прадпрыемства, па словах суразмоўніцы, няма. Яна заўважае: многія лічаць, што завод распрададуць:

«Кіраўніцтва, аднак, нас запэўнівае, што заказы ў прадпрыемства ёсьць і будзем працаваць. Але сумневы ў нас. Працы ж вялікай няма. Такое месца ў заводу — у цэнтры гораду. Многія хацелі б ухапіць», — разважае працаўніца.

«Столькі гадоў адпрацаваўшы, крыўдна за завод. Заўжды за намі было першае месца, а цяпер першае месца па распродажы. Многа людзей, каму няшмат засталося да пэнсіі. Куды пайсьці? Зрабілі самі беспрацоўе. Людзі выкручваюцца як могуць».

Днямі адміністрацыйны будынак заводу ў цэнтры гораду купіла ўпраўленьне юстыцыі Магілёўскага аблвыканкаму больш як за 31 з паловай мільярд рублёў. Чатырохпавярховую будыніну арыштавалі за нявыплату прадпрыемствам закладу і выставілі на аўкцыён. На ім, як паведамляюць мясцовыя СМІ, была толькі адна заяўка на куплю — ад упраўленьня юстыцыі.

Праблемы з выплатай заробкаў адміністрацыя заводу прызнае. Сьцьвярджаецца, што грошы ад продажу адміністрацыйнага будынка дапамогуць разьлічыцца з працоўнымі:

«Ад продажу гэтага будынка дзесяць мільярдаў накіроўваюцца на пагашэньне запазычанасьці па заработнай плаце. Мы цяпер над гэтым працуем, і цягам, я так думаю, тыдня яны паступяць на рахункі працаўнікоў», — зазначыў прадстаўнік адміністрацыі.

Разам з тым суразмоўца прызнаў, што пэрспэктывы ў прадпрыемства змрочныя.

«Продаж будынка спрыяе выплаце заработнай платы, але не спрыяе, як вы сказалі, адраджэньню прадпрыемства», — прызнаў прадстаўнік адміністрацыі.

Суразмоўца ня выключыў, што прадпрыемства могуць распрадаць па частках:

Мы падалі з

 

«Такое можа быць. Мы падалі заяву на банкруцтва, і 2 ліпеня будзе суд. Пасьля наш лёс будзе залежаць ад антыкрызіснага кіраўніка, якога прызначыць нам суд. І, зразумела, ад кіраўніка дзяржавы».

«Строммашына» — адно з найстарэйшых прадпрыемстваў Беларусі. Выпускае машыны для вытворчасьці будаўнічых матэрыялаў, горныя і будаўнічыя машыны, вежавыя краны.

З эканамічнымі цяжкасьцямі прадпрыемства сутыкнулася ў 2013 годзе. Тады працаўнікі таксама наракалі на нявыплату заробкаў. Адміністрацыя прызнала, што праблема такая ёсьць, і патлумачыла, што з прадпрыемствам не разьлічваюцца партнэры за пастаўленую ім прадукцыю.

Праблемы абвастрыліся, калі ў Расеі, дзе асноўныя гандлёвыя партнэры прадпрыемства, рэзка абвалілася валюта. Пры канцы 2014 году адзін з прадстаўнікоў адміністрацыі прызнаваў, што завод штодня губляе да аднаго мільярда рублёў праз высокі курс беларускага рубля. «Гэта прыводзіць да вымываньня абаротных сродкаў», — даводзіў ён. Паратунак спэцыяліст бачыў у дэвальвацыі беларускіх грошай. 

http://www.svaboda.org/

Катэгорыя: Беларусь | Праглядаў: 155 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Чэрвень 2015  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2017 Конструктор сайтов - uCoz