Пятніца, 29.03.2024, 08:21
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Лідары апазіцыі кажуць пра незалежнасьць,але атрымліваюць дэведэнты з ЗША. Апазіцыя залежыць ад ЗША?
Усяго адказаў: 48
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2015 » Чэрвень » 23 » Лукашэнка абяцае не друкаваць грошы пад прэзыдэнцкія выбары. А чаго чакаць пасьля выбараў?
Лукашэнка абяцае не друкаваць грошы пад прэзыдэнцкія выбары. А чаго чакаць пасьля выбараў?
19:50

  «Мы адкрыта і сумленна сказалі: мы ня будзем пад выбары, друкуючы грошы ці забіраючы з золатавалютных ці іншых рэзэрваў, накручваць заробкі. 

  Але калі мы ня маем такой магчымасьці на павышэньне зарплаты, цэны павінны быць адпаведныя. Гэта ў нашых руках», — заявіў кіраўнік дзяржавы на нарадзе па актуальных унутрыпалітычных пытаньнях.

«Ня дай бог, да канца жніўня — пачатку верасьня прадпрыемствы ня будуць працаваць на поўную магутнасьць і не на склад! Вось на склад нікому ня трэба! Людзі павінны мець працу. Людзі павінны быць упэўненыя ў заўтрашнім дні. Гэта галоўнае для ўлады. Вырашым мы гэта, і тады праблемаў ня будзе з выбарамі», — цытуе Лукашэнку прэзыдэнцкая прэс-служба.

Ён адзначыў, што эканоміка — гэта галоўны крытэр, паводле якога будзе ацэньвацца дзейнасьць кіраўніцтва краіны ў перадвыбарчы пэрыяд.

Ці ўдасца Лукашэнку выканаць абяцанае перад выбарамі? Эканаміст Барыс Жаліба так адказаў на гэтае пытаньне карэспандэнта Свабоды:

Барыс ЖалібаБарыс Жаліба

«Удасца і не. Ну як раптам прадпрыемствы пачнуць працаваць на поўную магутнасьць, калі няма збыту іх прадукцыі? Калі расейскі рынак не купляе ў такіх памерах, як раней? Калі расейская эканоміка ў глыбокім крызісе? Гэта зноў працаваць на склад. Ён кажа, што ня будзе плаціць заробкі пустымі грашыма. Гэта таксама можа атрымацца. Як нам паведамляюць СМІ, сёньня афіцыйны Менск вядзе перамовы з Эўразійскім фондам стабілізацыі і разьвіцьця пра тое, каб да прэзыдэнцкіх выбараў атрымаць новы крэдыт. Нібыта гэтыя перамовы будуць выніковымі, і Лукашэнка гэты крэдыт атрымае. Ну, калі ён атрымае гэты крэдыт, то ня трэба нам перажываць за золатавалютныя рэзэрвы, яны ня зьменшацца. З гэтага крэдыту можна і павялічыць заробкі нейкімі выплатамі, як гэта заўсёды рабілася перад выбарамі».

Калі ж Лукашэнку ўдасца ўтрымаць сытуацыю да выбараў, то чаго чакаць пасьля выбараў?

«Тэндэнцыя застаецца. Краіны Захаду працягнулі санкцыі адносна Расеі да 31 студзеня 2016 году. Таму пакупніцкая здольнасьць расейскага рынку ня зьменіцца. Калі санкцыі працягнулі, то цэны на нафту — а гэта асноўная прычына ўпадку эканомік Расеі і Беларусі, — хутчэй за ўсё, застануцца на нізкім узроўні, у межах 50–60 даляраў за барэль. То бок я ня бачу сьвятла ў канцы тунэля».

http://www.svaboda.org/

Катэгорыя: Беларусь | Праглядаў: 511 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Чэрвень 2015  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz