Пятніца, 28.07.2017, 13:05
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Як вы лічыце нам патрэбна адраджэнне мовы і культуры ўвогуле?
Усяго адказаў: 90
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2009 » Жнівень » 27 » Google Translate падлучыўся да беларускай мовы
Google Translate падлучыўся да беларускай мовы
13:24
  Інжынер-праграміст Google Ігар Маханёк распавёў пра беларускамоўнае сеціва і беларускую мову ў Google Translate…

   Рана раніцай 26 жніўня кампанія Google папоўніла свой анлайнавы перакладчык дзевяццю мовамі, сярод якіх — беларуская.

Цяпер з дапамогай Google Translate карыстальнікі сеціва могуць перакладаць фрагменты тэкстаў або цэлыя старонкі з 50 моў на беларускую і наадварот. Першым добрую навіну ў сваім твітэры паведаміў інжынер-праграміст Google беларус Ігар Маханёк, які зараз жыве і працуе ў швейцарскім офісе інтэрнэт-гіганта.

Цягам дня ў інэрнэце з’яўляліся розныя паведамленні пра новаўвядзенне, між якіх было і багата абсурду накшталт таго, што беларускую мову ў перакладчык Google увёў сам Маханёк і сервіс адмыслова перакладае выбраныя словы недакладна, а часам смешна.

Сёння Ігар Маханёк распавёў «Беларускім навінам» пра тое, якім бачыцца яму айчынны інтэрнэт, ці па-ранейшаму гуртуе ён беларускамоўных людзей, чым яму не падабаюцца нашы анлайнавыя СМІ, а таксама пра тое, ці будуць карыстальнікі ў беларускага перакладчыка Google. Выказаныя думкі просім лічыць прыватнымі меркаваннямі Ігара Маханька і не звязваць іх з пазіцыяй яго працадаўцы.

— Ты сочыш за беларускім інтэрнэтам. Чым зараз займаюцца твае суайчыннікі ў сеціве? Калісьці сустракаліся ў розных Livejournal-кам’юніці, каб дамаўляцца пра месцы, адкуль заходзіць у намётавы гарадок, збіраліся аўтастопам на «Басовішча», развіртуальваліся на канцэртах, мітынгах, на ЖЖ-вечарынках. Што зараз? Як па-твойму, ці інтэрнэт усё яшчэ з’яўляецца нейкім магутным звяном у справе аб’яднання «па нацыянальных і патрыятычных матывах»?

— Інтэрнэт у Беларусі, безумоўна, расце, у тым ліку і беларускамоўны. Апошнім часам амаль уся гарадская моладзь сядзіць у сеціве, адукаваныя старэйшыя людзі таксама сталі карыстацца інтэрнэтам. Шмат хто ў інтэрнэт прыходзіць толькі «пачытаць», але з цягам часу з’яўляецца усё больш інструментаў, якія спрашчаюць і працэс удзелу ў стварэнні кантэнту — ад форумаў, ЖЖ, блогаў і твітэра да сацыяльных сетак кшталту «Вконтакте» і Facebook.

Вядома, усё гэта дазваляе лёгка знайсці сяброў па інтарэсах, і людзі знаходзяць адзін аднаго — так жа, як і калісьці, толькі ў большых масштабах — зараз ЖЖ-вечарыну «на Панікоўцы» не правядзеш. Самы цікавы прыклад такога гуртка па інтарэсах для мяне — беларускамоўны фан-клуб нацыянальнай зборнай па футболе «B-12», які згуртаваў столькі людзей, што цэлая трыбуна спявала NRM на гульні з Харватыяй. У афлайне такую суполку стварыць было немагчыма.

З іншага боку, праз тое, што ў інтэрнэт прыйшлі літаральна ўсе, няма такой вялізнай патрэбы ў пошуку новых сяброў, «развіртуальванні», гуртаванні. Памятаю, што калі я адкрываў ЖЖ, у ім было чалавек пяць, якіх я ведаў, таму мне неабходна было шукаць далей і знаёміцца з іншымі людзьмі. А зараз навічок у інтэрнэце адкрые якую сацсетку і адразу дадасць 200 сяброў, якіх ён даўно ведае — і навошта яму каго шукаць?

А наогул людзі займаюцца ў інтэрнэце тым жа, чым і па-за ім — размаўляюць адно з адным, лаюцца, фліртуюць, жартуюць, гуляюць, працуюць. Інтэрнэт ужо не ёсць нечым асаблівым, таму нейкую «інтэрнэтную моду» знайсці цяжкавата.

— Ці блогі наогул яшчэ актуальныя як спосаб камунікаваць і абменьвацца інфармацыяй? Або з’явілася нешта больш надзённае і запатрабаванае?

— Вядома, актуальныя. Пакуль што блог выглядае найлепшай магчымасцю данесці сваю думку ці нейкую інфармацыю да людзей. Іншыя новыя рэчы, якія з’яўляюцца, звычайна выконваюць больш спецыфічную задачу: напрыклад, у сацыяльнай сетцы ці ў мікраблогавым сервісе можна коратка паведаміць, што ў цябе адбываецца, на фотахостынгу — выкласці свежыя фоты, ці на ютубе — музычнае відэа.

Гэтыя новыя інструменты спрашчаюць данясенне інфармацыі, напрыклад, спасылка на новы блогпост у сацыяльнай сетцы паведаміць вашым сябрам пра яго. Для прафесійных ці карпаратыўных мэтаў блогі зараз найлепшы спосаб камунікавання з кліентамі, а новыя сервісы кшталту мікраблогаў (як твітэр) дазваляюць паведаміць пра новыя пасты вялікай колькасці найбольш цікаўных.

— Зноў жа, па тваіх прыватных назіраннях: ці пашыраецца кола беларускамоўных карыстальнікаў?

— Пашыраецца. Калісці было адчуванне, што ўсіх беларускамоўных у нэце я ведаў. А зараз іх усё болей. Тут некалькі прычынаў. Моўны пераход — як дарога з аднабаковым рухам: людзі пераходзяць з рускай на беларускую і амаль ніколі не пераходзяць назад. Шмат людзей выкарыстоўваюць і рускую, і беларускую, ім гэта значна лягчэй, чым у «афлайнавым» жыцці, дзе і адну фразу па-беларуску бывае сказаць цяжка — а ў нэце бачна, што няма чаго баяцца ці саромецца.

— Як лічыш, ці беларускія версіі папулярных сервісаў наогул зараз некаму патрэбны, хто імі карыстаецца? Зацятыя і апантаныя моўныя пурысты, або ёсць тыя, каму гэта патрэбна ў звычайных утылітарных мэтах?

— Калі ёсць карыстальнікі, значыць, патрэбна. Я не магу сказаць за ўсіх, але я асабіста ведаю людзей, якім у звычайных утылітарных мэтах гэта неабходна, бо беларускую яны разумеюць значна лепей за астатнія мовы.

Акрамя таго, немалаважны і фактар настрою — напрыклад, калі чалавеку прыемней выкарыстоўваць нешта сваё і роднае, чым чужое. Нямала беларусаў, якія не з’яўляюцца зацятымі і апантанымі, але без праблем пачнуць карыстацца беларускамоўным інтэрфэйсам, калі ён будзе простым і зразумелым.

На жаль, пакуль што ёсць праблема нераспрацаванасці беларускай кампутарнай лексікі, таму часам пункты інтэрфэйсу бываюць крыху няўклюднымі. Гэта магло б вырашацца, калі б існаваў рынак лакальных кампаній, якія ствараюць прадукты для беларускага рынку з беларускамоўным інтэрфэйсам як першасным. Разьвіццё такіх кампаній, канкурэнцыя і вялікая колькасць карыстальнікаў дазволілі б стабілізаваць лексіку і зрабіць яе больш звыклай.

— Навошта існуе Google Translate? Чаму кампанія зацікаўлена ў папаўненні сваіх сервісаў такімі «не моцна папулярнымі» мовамі, як беларуская, калі з камерцыйнага боку гэта нібы нямэтазгодна?

— Google Translate дазваляе інтэрнэт-карыстальнікам атрымаць доступ да інфармацыі на мовах, на якіх яны не могуць чытаць. Напрыклад, нядаўна дададзеная персідская мова дала магчымасць даведацца пра падзеі ў Іране з першых рук. Беларускамоўнага кантэнту ў інтэрнэце нямала — і зараз да яго атрымаюць доступ і тыя, хто не ведае беларускай. Дый калі ёсць карыстальнікі, якім зручней чытаць на беларускай — зараз яны атрымліваюць такую магчымасць.

— Раз і назаўсёды: якое ты маеш дачыненне да распрацоўкі перакладчыка Google на беларускую мову? Хто генеруе чуткі пра тое, што ўсе хібы перакладчыка невыпадковыя, а ты сам дамагаешся таго, каб прозвішча «Лукашэнка» пісалася з малой літары?

— Я не ўваходжу ў каманду распрацоўкі Google Translate. Я хіба толькі глядзеў, як ён працуе, і абмяркоўваў з распрацоўшчыкамі праблемы. Пераклады ў сістэме — гэта вынік працы алгарытма. А наконт чутак — цікавей не тое, хто іх генеруе (у інтэрнэце гэта лёгка прасачыць), а як так атрымліваецца, што чыесьці «прыколы» журналісты змяшчаюць ў навінах.

— Ты скардзішся на непаваротлівасць беларускіх анлайнавых СМІ, у чым жа іх праблема? Мо, у тым жа — да навіны пра беларускую версію перакладу ўсе ставяцца як да мілага, але не асабліва прыдатнага да жыцця сімвала?

— Якасць працы беларускіх анлайнавых СМІ вельмі даўно ўжо ў мяне асабіста выклікае шмат пытанняў. Калі гады чатыры таму можна было сказаць «дык яны ж маладыя!», то зараз ужо ніяк. Часам узнікае адчуванне, што яны ўсе быццам толькі перадрукоўваюць паведамленні тэлеграфных агенцый, хоць тэлеграф ужо колькі дзесяцігоддзяў як састарэў. А выпадак з Google Translate быў штуршком, каб я напісаў пра гэта на канкрэтным прыкладзе. Я спадзяюся, што беларускія анлайнавыя СМІ не будуць «мілымі, але не асабліва прыдатнымі да жыцця».

— Чаго табе самому ў інтэрнэце не стае па-беларуску?

— Годных, канкурэнтназдольных на сусветным рынку прадуктаў, створаных беларусамі ў Беларусі, з беларускай мовай сярод першых.

naviny.by
Праглядаў: 594 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Жнівень 2009  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2017 Конструктор сайтов - uCoz