Пятніца, 29.03.2024, 09:27
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Лідары апазіцыі кажуць пра незалежнасьць,але атрымліваюць дэведэнты з ЗША. Апазіцыя залежыць ад ЗША?
Усяго адказаў: 48
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2010 » Люты » 28 » Гомельскае Палессе: “Чыстае” інфармацыйнае поле
Гомельскае Палессе: “Чыстае” інфармацыйнае поле
18:47
   Ніводная паўнавартасная выбарчая кампанія немагчымая без інфармацыйнага складніка. І калі на рэспубліканскім узроўні ў дэмакратычных сілаў ёсць магчымасць даць інфармацыю ў "Народную Волю”, "Новы Час” і іншыя нешматлікія незалежныя выданні, якія "засталіся ў жывых” пасля зачыстак інфармацыйнага поля, а таксама выкласці "гарачыя” навіны ў сеціве, то ў рэгіёнах сітуацыя выглядае куды меней аптымістычна.

  Возьмем Гомельскае Палессе. У Калінкавіцкім, Мазырскім, Ельскім, Хойніцкім, Брагінскім, Жыткавіцкім і Лельчыцкім раёнах няма ніводнага незалежнага выдання ці інтэрнэт-рэсурса дэмакратычнай скіраванасці.  Так, у некаторых месцах ёсць малафарматныя саматужныя бюлэтэні, якія спрабуюць выдаваць апазіцыйныя актывісты. Але гэтыя выданні абмежаваныя ў накладзе і выходзяць неперыядычна. Да таго ж іх стваральнікі і распаўсюджвальнікі знаходзяцца пад пагрозай рэпрэсій.

  Вось і атрымліваецца, што падчас выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы дэмакратычныя актывісты ў рэгіёнах вымушаныя фактычна дзейнічаць у заведама горшай сітуацыі, чым праўладныя прэтэндэнты на дэпутацкі мандат. У іх заўсёды ў распараджэнні мясцовая прэса ў выглядзе дзяржаўных раённых газет, а таксама мясцовае дзяржаўнае радыё.
Разам з тым, напрыклад, у Калінкавічах падпіска на раённую газету "Калінкавіцкія навіны” носіць агрэсіўны і фактычна прымусовы характар, асабліва сярод калінкавічан, якія працуюць у бюджэтных арганізацыях (настаўнікаў, супрацоўнікаў культуры і г.д.). Нават даводзіцца план па падпісцы, як дарэчы і на іншыя "правільныя” друкаваныя СМІ: "Гомельскую праўду”, "Савецкую Беларусію”, "Рэспубліку”...

  Дэмакратычным жа актывістам амаль на 100% гарантаваныя непрыемнасці нават пры распаўсюдзе афіцыйна зарэгістраваных газет, асабліва калі гэта робіцца адкрыта, на вуліцах. Яшчэ ніводная раздача газет у людным месцы з 2001 г. не абыходзілася без затрымання міліцыяй і некалькіх гадзін у аддзяленні.
Ці можа весціся гаворка ў такой сітуацыі прароўнасць магчымасцяў, занатаваную ў Канстытуцыі і Выбарчым кодэксе?

"Праваабаронцы за свабодныя выбары”
Катэгорыя: Мазыр | Праглядаў: 764 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Люты 2010  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz