Сёньня ў Гомелі а 19 гадзіне на акцыю «маўклівага» пратэсту
выйшлі каля дзесяці маладзёнаў.
Спэцназаўцы ўзялі ўдзельнікаў акцыі
ў аблогу й ледзьве не наступалі ім на ногі. Вялі ва ўпор відэаздымку.
Ільля Міронаў: «Хадзіў відэаапэратар і амаль тыкаў у твар відэакамэрай — на адлегласьці мэтар-паўмэтра».
Пасьля 35 хвілінаў стаяньня ля фантану мінакі накіраваліся да новага
ўнівэрмагу. За імі крок у крок ішлі спэцназаўцы. Пад’ехаў міліцэйскі
аўтобус, які актывісты бачаць на акцыі ня першы раз. Але абышлося без
затрыманьняў.