Чацвер, 28.03.2024, 16:28
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Лідары апазіцыі кажуць пра незалежнасьць,але атрымліваюць дэведэнты з ЗША. Апазіцыя залежыць ад ЗША?
Усяго адказаў: 48
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2010 » Жнівень » 18 » Die Presse: Масква агучыла дыягназ беларускага кіраўніка
Die Presse: Масква агучыла дыягназ беларускага кіраўніка
06:21
  Аўстрыйскае выданьне Die Presse зьмясьціла публікацыю ў сувязі з выхадам новай расейскай тэлепрадукцыі "Хросны бацька - 3”.

  Паводле выданьня, выснова, якую робіш пры праглядзе чарговай часткі дакумэнтальнага сэрыялу падкантрольнага Крамлю тэлеканалу НТВ вельмі простая: цяперашнія стасункі паміж Менскам і Масквой кепскія.

  Нават вельмі кепскія. Акрамя таго, што аўтары паказваюць Лукашэнку ўладалюбівым антырасейскім здраднікам, яны да таго ж агучваюць яго клінічны дыягназ "псыхапат”.

  Як піша Die Presse, пра дыягназ многія думалі, аднак не гаварылі ўслых. Цяпер НТВ даводзіць да мільёнаў гледачоў: беларускі кіраўнік ні больш ні менш як "псыхапат". Дзеля аб’ектыўнасьці аўтары фільму прапануюць выказваньні псыхіятра. Той дакладна пацьвярджае: псыхапат.

  Як адзначае аўстрыйскае выданьне, апошняя трэцяя частка сэрыялу "Хросны бацька” хоць і стала ахвярай цэнзуры ў Беларусі, аднак без сумневу мела посьпех у краіне. Паводле дадзеных беларускай апазыцыі, кіно ўбачылі ў Інтэрнэце больш за два мільёны беларусаў.

  Відавочна, што "Крэмль больш не саромеецца рэзаць праўду-матку ў вочы. Тым больш, што зімой 2010 года ў Беларусі адбудуцца прэзыдэнцкія выбары”, падкрэсьлівае Die Presse.

  Новае расейскае тэлепапуры, складзена зь непрывабных карцінак (Лукашэнка у зялёных плаўках на пляжы ў сяброўскай Вэнэсуэле, на лыжах на аўстрыйскім курорце) і сур'ёзных важкіх абвінавачаньняў: краінай кіруе сямейны клан Лукашэнкі, сам прэзыдэнт меў дачыненьне да зьнікненьня шэрагу яго апанэнтаў.

  У якасьці адной з тэмаў фільму – абвінавачваньне Лукашэнкі, колішняга змагара за інтэграцыю паміж Расеяй і Беларусьсю, у здрадзе.

  Час зьмяніўся, гаворыцца ў артыкуле, замест каханьня пачаліся працяглыя канфлікты і сваркі ў стасунках з Расеяй. Гэта тычыцца ня толькі зімовых пагрозаў спыніць газавыя пастаўкі ў выніку беларускіх пазыкаў. Нэгатыўную рэакцыю Крамля выклікала адмова Лукашэнкі прызнаць незалежнасьць Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі. Для стварэньня іміджу антырасейскага здрадніка таксама ўзгадваецца далучэньне Беларусі да праграмы ЭЗ "Усходняе партнэрства”

  Тым ня менш, піша аўстрыйскае выданьне, лукашэнкавы флірт з Захадам застаецца нешчасьлівым. Беларускі аўтакрат для ЭЗ застаецца цяжкай справай. Нягледзячы на ўсе заклікі Зьвязу, у краіне па-ранейшаму дзейнічае сьмяротнае пакараньне, краіна далёкая ад правядзеньня свабодных выбараў.

  Як піша аўстрыйскае выданьне, у чым маюць рацыю стваральнікі фільму на НТВ, дык безумоўна ў тым, што "палітыка Лукашэнкі ў яго паталягічных спробах застацца пры ўладзе”

svaboda.org
Катэгорыя: Грамадства | Праглядаў: 725 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Жнівень 2010  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz