Серада, 24.04.2024, 13:22
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Як вы лічыце нам патрэбна адраджэнне мовы і культуры ўвогуле?
Усяго адказаў: 90
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2010 » Сакавік » 10 » ЦВК дапаможа?
ЦВК дапаможа?
11:39
   Кіраўнік ініцыятыўнай групы па вылучэнні кандыдатам ў дэпутаты па Станцыйнай выбарчай акрузе №25 у Мазырскі раённы Савет дэпутатаў Уладзімір Целепун звярнуўся да Старшыні Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Ярмошынай Л.М з наступным лістом:

"Паважаная Лідзія Міхайлаўна!

   Згодна арт. 66, ч. 2 Выбарчага кодэкса "…Пры падачы дакументаў асоба, якая вылучана кандыдатам у дэпутаты, прад’яўляе пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь”.

  Але цяперашняе выбарчае заканадаўства зусім не тлумачыць, як падаваць дакументы на рэгістрацыю кандыдатамі тым, хто па незалежных ад сябе прычынах (шпіталізацыя, траўма, стыхійнае бедства і г.д.) не можа асабіста зрабіць гэта ў кароткі дазволены законам прамежак часу.

   У сувязі са знаходжаннем у вайсковым шпіталі (432-гі Галоўны ваенны медыцынскі клінічны цэнтр Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, г. Мінск) ваеннаслужачы в/ч 48960 Вячорка Францішак Валянцінавіч, які вылучаецца ў дэпутаты Мазырскага раённага Савета дэпутатаў 26 склікання па Станцыйнай выбарчай акрузе №25 шляхам збору подпісаў грамадзян, магчыма, не зможа асабіста падаць дакументы ў Мазырскую раённую выбарчую камісію ва ўстаноўленыя тэрміны.

   Калі ж Ф.Вячорка будзе вернуты ў вайсковую часць да заканчэння тэрміну падачы дакументаў на рэгістрацыю, магчыма, што камандаванне ў парушэнне заканадаўства не дазволіць яму наведаць камісію. Ёсць абскарджаны ў ваенную пракуратуру прэцэдэнт, калі в.а. камандзіра часткі маёр У.І.Ігнацік у парушэнне заканадаўства і без абгрунтавання не дазволіў збіраць подпісы за Ф.Вячорку ў часці.
ПРАШУ даць рэкамендацыі і растлумачыць парадак падачы дакументаў на рэгістрацыю ў гэтым выпадку.

   Прашу даць дазвол на падачу дакументаў для рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Вячоркі Ф. В. мне, Целепуну Уладзіміру Андрэевічу, кіраўніку яго ініцыятыўнай групы №9.

   Спадзяюся на станоўчае рашэнне і спрыянне з Вашага боку забеспячэнню канстытуцыйнага і выбарчага права грамадзяніна Рэспублікі Беларусь Вячоркі Францішка Валянцінавіча.

З павагай і святочнымі пажаданнямі 8 сакавіка Вас і усіх жанчын ЦВК
Уладзімір Целяпун.
Катэгорыя: Мазыр | Праглядаў: 653 | Дадаў: Admin | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Сакавік 2010  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz