Пятніца, 26.04.2024, 09:12
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Як вы лічыце нам патрэбна адраджэнне мовы і культуры ўвогуле?
Усяго адказаў: 90
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2010 » Студзень » 29 » Беларусь зьняла абмежаваньні ў замежным дзіцячым аздараўленьні
Беларусь зьняла абмежаваньні ў замежным дзіцячым аздараўленьні
05:43
   Гэта вынікае з падпісанага ўчора прэзыдэнтам Аляксандрам Лукашэнкам указу №59.

  У адпаведнасьці з папярэднімі дакумэнтамі, якія дзейнічалі ад кастрычніка 2008, за мяжу накіроўваліся дзеці ва ўзросьце ад 7 да 14 гадоў. Прычым, колькасьць паездак кожнага зь іх у адну і тую ж краіну ня мусіла перавышаць трох разоў.

  Абмежаваньні былі ўведзеныя ў сувязі з выпадкам ў ЗША, калі дадому ў Беларусь своечасова не вярнулася 16-цігадовая барысаўская школьніца Таня Казыра. Двума гадамі раней падобны інцыдэнт адбыўся ў Італіі з 10-цігадовай выхаванкай Вялейскага інтэрнату Вікай Мароз.

  У выніку гэтых выпадкаў Беларусь на пэўны час прыпыніла праграмы аздараўленьня беларускіх дзяцей за мяжой. Указам прэзыдэнта Лукашэнкі, беларускім няўрадавым арганізацыям, якія па сутнасьці ладзілі гэтыя праекты, было і дазволена накіроўваць дзяцей на аздараўленьне толькі ў тыя замежныя дзяржавы, з якімі Беларусь заключыла міжнародныя дагаворы адносна гарантыяў абавязковага вяртаньня беларускіх дзяцей на радзіму. Гэтыя выстаўленыя беларускім бокам умовы супярэчылі канстытуцыям шэрагу заходніх краінаў, напрыклад, Швэйцарыі, згодна зь якімі кожны чалавек мае права зьвярнуцца па прытулак. У выніку Швэйцарыя, а таксама ЗША, Канада летась не змаглі прыняць у сябе беларускіх дзяцей. Колькасны склад чарнобыльскіх групаў істотна скараціўся.

  Паводле інфармацыі Міністэрства адукацыі Беларусі, мінулым летам на аздараўленьне за мяжу выехалі 28,7 тысячаў беларускіх дзяцей, то бок амаль на 10 тысячаў меней чым пазалетась. Гэта пераважна такія краіны як Італія, Нямеччына, Гішпанія, Ірляндыя.
Паводле прадстаўнікоў шэрагу чарнобыльскіх грамадзкіх арганізацый, наўрад ці новы ўказ істотна паўплывае на павелічэньне колькаснага складу групаў. Бо сам інтарэс замежных партнэраў да арганізацыі адпачынку чарнобыльскіх дзяцей істотна скараціўся.
Сярод прычынаў называецца фінансавы крызыс а яшчэ . "адзяржаўленьне” праекту аздараўленьня.

  Як лічыць Генадзь Грушавы, які 20 гадоў таму быў адным са стваральнікаў грамадзкага руху "Дзецям Чарнобыля”, "калі дзяржава спрабуе кантраляваць тое, што адбываецца на ўзроўні прыватных няўрадавых кантактаў — гэта фактычна крок па зьнішчэньні ўсёй гэтай дзейнасьці. Нашых дзяцей за мяжой прымалі не дзяржаўныя ўстановы, а грамадзкія аб’яднаньні і дабрачынныя ініцыятывы. У кодэксах іх краін не прадугледжана заключаць пагадненьні з дзяржаўнымі структурамі, на чым апошнім часам настойваў беларускі бок. Увесь гэты час ўсе паездкі рабіліся на падставе дамоваў няўрадавых арганізацый. А таму Ініцыятыва дапамогі чарнобыльскім дзецям сустракала такі актыўны водгук сярод замежных грамадзянаў”.

  Дабрачынны фонд "Дзецям Чарнобылю” за час свайго існаваньня, з 1989 году, накіраваў на аздараўленьне ў розныя краіны сьвету больш за 200 тысяч дзяцей зь Беларусі.

svaboda.org
Катэгорыя: Грамадства | Праглядаў: 836 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Студзень 2010  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz