Панядзелак, 26.06.2017, 17:40
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Ацэніце наш сайт
Усяго адказаў: 101
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2010 » Жнівень » 18 » Беларусь на 56-м месцы
Беларусь на 56-м месцы
06:23
  Уплывовы амэрыканскі часопіс параўнаў 100 краін сьвету па пяці паказьніках: адукацыі, сыстэмах аховы здароўя, якасьці жыцьця, дынамізму эканомікі і палітычнай сытуацыі.

  У сумарным рэйтынгу Беларусь апынулася ў сярэдзіне сьпісу, адстаўшы ад ўсіх суседзяў.

  Першае месца ў рэйтынгу "Newsweek” заняла Фінляндыя. ЗША патрапілі на 11-е месца. Замыкаюць сьпіс афрыканскія краіны Камэрун, Нігерыя і Буркіна-Фасо. Месцы суседзяў Беларусі разьмеркаваліся наступным чынам: Польшча – 29-я, Літва –34-я, Латвія – 36-я, Украіна – 49-я, Расея – 51-я. Беларусь са сваім 56-м месцам адстала ад усіх суседзяў.

  Аднак нізкае месца Беларусі ў агульным рэйтынгу абумоўлена ў значнай ступені надзвычай нізкай ацэнкай палітычнай сытуацыі ў краіне, паводле гэтага паказьніку Беларусь апынулася амаль у самым канцы сьпісу – на 91-м месцы. Паводле іншых паказьнікаў ацэнкі становішча ў краіне не такія ўжо і кепскія, паводле паказьнікаў адукацыі, якасьці жыцьця, дынамізму эканомікі Беларусь займае 34-35 месца.

  Табліца дае ўяўленьне пра адпаведныя паказьнікі Беларусі і яе суседзяў (месцы ў адпаведных катэгорыях сярод 100 краін сьвету):

 АдукацыяАхова здароўяЯкасьць жыцьцяДынамізм эканомікіПалітычнае становішча
Беларусь3566353491
Польшча1734364518
Літва2861394126
Латвія2552415338
Расея3175503675
Украіна4075406650
    
  Паводле табліцы, параўнальнае становішча Беларусі сярод суседзяў выглядае больш складаным. Яна аказваецца лідэрам паводле дынамізму эканомікі, хаця варта заўважыць, што гэты паказьнік вымярае не эканамічны стан сам па сабе, а тэмп пераўтварэньняў. Іншыя краіны-суседзі так ці інакш прайшлі стадыю рэформаў, Беларусь іх толькі нарэшце пачынае, што і знайшло адлюстраваньне ў адпаведным рэйтынгу.

  Паводле адукацыі Беларусь апярэджвае Ўкраіну, крыху адстае ад Расеі і Літвы і значна – ад Латвіі і асабліва Польшчы. Паводле ацэнак сыстэмы аховы здароўя Беларусь мае лепшыя паказьнікі, чым Расея і Ўкраіна і крыху адстае ад Літвы.

  Якасьць жыцьця ў Беларусі – бліжэй да эўрапейскіх суседзяў, чым да ўсходняга і паўднёвага. Ну а палітычнае становішча... як і было сказана: Беларусь у гэтым сэнсе аўтсайдэр ня толькі ў рэгіёне, але і ў сьвеце.

svaboda.org
Катэгорыя: Грамадства | Праглядаў: 405 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Жнівень 2010  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2017 Конструктор сайтов - uCoz