Субота, 19.08.2017, 22:34
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Як вы ставіцеся да будаўніцтва АЭС у Бларусі?
Усяго адказаў: 47
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2009 » Верасень » 24 » Асамблея няўрадавых дэмакратычных аб’яднаньняў
Асамблея няўрадавых дэмакратычных аб’яднаньняў
02:28
ПРЭС-РЭЛІЗ

  Асамблея НДА азнаёміла грамадзкасьць і прадстаўнікоў дыпляматычнага корпусу краінаў ЭЗ з вынікамі свайго маніторынга “Прававы стан няўрадавых арганізацыяў у 2009 годзе”. Паводле выступоўцаў з Асамблеі НДА, на дадзены момант улада адышла ад практыкі кропкавых пазытыўных зьменаў у сфэры свабоды асацыяцыяў. Цяпер лібэралізацыя адбываецца выключна на ўзроўні рыторыкі.

   Старшыня Асамблеі НДА Сяргей Мацкевіч зазначае, што апошнім часам назіраецца небясьпечная тэндэнцыя, калі ўлады спрабуюць любыя зьмены выдаць за пазытыўныя. Напрыклад, новая вэрсія Закона “Аб грамадзкіх арганізацыях” рыхтуецца без уліка меркаваньня грамадзянскага сэктару. Прыняцьце дадзенага Закона можа істотна пагоршыць сытуацыю са свабодай асацыяцыяў у краіне. “Пасьля прыпыненьня санкцыяў ЭЗ у дачыненьні да шэрагу беларускіх чыноўнікаў прайшло паўгады. Але ніводнае з прынцыповых для грамадзянскай супольнасьці пытаньняў не было вырашанае ўладамі. Па-першае, дагэтуль не скасаваная адказнасьць за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі па артыкуле 193-1 КК. Па-другое, пытаньне рэгістрацыі грамадзкіх арганізацыяў па-ранейшаму застаецца праблемным. Па-трэцяе, ніякіх зрухаў па стварэньні ільготных ставак арэнды памяшканьняў для НДА таксама не заўважаецца”, -- падсумаваў Сяргей Мацкевіч.

  Кіраўніца Выканаўчага Бюро Асамблеі Алёна Валынец азнаёміла прысутных з хадой кампаніі “СТОП 193-1”. На думку выступоўцы, грамадзянскія акцыі беларускіх НДА і ўвага міжнароднай супольнасьці да праблемы ўжываньня адыёзнага артыкула Крымінальнага Кодэкса граюць важную ролю. Але, на вялікі жаль, беларускія ўлады ня робяць практычных крокаў па вырашэньні праблемы, абмяжоўваючыся адпіскамі.

    Прадстаўнікі Асамблеі, аднак, не губляюць асьцярожнага аптымізму адносна верагоднасьці паляпшэньня стасункаў паміж грамадзянскай супольнасьцю і дзяржавай. Наладжваньне канструктыўных узаемаадносінаў зь дзяржаўнымі органамі магчымае пры выпрацоўцы супольнай з трэцім сэктарам ідэйнай плятформы. Такой плятформай, паводле сябраў Асамблеі НДА, можа стаць рамкавы дакумэнт “Канцэпцыя разьвіцьця грамадзянскай супольнасьці ў Беларусі”.

   Старшыня БХК Алег Гулак падкрэсьліў, што распрацаваную Асамблеяй НДА Канцэпцыю яшчэ рана называць базавым дакумэнтам для наладжваньня адносінаў паміж дзяржавай і НДА. Аднак дасягненьне пагадненьняў, зафіксаваных у Канцэпцыі, дапаможа і ўладам, і грамадзянскай супольнасьці дасягнуць пэўнага ўзроўня паразуменьня, ад якога выйграе ўсё грамадзтва.

   На брыфінгу “Прававы стан няўрадавых арганізацыяў у 2009 годзе” з дакладамі на праваабарончую тэматыку выступілі кіраўнік Асамблеі НДА Сяргей Мацкевіч, кіраўніца Выканаўчага Бюро Асамблеі Алёна Валынец, палітоляг Юры Чавусаў, старшыня БХК Алег Гулак, прадстаўнік ПЦ “Вясна” Валянцін Стэфановіч. Ад дыпляматычнага корпуса краінаў ЭЗ на мерапрыемстве прысутнічалі новая амбасадарка Вялікай Брытаніі Розмары Томас, амбасадар Швэцыі Стэфан Эрыксан, дыпляматы з амбасады Польшчы, Эўракамісіі, АБСЭ.

Кантактныя асобы:

Сяргей Мацкевіч, старшыня Рабочай групы Асамблеі,  +375-29-651-23-97
Алёна Валынец, кіраўніца Выканаўчага бюро Асамблеі НДА, +375-29-651-61-27
Алег Гулак, старшыня БХК, +375-29-690-94-99

Элекронная пошта: preskantakt@belngo.info

Праглядаў: 426 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Верасень 2009  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
282930
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2017 Конструктор сайтов - uCoz