Пятніца, 26.04.2024, 17:48
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Як вы ставіцеся да будаўніцтва АЭС у Бларусі?
Усяго адказаў: 48
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2009 » Ліпень » 23 » “Вячорку пакаралі не за беларускую мову”
“Вячорку пакаралі не за беларускую мову”
04:32
  Моладзевы актывіст Франак Вячорка, які праходзіць тэрміновую службу ў войсках супрацьпаветранай абароны ў Мазыры, атрымаў дысцыплінарнае спагнаньне: яму скарацілі тэрмін адпачынку.

 Бацька салдата, першы намесьнік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка сьцьвярджае, што сын пакараны за карыстаньне беларускай мовай. Ідэоляг вайсковай часткі настойвае, што мова тут ні пры чым.

Паводле Вінцука Вячоркі, 23 ліпеня на загад кіраўніцтва вайсковай часткі № 48694 тэрмін адпачынку для Франка за ўвесь пэрыяд службы скарочаны да пяці сутак. Паводле экспэртаў, гэта адно з найбольш жорсткіх пакараньняў у войску, за якім ідзе толькі гаўпвахта. Як кажа Вінцук Вячорка, ягоны сын пакараны за ўжываньне беларускай мовы пры аддачы вайсковых камандаў: “Зважай!” замест “Смирно!” і г.д.

“Я ня ведаю, у колькі разоў атрымаўся скарочаны адпачынак, дый рэч ня ў гэтым. Ёсьць паводле Дысцыплінарнага статуту ў разьдзеле “пакараньні” пералік гэтых пакараньняў. Іх усяго шэсьць — пачынаецца з папярэджаньня і заканчваецца гаўптвахтай. Дык вось гэтае перадапошняе перад гаўптвахтай пакараньне — скарачэньне да пяці сутак разавага адпачынку. І, як я разумею, потым будзе “губа”, а ўжо пасьля і крымінальная справа, калі ён і надалей са сваёй беларускай мовай будзе ўпорстваваць”.

У прэсавай службе Міністэрства абароны пацьвердзілі, што дысцыплінарнае пакараньне ў выглядзе скарачэньня тэрміну адпачынку прадугледжанае артыкулам 49 Дысцыплінарнага статуту Ўзброеных сілаў. Аднак пра сытуацыю з Франкам Вячоркам штосьці ўдакладняць адмовіліся:

“Увогуле такое дысцыплінарнае спагнаньне, як скарачэньне тэрміну адпачынку, існуе… Але прабачце, я сябе дрэнна адчуваю, таму не магу з вамі размаўляць”.

Ад часу атрыманьня Беларусьсю незалежнасьці салдатам тэрміновай службы належыць абавязковы адпачынак. Ягоная працягласьць для салдатаў — 20 сутак, для сяржантаў і старшынаў — 25. У парадку заахвочваньня адпачынак павялічваецца яшчэ на 5 сутак. У выпадку з Франкам Вячоркам камандаваньне пайшло на навацыі, скараціўшы абавязковы адпачынак у чатыры разы. Як падкрэсьлівае бацька пакаранага салдата, фактычна ўпершыню ў гісторыі Рэспублікі Беларусь беларускі салдат пакараны за карыстаньне беларускай мовай у войску.

Вінцук Вячорка кажа, што адказнасьць за такое неадэкватнае пакараньне ляжыць на вайсковых ідэолягах. У прыватнасьці, такая ініцыятыва, паводле ягоных зьвестак, сыходзіла ад псыхоляга часткі Дзяніса Казака і намесьніка камандзіра батальёну па ідэалёгіі Ўладзімера Ігнаціка. Мне ўдалося датэлефанавацца да маёра Ігнаціка, які заявіў, што зь беларускай мовай пакараньне ніяк не зьвязанае:

“Не, гэта няпраўда. Пакараньне не за беларускую мову. Ён не выконваў патрабаваньні артыкулаў 17-25 Страявога статуту Ўзброеных сілаў Рэспублікі Беларусь і быў пакараны за нетактоўныя паводзіны са старэйшым па воінскім званьні, а таксама за невыкананьне артыкулаў статуту Ўнутранай службы. У яго там цэлы комплекс парушэньняў. Да гэтага вайсковец ужо неаднаразова быў пакараны ў дысцыплінарным парадку, таму захады былі зробленыя ў адпаведнасьці са статутам, усё паводле закону. І калі нейкія пытаньні ў бацькі ўзьнікаюць, няхай тэлефануе камандаваньню, яму ўсё патлумачаць. Мне штосьці прыдумляць ніякага сэнсу няма. Гэтае пакараньне было на падставе службовых расьсьледаваньняў, матэрыялы ўсе ёсьць, і калі бацьку гэта цікавіць, ён можа пад’ехаць у любы момант і паглядзець”.

Між тым Вінцук Вячорка заяўляе, што будзе зьвяртацца ў пракуратуру ў сувязі з прыкметамі злачынства, прадугледжанага артыкулам 130 Крымінальнага кодэксу — наўмысныя дзеяньні, накіраваныя на распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай варожасьці, учыненыя службовай асобай з выкарыстаньнем сваіх службовых паўнамоцтваў.

Роўна год таму мэдычная камісія ваеннага камісарыяту Савецкага раёну Менску прызнала Франка Вячорку непрыдатным да вайсковай службы паводле стану здароўя. Аднак абласная мэдкамісія паставіла рашэньне пад сумнеў. У сярэдзіне студзеня 2009 году раённы ваенкамат скарэляваў сваю ранейшую пазыцыю і таксама прызнаў Вячорку прыдатным да войска.


Катэгорыя: Грамадства | Праглядаў: 816 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Ліпень 2009  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz