Пятніца, 24.11.2017, 20:18
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Ацэніце наш сайт
Усяго адказаў: 101
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2009 » Чэрвень » 27 » У які суд зьвернецца “Газпром”
У які суд зьвернецца “Газпром”
02:08
  “Газпром” пагражае афіцыйнаму Менску судом альбо скарачэньнем паставак газу, калі той не выплаціць запазычанасьць ад пачатку года ў памеры 244 мільёнаў даляраў.

  Пра гэта ў Маскве паведаміў старшыня праўленьня “Газпрому” Аляксей Мілер.

З чым зьвязана настойлівае патрабаваньне расейскага боку выплаціць доўг за пастаўлены Беларусі газ?

“Газпром” накіраваў ліст “Белтрансгазу” з патрабаваньнем аплаціць доўг. Паводле Аляксея Мілера, расейскі бок чакае “канструктыўнага адказу”. Інакш, згодна з кантрактам, “Газпром” можа зьвярнуцца ў суд альбо скараціць аб’ёмы паставак. Спадар Мілер абверг інфармацыю, якую распаўсюджвае беларускае кіраўніцтва, пра нібыта вусную дамоўленасьць аб “нейкай сярэднегадавой цане за газ у 150 даляраў за тысячу кубамэтраў”. Ён адзначыў, што на вышэйшым узроўні гэтае пытаньне абмяркоўвалася, але “не знайшло адлюстраваньня ў дакумэнтах да кантракту”. Таму дзейнічае ранейшы кантракт.

Чым жа выклікана настойлівае патрабаваньне расейцаў пагасіць доўг, які яны налічылі, незалежна ад “вуснай дамоўленасьці”? Намесьнік дырэктара Інстытуту краінаў СНД у Маскве Ўладзімер Жарыхін ня схільны называць гэта шантажом з боку Масквы.

“Чаму адразу ўзьнікае слова шантаж, калі “Газпром” просіць заплаціць тое, што патрэбна? Праблема ў тым, што ў нас недабудаванасьць саюзнай дзяржавы. Ці ў нас саюзная дзяржава, тады павінна быць дэлегаваньне паўнамоцтваў. І разглядаць такія пытаньні павінен запісаны ў дамове, але не сфармаваны, Вышэйшы эканамічны суд саюзнай дзяржавы. Альбо ў нас двухбаковыя стасункі паміж сувэрэннымі краінамі? Тады ўсе дамоўленасьці трэба фіксаваць на паперы. А то атрымоўваецца, то ў нас ёсьць саюзная дзяржава, то яе няма. Прамежкавая сытуацыя і прыводзіць да такіх непаразуменьняў”.

Камэнтуючы сытуацыю кіраўнік блізкага да адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі аналітычнага цэнтру “Экоом” Сяргей Мусіенка адзначыў, што дзеля палітычных мэтаў “Расея прыдумала доўг, якога няма”.

“Дзеля таго, каб пастаянна трымаць нас у напружаньні, пастаянна нагадваць, што Беларусь не можа без іх, што нам будзе дрэнна. Бываюць прыхаваныя пагрозы, а бываюць яўныя. Вось нам пастаянна нагадваюць. Іншых мэтадаў зьнешнепалітычнай працы не ведаюць. Калі ў іх галоўны санітарны лекар замяняе МЗС, сілавыя ведамствы па неабходнасьці, то іншы раз гэта робіць і Мілер”.

Паводле спадара Мусіенкі, такімі ўчынкамі Расея дэманструе сваю ненадзейнасьць як пастаўшчык энэрганосьбітаў і, наогул, як партнэр.

“Як гэта не дзіўна, з кожным днём наша пазыцыя становіцца мацней, а не слабей. У іх ёсьць нікчэмныя патугі нейкіх алігархаў узбагаціцца, прыкрытыя народным дабрабытам”.

Кіраўнік аналітычнага цэнтру “Стратэгія” Леанід Заіка заявіў, што “Газпром” “заганяе Беларусь у вугал”:

“Відаць, з Крамля была яшчэ ўстаноўка тапіць, мачыць. І нас пакуль топяць і мочаць. Гэта зьвязана з тым, што Крэмль вырашыў паказаць, хто ў доме гаспадар на постсавецкай прасторы. Занадта ж многа ў нас пачалося дыялёгу з Захадам і Эўразьвязам. Я думаю, што можна арганізаваць, да прыкладу, ў пунктах спаборніцтваў лыжаролераў, нацыянальны збор грошай на абарону сваёй газавай незалежнасьці”.

Палітоляг Андрэй Фёдараў зьвязвае патрабаваньні “Газпрому” з працягам ціску на Беларусь “па ўсіх накірунках”.

“Ціск будзе працягвацца па ўсіх магчымых накірунках і гэта адзін з іх. Трэба чакаць яшчэ чагосьці. Тут шэраг прычынаў і тое, што мы не аддалі свае малакаперапрацоўчыя прадпрыемствы, і што мы накіроўваемся ва “Ўсходняе партнэрства”. Зьбег абставінаў, якія ім не падабаюцца. І яны хочуць альбо выправіць, альбо пакараць нас”.



Нагадаем. першы віцэ-прэм’ер Беларусі Ўладзімер Сямашка заявіў, што Беларусь мае запазычанасьць у 234 мільёны даляраў і зьбіраецца пагасіць яе са жніўня па лістапад 2009 года. Ён адзначыў, што Беларусь працягне аплачваць газ па сярэднегадавой цане ў 150 даляраў. Паводле Сямашкі, адразу пасьля вуснай дамоўленасьці паміж А.Лукашэнкам і Дз.Мядзьведзевым у Завідава, “Белтрансгаз” 20 сакавіка адвёз і паклаў намесьніку старшыні “Газпрома” Валерыю Голубеву адпаведнае дапаўненьне да кантракту. 28 траўня ў Менску расейскі прэм’ер Уладзімер Пуцін публічна пацьвердзіў згоду расейскага боку на сярэднегадавую цану.


Праглядаў: 467 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Віншуем
24.11.2017 г.
З Днём Нараджэнне!:
juliainna1(46)
Каляндар навін
«  Чэрвень 2009  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2017 Конструктор сайтов - uCoz