Субота, 20.04.2024, 08:21
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Як вы ставіцеся да будаўніцтва АЭС у Бларусі?
Усяго адказаў: 48
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2009 » Травень » 30 » Нарвэскія СМІ: “Для каго сьпяваў Аляксандар Рыбак?”
Нарвэскія СМІ: “Для каго сьпяваў Аляксандар Рыбак?”
04:43
  Гэтымі днямі ў Менску, упершыню праз 18 гадоў пасьля ад’езду на пастаяннае жыхарства ў Нарвэгію, пабываў пераможца Эўрабачаньня — 2009 Аляксандар Рыбак.

  Учора 23-гадовы сьпявак беларускага паходжаньня ўзяў удзел у судзействе конкурсу “Новыя галасы Беларусі” на канале АНТ, а таксама прыняў удзел у канцэрце ў Палацы рэспублікі, дзе прасьпяваў свой зорны хіт “Казка”, а таксама беларускую “Купалінку”. Разам з сынам радзіму наведала і маці Аляксандра — Натальля. Сёньня днём абое вылецелі назад у Нарвэгію.

Паездка “нацыянальнага героя Нарвэгіі” на радзіму ў Беларусь не засталася па-за ўвагай нарвэскіх праваабаронцаў і палітолягаў.

Як заявіў у размове з тэлеканалам NRK, генэральны сакратар праваабарончай арганізацыі Amnesty Norge Джон Пэтэр Эгэнс, гэтая паездка, сапраўды, можа быць выкарыстана беларускім рэжымам у мэтах прапаганды.

З гэтым пагаджаецца і кіраўніца нарвэскай філіі “Міжнароднай Амністыі” Іна Цін. Яна мяркуе, што запрашэньне Аляксандра ў Менск ёсьць добра пралічанай акцыяй з боку беларускіх уладаў.

“Усё, што адбываецца на афіцыйнай беларускай сцэне, ня можа ня мець прапагандысцкага адбітку, лічаць прадстаўнікі „МА“. — Мы ведаем, што Лукашэнка вельмі добра выкарыстоўвае ў сваіх мэтах дзеячаў культуры і спорту. А удзел у гэтых шоў замежных артыстаў можа быць растлумачаны як легітымізацыя рэжыму”.

Паводле сыгналаў, якія паступілі ў Осла зь Беларусі, у многіх беларусаў, дзякуючы інфармацыі з афіцыйных СМІ, ствараецца ўражаньне, што Рыбака запрасіў у Менск сам прэзыдэнт Лукашэнка.

Як гаворыць Іна Цім, яе суайчыньнік Аляксандар Рыбак павінен быць надалей вельмі ўважлівым пры выбары музычнай арэны.

Тым часам вядомы нарвэскі экспэрт, прафэсар-палітоляг Б’ёрн Ністад рашуча супраць падобнай інтэрпрэтацыі удзелу Рыбака ў праекце дзяржаўнага тэлеканалу АНТ.

Палітоляг таксама нязгодны і з тым, што Беларусь называюць “апошняй дыктатурай Эўропы”. Ён лічыць, што сытуацыя ў гэтай краіне ніколькі ня горш, чым у іншых постсавецкіх рэспубліках.

“Так, сапраўды, у гэтай краіне існуе жорсткі кантроль над СМІ ды перасьлед апазыцыі, аднак нельга адмаўляць тое, што Лукашэнка па-ранейшаму карыстаецца масавай падтрымкай сярод насельніцтва. Гэта вельмі адрозьніваецца ад Украіны, дзе прэзыдэнт Юшчанка мае падтрымку самае болей сярод 4% насельніцтва”, — сказаў Ністад.


Сёньня ж папулярнае нарвэскае выданьне Dagbladet пачала друкаваць інтэрвію бацькі Аляксандра — вядомага нарвэскага скрыпача Ігара Рыбака. У сёньняшнім і заўтрашнім нумарах газэта раскажа пра сапраўдную прычыну, у выніку якой Ігар Рыбак вырашыў застацца ў Нарвэгіі, пра тое, як прымалася гэта рашэньне і як сябры нарвэжцы хавалі яго ад агента КГБ у сябе дома.


Катэгорыя: Грамадства | Праглядаў: 742 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Травень 2009  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz