Субота, 20.04.2024, 01:49
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Ацэніце наш сайт
Усяго адказаў: 102
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2009 » Травень » 29 » Рыбак у Менску
Рыбак у Менску
04:15
  Сёньня ў Менску — трыюмфатар нядаўняга сьпеўнага конкурсу “Эўрабачаньне-2009” Аляксандар Рыбак.

  Нарвэскі сьпявак беларускага паходжаньня будзе сябрам журы тэлепраекту каналу ОНТ “Новыя галасы Беларусі”.

Апроч таго, 23-гадовы артыст прасьпявае са сцэны Палаца рэспублікі некалькі ўласных песень ды знакамітую “Купалінку”.



Адразу пасьля заканчэньня конкурсу “Эўрабачаньня” Аляксандар Рыбак паабяцаў, што наведае сваю гістарычную радзіму ўвосень. Аднак нечакана для шматлікіх прыхільнікаў зьявілася інфармацыя: сьпявак будзе ў Менску цягам 29 траўня. На запрашэньне тэлеканалу ОНТ ён пагадзіўся ўзяць удзел у канцэрце “Новыя галасы Беларусі” — гэта конкурсны адбор салістаў для прэзыдэнцкага аркестру Рэспублікі Беларусь.

Ці трэба казаць, што найбольш усьцешаныя посьпехамі Аляксандра — самыя блізкія яму людзі ў Беларусі: віцебская бабуля Марыя і менская Зінаіда. Марыя Барысаўна Савіцкая спадзяецца пабачыць Аляксандра ў Віцебску падчас “Славянскага базару” — такое запрашэньне ад арганізатараў фэстывалю ён ужо атрымаў. І перакананая, што ейны ўнук змог бы дасягнуць посьпеху і ў тым выпадку, каб у 5-гадовым узросьце не ад’ехаў з бацькамі ў Нарвэгію:

“Талент павінен заўсёды прабіцца, мне так здаецца. А ён таленавіты чалавек. Ён, праўда, можа, у скрыпічнай справе сябе ня так моцна праявіў бы, але я думаю, што ўсё ж праявіў бы свае здольнасьці. Што да песьняў, то пачаў іх складаць ужо там, у Нарвэгіі. Ці складаў бы тут? Таксама, магчыма, прыдумляў бы. Прынамсі, так мне здаецца. Тым больш, вы ведаеце, ён такі эмацыйны, адкрыты, вельмі любіць публіку, любіць штосьці рабіць для публікі — канцэрты ўжо з шасьці гадоў з бацькамі граў. Яны ўдвох — бацька і сын — на скрыпках, а маці на фартэпіяна. А потым ён ужо стаў свае песьні сьпяваць, таксама шмат выступаў”.






Аляксандар Рыбак ля ўваходу Агульнанацыянальнай тэлевізіі на Камуністычнай вуліцы ў Менску.



Графік знаходжаньня Аляксандра Рыбака ў родным горадзе, які ён пакінуў 18 гадоў таму, надзвычай шчыльны: здымкі для тэлепраграмаў, удзел у журы конкурсу вакалістаў. Магчымая і аўдыенцыя ў Аляксандра Лукашэнкі. А яшчэ ў плянах — наведаць адну зь беларускіх бабуляў, Зінаіду Ягораўну.

Адарваць Рыбака ад “зорных” абавязкаў удалося толькі падчас онлайн-канфэрэнцыі з наведнікамі сайту ОНТ. Перадусім хацелася перадаць сьпеваку стос беларускамоўных вершаў, напісаных слухачамі Свабоды па матывах песьні “Fairytale”, зь якой Аляксандар трыюмфальна перамог на конкурсе “Эўрабачаньня” ў Маскве. Нарвэскі беларус быў прыемна ўражаны такой увагай да сваёй пэрсоны, а ягоная маці Натальля Валянцінаўна, якая таксама выконвае функцыі мэнэджэра, сказала, што вершы будуць добрай пляцоўкай да ўзнаўленьня ў памяці роднай мовы.



Зрэшты, працоўнай для Рыбакоў паступова робіцца мова нарвэская. Сам Аляксандар, пачынаючы адказваць на пытаньні прыхільнікаў зь віртуальнай прасторы, раз-пораз пераскокваў з расейскай на нарвэскую. Маці і сын прызнаюцца, што доўгае жыцьцё ў Нарвэгіі прымушае карыстацца менавіта тамтэйшай мовай. Працягваюць Натальля Валянцінаўна і Аляксандар:

“Дома мы размаўляем і па-расейску, аднак усё больш пераходзім на нарвэскую…”

“Шчыра кажучы, мне лягчэй пісаць песьні на нарвэскай мове. Прыкладам, па-расейску было б вельмі цяжка, і тэкст атрымаўся б зусім нецікавы. Але больш за ўсё я пішу па-ангельску. Бо я ж са сваёй песьняй выйграў нават ня „Фабрыку зорак“ у Нарвэгіі, а эўрапейскі конкурс. Калі хочаш, каб слухачы цябе разумелі, то, канечне, тады трэба па-ангельску”.

А вось пэрспэктыва складаньня песень на беларускай мове пакуль неакрэсьленая. Саша прызнаецца, што даводзіцца наноў згадваць нават асобныя словы:

“Я памятаю, але вельмі цяжка, асабліва калі так шмат людзей на мяне глядзяць… Я тады проста губляюся. Але зараз мы з мамай спрабуем вывучыць асобныя выразы, якія я, напэўна, скажу ўвечары падчас канцэрту”.

Відавочна, што пытаньне пра тое, ці хацеў бы Аляксандар жыць у Беларусі, ужо не актуальнае. Ніхто ня ведае, ці здолеў бы ён так раскрыцца на радзіме, а вось у вольным сьвеце скарыць Эўропу цалкам удалося. Сам Аляксандар кажа, што цяпер сувязь зь Беларусьсю трымае праз сваякоў:

“Сувязі зь Беларусьсю я не губляю. У мяне тут дзьве бабулі жывуць, а ўчора я сустрэў маміных сябровак, якіх я, канечне, ня памятаю — маленькі быў зусім. Але мяне яны памятаюць, што было вельмі прыемна. І спадзяюся, што сёньня атрымаецца бабулю Зіну, як гэта сказаць — а! Наведаць!”

У шэрагу менскіх кантактаваньняў Аляксандра Рыбака заплянаваная і сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам. Магчыма, кіраўнік Беларусі адмыслова завітае на канцэрт, каб павітацца з трыюмфатарам “Эўрабачаньня”. Праўда, артыст прызнаецца, што слаба ўяўляе, пра што ўвогуле можна гаварыць з прэзыдэнтам:

“Ну нават ня ведаю, можа, кшталту таго — як вам тут, у Беларусі? (сьмех прысутных — І.К.). Я перадусім сюды прыехаў, каб са сваякамі сустрэцца, пагаварыць, пазнаёміцца зь людзьмі, якія мяне падтрымлівалі”.

Адно несумненна — паводле папулярнасьці ў Беларусі Рыбак ці не на першым месцы. Цяпер шмат хто чакае, калі тут зьявіцца альбом “Fairytale”, а яшчэ больш — ці прыедзе Рыбак з канцэртам? Прынамсі, сам артыст гастроляў не выключае:

“(Пачынае гаварыць па-нарвэску). Ой, гэта ж па-нарвэску. Увогуле, 1 чэрвеня альбом зьявіцца і ў Беларусі, і ў Расеі. А што тычыцца канцэрту, то зараз, летам — на жаль ці не на жаль — уся праграма запоўненая канцэртамі, фэстывалямі ў Нарвэгіі. Але калі беларусам спадабаецца наш выступ, дзе таксама ўдзельнічаюць танцоры, то мы з маім бэндам абавязкова сюды прыедзем, каб даць вялікі канцэрт”.

Маці Аляксандра кажа, што ўпэўненая перамога Сашы на “Эўрабачаньні”, безумоўна, перавярнула ягонае жыцьцё. І лічыць, што ён атрымаў яе цалкам заслужана:

“Пасьля перамогі мы былі абсалютна шчасьлівыя, таму што мы бачым: той шлях, які Саша абраў, гэта сапраўды ягоны шлях — аб’ядноўваць жанры, экспэрымэнтаваць. Таму перамога на конкурсе толькі пацьвердзіла ўпэўненасьць у тым, што ў сучасным музычным сьвеце трэба знаходзіць нешта сваё”.


Катэгорыя: Культура | Праглядаў: 1014 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Травень 2009  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz