Чацвер, 21.09.2017, 03:20
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Як вы ставіцеся да будаўніцтва АЭС у Бларусі?
Усяго адказаў: 47
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2009 » Травень » 21 » Беларусь хоча сядзець на двух крэслах
Беларусь хоча сядзець на двух крэслах
04:21
  Беларусь ня будзе рабіць выбару паміж інтарэсамі на ўсходнім і заходнім кірунках, абодва гэтыя вэктары беларускай зьнешняй палітыкі прынцыпова важныя для дзяржавы.

  Пра гэта сёньня заявіў прэсавы сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Андрэй Папоў.

Далучэньне Беларусі да ініцыятывы “Ўсходняе партнэрства” выклікала занепакоенасьць у Расеі і СНД. З МЗС Расеі пачуліся галасы, што краіны былога СССР прымушаюць да ненатуральнага выбару. А выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў зазначыў, што ўдзельнікам новай ініцыятывы трэба будзе выбіраць паміж Садружнасьцю і Эўразьвязам.

На пытаньне, як ставяцца да гэтых заяваў у МЗС Беларусі, афіцыйны прадстаўнік міністэрства адказаў, што беларускія ўлады зыходзяць з таго, што ўдзел краіны ва “Ўсходнім партнэрстве” адпавядае яе інтарэсам:

“Мы па-ранейшаму прынцыпова настойваем на тым, што далейшая эвалюцыя гэтай ініцыятывы не павінна быць скіраваная супраць нейкіх трэціх краінаў. Наадварот, мы цьвёрда ўпэўненыя ў тым, што гэтая ініцыятыва мае патэнцыял, каб на ўзаемавыгаднай аснове забясьпечваць удзел і іншых краін у тых канкрэтных праектах, якія будуць зьяўляцца ў межах гэтай ініцыятывы. Таму Беларусь працягне працу ў гэтым кірунку.

Таксама хацеў бы пацьвердзіць, што мы не зьбіраемся рабіць аніякіх выбараў паміж нашымі інтарэсамі ў СНД і нашым будучым удзелам ва “Ўсходнім партнэрстве”. Абодва гэтыя вэктары маюць прынцыповую важнасьць для нашай дзяржавы. Мы працягнем прытрымлівацца гэтай пазыцыі“.

Палітоляг Алесь Лагвінец лічыць, што Беларусь цяпер спрабуе “быць добрай і для Масквы, і для Брусэлю”:

“Магчымасьці такога сядзеньня адразу на двух крэслах пакуль яшчэ застаюцца. Я б не сказаў, што на сёньняшні дзень адно выключае другое. І беларускія ўлады гэта скарыстоўваюць. Відавочна, што шмат чаго ў пагадненьні аб так званай саюзнай дзяржаве Беларусі і Расеі не выконваецца. І дзякуй Богу. Бо калі б усё выконвалася, то Беларусі ўжо б не існавала як незалежнай дзяржавы.

Але ў той жа час ёсьць прыклады ў сьвеце прыналежнасьці той ці іншай дзяржавы да двух розных, так бы мовіць, рэжымаў”.

Старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі выказваў меркаваньне , што цяперашняя зьнешнепалітычная пазыцыя кіраўніцтва Беларусі вымушаная:

“Усе апытаньні сацыёлягаў паказваюць, што і народ у нас не аддае перавагі ні аднаму вэктару, ні другому.

Вядома, што з дэмакратыяй у нашага ўсходняга суседа цяпер вялікія праблемы. І гэта стварае пагрозу. А інтэграцыя з дэмакратычнай Эўропай не нясе аніякай пагрозы беларускаму рэжыму, калі Эўропа будзе яго інтэграваць. А вось інтэграцыя з Расеяй, дзе дэмакратыя даўно патаптаная, — гэта асабістая рызыка”.

Катэгорыя: Палітыка | Праглядаў: 484 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Віншуем
21.09.2017 г.
З Днём Нараджэнне!:
Кваша(26)
Каляндар навін
«  Травень 2009  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2017 Конструктор сайтов - uCoz