Серада, 17.04.2024, 01:25
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Ацэніце наш сайт
Усяго адказаў: 102
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2009 » Красавік » 26 » Чарнобыльскі шлях. Онлайн-рэпартаж
Чарнобыльскі шлях. Онлайн-рэпартаж
05:23
  У Менску скончыўся мітынг і шэсьце з нагоды 23-й гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС.


ГЛЯДЗЕЦЬ МАРШРУТЫ ШЭСЬЦЯ НА МАПЕ

Фотарэпартажы нашых чытачоў

14.50 Адзін з заяўнікаў шэсьця Лявон Баршчэўскі папрасіў прабачэньня перад удзельнікамі, што былі праблемы з арганізацыяй “Чарнобыльскага шляху”. Ён адзначыў, што гэта была памінальная акцыя і арганізатары не хацелі, каб яна пераўтварылася ў канфлікт.


14.45 “Чарнобыльскі шлях” завяршыўся ля крыжа ахвярам чарнобыльскай катастрофы сьпяваньнем рэлігійнага гімну “Магутны Божа”. Памаліцца заклікаў Павал Севярынец, які ў кароткай прамове нагадаў: “Тэхнагенная катастрофа здарылася напярэдадні развалу бязбожнай дзяржавы – СССР”.


14.40 Удзельнікі “Чарнобыльскага шляху” дайшлі да капліцы. Тут адбыўся малебен. Мітынгоўцы ўшанавалі памяць ахвяраў Чарнобылю. Пры гэтым жанчына з царквы намагалася прагнаць удзельнікаў шэсьця. Нейкая жанчына крычала: “Стаўце свае сьвечкі і сыходзьце адсюль”.



14.30 Па дарозе да Чарнобыльскай капліцы дэманстранты прамінулі плошчу Бангалор. Колькасьць удзельнікаў шэсьця істотна паменела. Найбольш актыўныя – актывісты БХД. Паплечнікаў за сабой вядзе Павал Севярынец.



14.24 Берасьце: чарнобыльскую акцыю праводзіць БНФ.


14.10 Анархісты спынілі ўдзел у акцыі. Яны падзяліліся на некалькі групаў. Кожную з групаў суправаджае спэцназ міліцыі.



14.00
Дэманстранты рухаюцца па ходніках вуліцы Сурганава, пераходзяць дарогу выключна на зялёнае сьвятло. Людзей у калёне паменела. Машыны сыгналяць на знак салідарнасьці.


13.50 “Маладая Беларусь” спыніла ўдзел у акцыі. Лідэр руху Артур Фінькевіч заявіў "Свабодзе", што ня бачыць сэнсу ўдзельнічаць у акцыі паводле вызначанага ўладамі маршруту.
 

Дэманстранты перайшлі вуліцу Якуба Коласа і рушаць па вуліцы Сурганава. Іх суправаджае вялікая колькасьць супрацоўнікаў міліцыі.


13.43 Калёна, якая стала ля шыхтоў міліцыі, разьвярнулася. Частка ўдзельнікаў накіравалася ў бок вуліцы Хмяльніцкага. Другая частка заявіла, што ніякім іншым маршрутам ня пойдзе.


13.35 Частка ўдзельнікаў акцыі шыхтуецца на вуліцы Хмяльніцкага ў бок вуліцы Якуба Коласа, то бок дазволеным уладамі маршрутам. Наперадзе калёны зьявілася ікона. Анархісты суправаджаюць працэс гучным грукатаньнем у бубны.


13.34  Віцебск: масавыя затрыманьні на чарнобыльскія ўгодкі


13.30 Рэдактарка сайту "Хартыі - 97" Натальля Радзіна паведаміла, што міліцыя зьбіраецца вывозіць з офісу “Хартыі” кампутары.


13.29 Некалькі дзясяткаў сябраў моладзевых рухаў “Маладая Беларусь” і “Эўрапэйская Беларусь” пайшлі на спэцназ. Падышлі ўшчыльную да міліцэйскіх шыхтоў і спыніліся.




13.25 Івашкевіч праз мэгафон зьвярнуўся да дэманстрантаў: “Паколькі міліцыя перашкаджае наладзіць шэсьце альтэрнатыўным маршрутам, то давядзецца крочыць шляхам, прапанаваным уладамі”. Палова ўдзельнікаў рушылі па вуліцы Багдана Хмяльніцкага, іншыя застаюцца на месцы.


13.20 Івашкевіч паведаміў, што ўдзельнікі чакаюць 10 хвілінаў. Калі міліцыя ня сыйдзе, яны пойдуць марштурам, вызначаным Менгарвыканкамам - праз вуліцу Хмяльніцкага.


13.17 Паміж дэманстрантамі і шыхтамі спэцназу – ня болей за паўсотні мэтраў. Міліцэйскае начальства пераконвае моладзевых актывістаў не парушаць грамадзкі парадак і рухацца ўзгодненым маршрутам. Перамовы працягваюцца.





13.15 Блізу трох дзясяткаў спэцназаўцаў стаяць каля будынку БНТУ, яшчэ столькі ж – побач зь Першым клінічным шпіталем. Удзельнікі шэсьця, у сваю чаргу, шыхтуюцца каля ваенна-мэдычнага факультэту. Яны скандуюць: "Жыве Беларусь!"



13.10 Дэманстрантаў падзялілі прыблізна напалову. Адна частка сфармавала калёну і намагаецца рухацца ў бок цэнтру. Дарогу ім перакрылі супрацоўнікі спэцназу.


13.07 У Лідзе затрыманы ўдзельнік антыядзернай акцыі.


13.06 На чале калёны зьявіўся абраз Маці Божай Чарнобыльскай. У акцыі ўдзельнічае ня болей за 1,5 тыс. чалавек.


13.05 Паведамленьне ад прэсавага цэнтру “Хартыі-97”: “Праца сайту паралізаваная, міліцыя дагэтуль знаходзіцца ў памяшканьні. Падрабязнасьці высьвятляюцца”.


13.00 Віктар Івашкевіч заклікаў удзельнікаў акцыі перайсьці на супрацьлеглы бок праспэкту Незалежнасьці і шыхтавацца ў бок плошчы Якуба Коласа.


12.51
Лявон Баршчэўскі паведаміў, што паразуменьня з прадстаўнікамі міліцыі пра маршрут шэсьця пакуль знайсьці не ўдалося.



12.40 Супрацоўнікі міліцыі ўварваліся ў офіс “Хартыі-97”. Зараз у офісе ідзе ператрус. Яны спыталіся, чаму ў памяшканьні столькі кампутараў і чаму на маніторах партрэты Аляксандра Лукашэнкі. Міліцыянты сказалі, што нехта з кватэры скраў ровар.


12.35 Лявон Баршчэўскі прапанаваў наглядна паказаць міліцыі з выездам на месца, што калёне фізычна немагчыма прайсьці прапанаваным уладамі маршрутам. Аднак прадстаўнікі праваахоўных органаў адмовіліся.


12.31
Навуковец Іван Нікітчанка падчас мітынгу заявіў, што не знайшоў на мапе Беларусі месца, каб узровень радыяцыі ня быў павялічаны.

Іван Нікітчанка

12.30
Адзін з кіраўнікоў гарадзкой міліцыі афіцыйна папярэдзіў Лявона Баршчэўскага наконт таго, што мітынгоўцы абавязаныя трымацца ўзгодненага маршруту акцыі. У іншым выпадку арганізатары будуць пакараныя.


12.25 Пачаўся мітынг. Першым выступае Іван Нікітчанка.


12.17 Лёзунгі: “Не – беспрацоўю!”, “Спыніся! АЭС – ня цацка”, побач карыкатурна намаляваны А.Лукашэнка, які гуляе ў настольны хакей.


12.08 На пляцоўцы зьявіліся палітыкі і грамадзкія дзеячы: старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі, кіраўнік Палітрады АГП Анатоль Лябедзька, сустаршыня БХД Павал Севярынец, міжнародны каардынатар “Хартыі-97” Андрэй Саньнікаў, грамадзкі актывіст Вацлаў Арэшка.


 


12.05 Анархісты трымаюць у руках расьцяжку: “Мы супраць ядзернага рэактара”. Некалькі дзясяткаў анархістаў – у масках. Яны размахваюць сваімі чорна-чырвонымі і чорна-зялёнымі сьцягамі і гучна б’юць у бубны.

 


12.00 Усталявалі гукаўзмацняльную апаратуру. На плошчы – некалькі сотняў чалавек. Лунаюць бел-чырвона-белыя сьцягі, сымболіка АДС, БХД, АГП, "Маладой Беларусі", анархістаў.

 

11.55 На “Чарнобыльскі шлях” прыехалі жыхары пасёлку Дружны Пухавіцкага раёну. У іх руках плякаты “Не – хімічнаму заводу”. У Дружным расейская кампанія “АвгустБел” узводзіць завод па перапрацоўцы хімічных рэчываў.

 

11.50 Адбыліся перамовы аднаго з заяўнікаў “Чарнобыльскага шляху”, намесьніка старшыні Партыі БНФ Віктара Івашкевіча з прадстаўніком міліцыі. Прадстаўнік праваахоўных органаў папрасіў Івашкевіча скіраваць калёну па дазволеным Менгарвыканкамам маршруце. Спадар Івашкевіч адказаў, што ўдзельнікі шэсьця ўсё ж маюць намер ісьці сваім шляхам. Таксама ён зазначыў, што на пляцоўцы ля Акадэміі навук удзельнікі могуць знаходзіцца да 13.00.


11.30
На пляцоўцы каля прэзыдыюму НАН - некалькі дзясяткаў чалавек. Вуліца Хмяльніцкага, па якой гарадзкія улады дазволілі пачатак шэсьця, вызвалена ад транспарту. Уздоўж праспэкту Незалежнасьці шмат машынаў ДАІ, а таксама спэцмашына з гукаўзмацняльнай апаратурай. Арганізатараў акцыі на месцы збору пакуль няма.



11.10
Актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” зладзілі сумесную малітву каля Чарнобыльскай капліцы, што на вуліцы Карастаянавай. Яны маліліся за тых людзей, якія ахвяравалі свае жыцьці пры ліквідацыі наступстваў выбуху на ЧАЭС. За тых, хто загінуў ад наступстваў аварыі, а таксама за здароўе тых, хто цяпер пакутуе ад узьдзеяньня малых дозаў радыяцыі. Паводле прэсавай сакратаркі Маладога фронту Тацяны Шапуцькі, у сумеснай малітве ўдзельнічала 20 сябраў МФ.


11.00
Слухачы Свабоды пра Чарнобыльскі шлях:







10.30
У раёне плошчы Перамогі супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста аргкамітэту для стварэньня БХД Дзяніса Садоўскага. Міліцыянты спынілі хлопца на вуліцы, як толькі той выйшаў з пад’езду дома. Садоўскі меў пры сабе вуды. Супрацоўнікі МУС сказалі, што, паводле іх інфармацыі, хлопец скраў гэтыя вуды, і што ім трэба высьветліць ягоную асобу. Паплечнікі Садоўскага кажуць, што таго затрымалі адмыслова, каб удзельнікі сёньняшняй акцыі не змаглі скарыстаць вуды ў якасьці дрэўкаў для сьцягоў.


“СВАБОДА” ПРА “ЧАРНОБЫЛЬСКІ ШЛЯХ 2009”


  • Станьце карэспандэнтам "Свабоды"!
  • Зрабіце фота
  • Здыміце відэа*

Дашліце на адрас svaboda@rferl.org і rferl.minsk@gmail.com

Прышліце СМС на нумар +375. 29. 391 22 24

Пазваніце на тэлефон у Менску 266 39 52

* Калі вы маеце відэа, напішыце нам на адрас svaboda@rferl.org, і мы ўдакладнім спосаб дасланьня матэрыялаў


Чарнобыльскі шлях 2008

Чарнобыльскі шлях 2007




Раніцай 26 красавіка 1986 года адбыўся выбух на 4-м энэргаблёку атамнай электрастанцыі ў Чарнобылі, на памежнай з Беларусьсю ўкраінскай тэрыторыі.

Аварыя на ЧАЭС стала самай буйной тэхнагеннай катастрофай у гісторыі чалавецтва.

У паветра, ваду і глебу патрапіла ад 50 да 250 мільёнаў кюры, што адпавядае выбуху ня меней да 100 атамных бомбаў.

70% радыёактыўных адпадаў прыпала на тэрыторыю Беларусі. Забруджана болей за 23% тэрыторыі краіны.

Тэрыторыя ў 155 000 квадратных кілямэтраў да гэтай пары застаецца забруджанай небясьпечнымі ізатопамі цэзію-137 і стронцыю-190, якія маюць вельмі доўгі пэрыяд паўраспаду і будуць небясьпечнымі для людзей на працягу некалькіх стагодзьдзяў.

У чыстыя рэгіёны Беларусі пераселена было 138 тысячаў грамадзянаў з 470 населеных пунктаў Гомельскай, Магілёўскай і Брэсцкай абласьцей.

Болей за паўтара мільёны чалавек да гэтага часу жывуць на забруджаных тэрыторыях.

Эканамічныя страты Беларусі ад Чарнобыльскай аварыі перавышаюць 235 мільярдаў даляраў ЗША.

Беларуская апазыцыя з 1989 году праводзіць у Менску жалобныя шэсьці ў гадавіну аварыі.


Катэгорыя: Грамадства | Праглядаў: 956 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Красавік 2009  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz