Аўторак, 21.11.2017, 15:58
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Лідары апазіцыі кажуць пра незалежнасьць,але атрымліваюць дэведэнты з ЗША. Апазіцыя залежыць ад ЗША?
Усяго адказаў: 46
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2009 » Красавік » 26 » Галоўныя ворагі анархістаў — фашысты
Галоўныя ворагі анархістаў — фашысты
05:18
  Увагу супрацоўнікаў спэцслужбаў і спэцназаўцаў падчас акцыі “Чарнобыльскі шлях” прыцягнула асобная калёна маладых людзей з барабанамі і чорнымі сьцяжкамі.

  Твары анархістаў былі схаваныя пад маскамі. Некаторыя зь іх нацягнулі на галаву капюшоны.

Нават пасьля таго як анархісты вырашылі спыніць свой удзел у акцыі, іх суправаджалі групы спэцназаўцаў.

Анархісты на сёньняшні дзень — самая закансьпіраваная арганізацыя моладзі. Сярод іх шмат музыкаў, мастакоў, паэтаў. Анархісцкі рух вабіць людзей творчых прафэсій.

У Беларусі анархісты заявілі пра сябе ў 90-я гады, якраз тады, калі ўзьніклі моладзевыя арганізацыі, новыя палітычныя партыі і рухі. 26 красавіка 2007 году падчас Чарнобыльскага шляху ўвагу дзельнікаў акцыі прыцягнула калёна дэманстрантаў прыкладна з сотні чалавек з анархісцкімі сьцягамі і барабанамі. Каля іх сабраўся натоўп людзей, каб паслухаць дынамічны і рытмічны барабанны бой.

Лёзунгі і плякаты анархістаў былі выкананыя на высокім мастацкім узроўні і выбіваліся з агульнага тла простых надпісаў на белай тканіне.

На наступны год падчас Чарнобыльскага шляху на калёну анархістаў напалі невядомыя. Завязалася бойка.

Як паведамілі прадстаўнікі анархісцкага руху, менавіта нэафашысты — іхнія галоўныя ворагі. Яны імкнуцца даведацца, дзе жыве анархіст, і зьбіваюць яго каля пад’езду ці нават на лесьвічнай пляцоўцы.

Гаворыць анархіст, які назваў сябе Панк Дусер:

“Даводзіцца хавацца, праз інтэрнэт усё рабіць. На канцэрты часта прыходзяць людзі ў цывільным. Назіраюць за тым, што адбываецца, пра што гавораць паміж сабой у перапынках.

Такога чалавека пазнаць даволі лёгка. Анархістаў у нас няшмат. Мы адзін аднаго даўно ведаем. Мы заўважылі, што яны імкнуцца надаць сабе нейкае аблічча. Дзеля гэтага надзяюць нейкія атрыбуты. Але яны ў гэтым дакладна не разьбіраюцца і часта блытаюць атрыбутыку. Анархісты такога ніколі ня стануць сумяшчаць”.

Галоўныя лёзунгі анархістаў падчас Чарнобыльскага шляху — забарона будаўніцтва АЭС у Беларусі.

Панк Дусер патлумачыў:

“Многія людзі ўжо лічаць, што Чарнобыльскі шлях ператварыўся ў шпацыр дзеля забавы. Шмат хто ўжо стаў забывацца пра праблему. Наша ідэя ў тым, што не абавязкова будаваць АЭС, ёсьць альтэрнатыва”.

У арганізацыі няма лідэраў. Анархісты звычайна дамаўляюцца паміж сабой, як сябе паводзіць у той ці іншай сытуацыі. З боку можа падацца, што ў арганізацыі моцная дысцыпліна.

Гаворыць анархіст па мянушцы Сільва:

“Папросту кансьпірацыя. Дзеля чаго мы носім маскі? Каб КДБ нас не „запаліла“. Уся дзяржаўная структура накіраваная на тое, каб расправіцца з тымі, хто не такі, хто думае інакш… Даведваюцца адрасы, даюць „наводкі“, і фашысты прыходзяць і зьбіваюць людзей.

Фашысты — гэта, як правіла, „Дынама-Мінск“. Нібыта фанаты. Да гэтага яшчэ „Белая воля“. Там няважна, голены ты ці няголены. Там ёсьць праслойка хаерхэдаў, мэталісты. Яны называюць сябе „Белай воляй“, хоць яны нацыянал-сацыялісты… Калі хлопцам цяжка чытаць кніжкі, дык пра што тут казаць?

Дысцыпліна для нас — гэта сьвядомасьць чалавека. Лідэраў у нас няма, і вярбоўшчыкаў таксама”.

Спэцслужбы традыцыйна аддаюць увагу моладзевым арганізацыям. Падчас апошняй акцыі, калі анархісты вырашылі спыніць свой удзел з-за таго, што не жадаюць ісьці тым маршрутам, які навязваюць ім улады, было бачна колькі спэцназаўцаў і супрацоўнікаў КДБ знаходзяцца ў калёне дэманстрантаў.

Справа ў тым, што калі анархісты спыніліся на вуліцы Якуба Коласа, а асноўная калёна працягвала шэсьце па вуліцы Сурганава, дзясяткі людзей раптам пайшлі адтуль назад. Высьветлілася, што гэтыя людзі ў цывільным з рацыямі павінны былі суправаджаць анархістаў. Апэратары здымалі апошніх анфас і ў профіль.

Чаму такую ўвагу аддаюць спэцслужбы анархісцкаму руху? Наконт гэтага выказаў сваю думку лідэр руху “Маладая Беларусь” Артур Фінькевіч:

“У нас існуе шэраг моладзевых арганізацый, прадстаўнікі якіх не хаваюць сваіх твараў. Яны з поўнай ахвотай даюць камэнтары, абсалютна адкрытыя і публічныя людзі.

Прадстаўнікі спэцслужбаў займаюцца тым, што па адным выхопліваюць моладзевых актывістаў, заводзяць супраць іх крымінальныя справы, прэсінгуюць іх і іхных бацькоў. А анархісты ня хочуць для сябе такіх праблемаў.

Чым больш яны хаваюць свае твары ад кадэбэшных апэратараў, тым больш яны прыцягваюць да сябе ўвагі з боку спэцслужбаў”.

Анархісты кажуць, што не цікавяцца палітыкай, але асуджаюць разгон мірных дэманстрацый, закрыцьцё недзяржаўных выданьняў, культывацыю прафашысцкіх спартовых арганізацый і ўмяшаньне спэцслужбаў у прыватнае жыцьцё грамадзянаў.


Катэгорыя: Грамадства | Праглядаў: 542 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Красавік 2009  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2017 Конструктор сайтов - uCoz