Чацвер, 28.03.2024, 11:21
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Ацэніце наш сайт
Усяго адказаў: 102
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2009 » Сакавік » 6 » Ці заўважыць прэзыдэнцкая адміністрацыя няўрадавы форум?
Ці заўважыць прэзыдэнцкая адміністрацыя няўрадавы форум?
14:32

  Сёньня ў Менску пачалася Асамблея няўрадавых арганізацыяў і ініцыятываў.

  Апошні раз такі форум праводзіўся яшчэ ў 2004 годзе. Да ўдзелу запрасілі прадстаўнікоў больш як з трохсот суполак.

Віталь Васількоў — прадстаўнік грамадзкага цэнтру “Кола” лічыць, што няўрадавым арганізацыям надзвычай важна захаваць сваю незалежнасьць:

“Грамадзкія аб’яднаньні не атаясамліваюць сябе зь нейкімі палітыкамі. Мы заўсёды крытычна ставімся як да першага, так і да другога сэктару. То бок шукаем сваю пазыцыю. Думаю, Асамблея і стане той пляцоўкай, на якой мы паспрабуем знайсьці агульную пазыцыю”.

Сяргей Мацкевіч з цэнтру “Супольнасьць” гаворыць: для ўладаў нацыянальны форум стане цудоўнай магчымасьцю паказаць, ці зьмянілася ў іх стаўленьне да трэцяга сэктару:

“Заплянавалі адну сэкцыю – дачыненьні з уладамі. Як нам будаваць сваё супрацоўніцтва з вэртыкальлю. Хочам ведаць, ці гатовыя ўлады да супрацоўніцтва, да нейкіх дзеяньняў. Мы зьвярнуліся ў аддзел грамадзкіх арганізацыяў Адміністрацыі прэзыдэнта і папрасілі, каб іх прадстаўнік мог папрысутнічаць на сэкцыі, паўдзельнічаць у дыскусіі”.

Дарэчы, літаральна за пару-тройку дзён да пачатку сёньняшняга форуму ўлады, на думку незалежных аналітыкаў, ізноў паказалі сваю непасьлядоўнасьць. Прыкладам, яны зарэгістравалі Цэнтар чарнобыльскіх ініцыятываў і адмовілі ў рэгістрацыі “Нашай вясьне”.

Сябра аргкамітэту форуму Вацлаў Арэшка зьвяртае ўвагу на дзейнасьць недзяржаўных культурніцкіх арганізацыяў:

“Яны не памерлі, нягледзячы на тое, што цяжка жылі. Я думаю, можа чакацца нейкі ўздым гэтай дзейнасьці. Тым больш, сытуацыя наконт культуры становіцца трохі больш лібэральнай. Гэта значыць, што нашым арганізацыям будзе лягчэй дыхацца, я спадзяюся на гэта. Мы ўжо бачым: стала больш канцэртаў, больш культурных імпрэзаў. Мне падаецца, грамадзкі сэктар у культуры ў сёньняшняй сытуацыі ў значнай ступені выконвае тое, што павінна рабіць дзяржава”.

За час, які прайшоў ад апошняй Асамблеі, ў крымінальным заканадаўстве зьявілася адказнасьць за дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Грамадзкія арганізацыі пазбавілі ільготаў. Не спыняецца і перасьлед актывістаў няўрадавых арганізацыяў.


Фотарэпартаж

Стэфан Эрыксан


Аляксандар Мілінкевіч


Вінцук Вячорка




Гутарка ў кулюарах. Справа — Валянцін Стэфановіч


 
Катэгорыя: Грамадства | Праглядаў: 722 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Сакавік 2009  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz