Субота, 20.04.2024, 08:22
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Лідары апазіцыі кажуць пра незалежнасьць,але атрымліваюць дэведэнты з ЗША. Апазіцыя залежыць ад ЗША?
Усяго адказаў: 48
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2009 » Сакавік » 3 » Адпачынак Лукашэнкі пад лупай сэрбскіх СМІ
Адпачынак Лукашэнкі пад лупай сэрбскіх СМІ
10:37
  У цэнтры ўвагі сэрбскіх СМІ – нечаканы зімовы адпачынак беларускага прэзыдэнта Лукашэнкі на гарналыжным курорце Капаонік.

  Многія выданьні падкрэсьліваюць: беларускі бок разьлічваў на тое, што візыт будзе тайным, аднак гэтага не здарылася, дзякуючы пільнасьці сэрбскіх журналістаў.

Візыт беларускага кіраўніка ў Сэрбію загадзя не афішаваўся ані Менскам, ані Белградам. Нягледзячы на тое, што беларускі лідэр пастаянна заяўляе пра сваю шчырую сымпатыю да сэрбскага народу і ягонага кіраўніцтва. Прэзыдэнт Беларусі быў адным зь нямногіх эўрапейскіх лідэраў, хто не падтрымаў незалежнасьці Косава і выказаў салідарнасьць з імкненьнем сэрбаў адстойваць сувэрэнітэт і тэрытарыяльную цэласнасьць.

Тым ня менш, пішуць выданьні, у часе прылёту Лукашэнкі на ўзьлётнай паласе не было ні аркестра, ні дзяржаўных сьцягоў. Паводле выданьня Press, беларускі кіраўнік разьлічваў, што непрыкметна і ціха трапіць на адпачынак у Сэрбію, а таму замест галоўнага сэрбскага аэрапорту “Нікола Тэсла”, куды звычайна прыбываюць асобы такога рангу выбраў правінцыйны аэрадром “Канстанцін Вялікі” у горадзе Ніш.

Журналісты выданьня "Вечернье новости" гутарылі з кіраўніцтвам гэтага аэрапорту. Дырэктар Драган Бугарынавіч удакладніў, што зь Менску прыляцелі два самалёту. На “Boing 737-800” быў беларускі кіраўнік. На іншай, меншай машыне "Embrajer" -- яго сьвіта. Дзеці, унукі, іхныя нянькі, лекары, кухары, ахова ды іншы пэрсанал. Паводле Бугарынавіча, гэта прыкладна, чалавек 40.

Раней сэрбскае выданьне Press, а таксама шэраг іншых СМІ са спасылкай на ўласныя крыніцы называлі больш высокую лічбу – да 150 чалавек. Тым часам у гатэлі Гранд, дзе спынілася каманда беларускага прэзыдэнта, адмаўляюцца гаварыць, колькі канкрэтна нумароў і апартамэнтаў займаюць беларускія госьці. Паведамляецца, што спэцыяльна для высокіх гасьцей былі тэрмінова вызваленыя нумары, дзе жылі іншыя пастаяльцы. Гэтых людзей перасялілі ў астатнія гатэлі курорта.

Дарэчы, на чытацкіх форумах інтэрнэт-сайтаў названых выданьняў ужо зьявіліся першыя камэнтары на гэты конт. Сярод найбольш распаўсюджаных пытаньняў: хто аплачвае ўвесь гэты адпачынак? Можа сэрбскі бок, які запрасіў усю гэту беларускую каманду ў госьці?

Нягледзячы на пастаяннае прыкрыцьце высокага беларускага госьця ягонымі ўласнымі целаахоўнікамі ды мясцовымі ахоўнікамі, сэрбскім папарацы ўсё ж удалося выйсьці на сьлед і нават сфатаграфаваць яго. Як падае выданьне Blic, Лукашэнка да вечару катаўся на лыжах пры дбайным наглядзе семярых целаахоўнікаў.

Паводле кіраўніцтва кампаніі "МК Групп", якой сярод іншых належыць і гатэль Гранд, Лукашэнка ведае пра гэту цікавасьць. Ня выключана, што ў пятніцу ён правядзе прэсавую канфэрэнцыю ў гатэлі Гранд.

На пытаньне карэспандэнта Радыё Свабода адносна магчымага нэгатыўнага адценьня візыту палітыкаў такога кшталту, памочнік кіраўніка "МК Групп" Яраслаў Ступаўскі адказаў:

“Для нас ён такі ж дарагі госьць, як і іншыя. У нашым гатэлі няма палітыкі. У нас усе маюць статус гасьцей і VIP – гасьцей”.

Спадар Ступаўскі ня ведае, ці адбудуцца ў беларускага кіраўніка нейкія сустрэчы на вышэйшым узроўні, бо Лукашэнка “разам са сваёй сям’ёй, сваімі сынамі” праводзіць прыватны сямейны адпачынак, акрамя таго ён праводзіць час у плавальным басэйне ды на лыжах.


Катэгорыя: Грамадства | Праглядаў: 764 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Сакавік 2009  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz