Панядзелак, 20.11.2017, 22:54
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Ацэніце наш сайт
Усяго адказаў: 101
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2009 » Люты » 26 » Кошт платнай адукацыі расьце
Кошт платнай адукацыі расьце
01:48
  Міністар адукацыі Беларусі Аляксандар Радзькоў 25 лютага заявіў, што кошт платнай адукацыі ў беларускіх ВНУ адпавядае рэальным выдаткам на вучобу.

  Рэнтабэльнасьць навучаньня ў ВНУ краіны, паводле словаў міністра, – 5%. Ці павысілася плата за навучаньне ў параўнаньні з верасьнем?

Міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў сьцьвярджае, што памер платы за навучаньне залежыць ад спэцыяльнасьці. Маўляў, пры падрыхтоўцы мэдыкаў альбо інжынэраў выкарыстоўваецца дарагое абсталяваньне, што павышае выдаткі на падрыхтоўку спэцыялістаў. Міністар распавёў, што на асобных факультэтах кошт навучаньня можа дасягаць 2 тысяч даляраў, але студэнты плацяць каля 1200 даляраў. Між іншым, у Белдзяржунівэрсытэце навучаньне на фізычным, біялягічным, хімічным факультэтах, дзе выкарыстоўваецца абсталяваньне, прыборы, рэактывы, амаль на паўтара мільёна рублёў таньней, тым на гуманітарных – на міжнароднай журналістыцы, юрфаку, філялёгіі. (На гуманітарных – 4 572 500 рублёў, на дакладных – 3329300. Што да памераў аплаты, супрацоўніца БДУ паведаміла:

“Вас цікавіць, ці павялічылася зараз аплата за навучаньне ў параўнаньні з пачаткам навучальнага году? Павялічылася, канечне. У сьнежні ў параўнаньні зь верасьнем у БДУ павялічылася на 11%”.

У БДУ ў лістападзе спрабавалі павысіць аплату адразу на 22% (тлумачылі павышэньнем стаўкі першага разраду), але пасьля абурэньня студэнтаў і іх бацькоў, а таксама зьніжэньнем гэтай стаўкі, абмежаваліся 11%.

Ня танныя кошты за навучаньне і ў завочнікаў, якія фактычна зьяўляюцца толькі на сэсію і наведваюць пару – тройку кансультацый.

“У мяне сын вучыцца на 5 курсе завочнага аддзяленьня Тэхналягічнага ўнівэрсытэту. На пачатку навучальнага году нам прыйшла папера, што мы павінны заплаціць 1 мільён 800 тысяч беларускіх рублёў. Аднак на пачатку студзеня прыйшла папера, што патрэбна даплаціць яшчэ 120 тысяч. За што такія кошты на завочным аддзяленьні, я не разумею. І гэта яшчэ не канчаткова, бо ў дамове напісана, што цягам году кошт можа зьмяняцца”.

І БДУ, і тэхналягічны ўнівэрсытэт – дзяржаўныя ВНУ. А вось недзяржаўныя навучальныя ўстановы кошт навучаньня не павысілі. У бухгальтэрыі Беларускага інстытуту правазнаўства паведамілі:

“Кошты, пазначаныя ў дамове, не зьмяніліся, і пакуль ня будуць мяняцца”.

У многіх замежных ВНУ навучаньне таксама платнае. Але пры заключэньні дамовы там вельмі дакладна, па пунктах, расьпісана, пры якіх умовах і на колькі могуць быць зьмены, распавядае Алесь, які вучыцца ў Польшчы:

“Я зьяўляюся студэнтам “Kollegium Civitas” – гэта паводле апошніх рэйтынгаў лічыцца найлепшай вучэльняй па палітычных і грамадзкіх навуках у Варшаве. Я плачу за вучобу вось ўжо трэці курс 5 тысяч злотых у год (гэта каля 2 тысяч даляраў). Выкладаюць у нас адмыслоўцы эўрапейскай велічыні, са Злучаных Штатаў прыяжджаюць лепшыя прафэсары. Я падпісваў умову, у якой былі ясна акрэсьленыя выпадкі, калі магчымы зьмены кошту маёй вучобы. Я праглядаў – там мусіць абваліцца ўся эканоміка польская і вялікая бяда наступіць у краіне, каб у мяне зьмянілася плата”.

Катэгорыя: Грамадства | Праглядаў: 441 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Люты 2009  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2017 Конструктор сайтов - uCoz