Субота, 23.09.2017, 07:47
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Ацэніце наш сайт
Усяго адказаў: 101
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2009 » Люты » 24 » Чарнобыльскім дзецям дазволена ехаць у тры краіны
Чарнобыльскім дзецям дазволена ехаць у тры краіны
07:48
  Пасьля таго як учора адбылося падпісаньне двухбаковых беларуска-ірляндзкіх міжурадавых дамоваў пра аздараўленьне непаўналетніх беларусаў за мяжой, Ірляндыя стала трэцяй краінай (пасьля Італіі і Нямеччыны), дзе дазволена адпачываць чарнобыльскім дзецям.

Як паведамілі ў прэсавай службе беларускага МЗС, зь беларускага боку дакумэнт падпісаў кіраўнік дэпартамэнту па гуманітарнай дапамозе Ўпраўленьня справамі прэзыдэнта Аляксандар Каляда, а з ірляндзкага — амбасадар гэтай краіны ў Расеі і Беларусі Джастын Гарман.

Праграмы аздараўленьня беларускіх дзяцей у замежжы былі спыненыя яшчэ ўвосень указам № 555 прэзыдэнта Лукашэнкі ў сувязі з выпадкамі, калі падлеткі не вярталіся з вакацыяў. Беларускі бок патрабаваў ад краін-партнэраў гарантый, што дзеці вернуцца дадому. Таксама былі выстаўленыя іншыя ўмовы. Напрыклад, дзеці, якія выяжджаюць на вакацыі, ня могуць быць старэйшымі за 14 гадоў і ня могуць адпачываць у адной і той жа замежнай краіне часьцей за тры разы.

Пры канцы мінулага году, напярэдадні Калядаў, ірляндзкі МЗС папрасіў беларускае кіраўніцтва зрабіць для ірляндзкіх чарнобыльскіх ініцыятываў выключэньне ды захаваць у новых дамоўленасьцях старыя ўмовы. А менавіта — пакінуць узроставыя межы для дзяцей ранейшымі (ад 7 да 18 гадоў) і не абмяжоўваць колькасьць паездак.

Улічваючы маштабны характар чарнобыльскіх праграмаў у Ірляндыі, беларускі бок задаволіў просьбу Дубліна.

Паводле міністэрства замежных спраў Ірляндыі, урад гэтай краіны правёў вялікую і складаную працу, каб дасягнуць пагадненьня зь Менскам.


Катэгорыя: Грамадства | Праглядаў: 527 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Люты 2009  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2017 Конструктор сайтов - uCoz