Панядзелак, 25.09.2017, 11:49
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Як вы ставіцеся да будаўніцтва АЭС у Бларусі?
Усяго адказаў: 47
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2009 » Люты » 22 » “У Беларусі надалей парушаюцца правы чалавека”
“У Беларусі надалей парушаюцца правы чалавека”
07:45
  Члены дэлегацыі Эўрапарлямэнту выступілі з заявай па выніках сваёй азнаямляльнай місіі ў Беларусь 20 лютага.

Дэлегацыя самай буйной фракцыі Эўрапарлямэнту - "Эўрапейская Народная партыя - Эўрапейскія дэмакраты" - наведала ўчора Менск каб ацаніць апошнія палітычныя падзеі ў Беларусі ў кантэксьце дыялёгу Беларусь-ЭЗ.

Асаблівая ўвага надавалася сытуацыі з правамі чалавека і свабодай прэсы.

Эўрапарлямэнтары сустрэліся з прадстаўнікамі Міністэрства замежных спраў Беларусі, дыпляматычных місіяў краінаў Эўразьвязу а таксама беларускай грамадзкай супольнасьці і дэмакратычнай апазыцыі.

Сябры дэлегацыі - Крыстафэр Бізьлі (Вялікабрытанія), Лайма Андрыкене (Літва) і Яцэк Пратасевіч (Польшча) адзначылі пазытыўныя крокі, зробленыя беларускімі уладамі, накшталт вызваленьня палітвязьняў, вяртаньня ў продаж дзьвюх незалежных газэтаў, рэгістрацыі руху “За Свабоду”, а таксама непрызнаньне Паўднёвай Асэтыі і Абхазіі.

Тым ня менш, Крыстафер Бізлі заявіў: "Мы выказваем занепакоенасьць тым, што нягледзячы на нядаўнія пазытыўныя крокі, было заўважана што правы чалавека ўсё яшчэ парушаюцца ў Беларусі, і палітычна матываваны ціск на дэмакратычных актывістаў, незалежныя газэты і вернікаў працягваецца".

Лайма Андрыкене працягнула: “Эўразьвяз зацікаўлены ў незалежнай, бясьпечнай і стабільнай Беларусі. "Эўрапейскі тыдзень" у Беларусі - гэта былі ня толькі візыты прадстаўніка ЭЗ Хавіера Саляны ды дэлегацыі Эўрапарлямэнту. Гэта быў тыдзень рэпрэсіяў супраць дэмакратычных дэманстрацыяў 14 і 16 лютага. Гэта дае нам ясьнейшую карціну працэсаў, якія адбываюцца ў Беларусі. Эўразьвяз заўсёды займаў цьвёрдую пазыцыю ў абароне правоў чалавека і законнасьці – гэта фундамэнтальныя эўрапейскія каштоўнасьці”

Яцэк Пратасевіч падкрэсьліў, што "Эўразьвяз мае жаданьне дапамагаць суседзям у цяжкія часы, аднак ініцыятыва ня можа сыходзіць аднабакова ад Эўразьвязу. Дапамажыце нам знайсьці абгрунтаваньне каб дапамагаць вам", – ён таксама дадаў: "Адкрыты дыялёг паміж Беларусьсю і Эўразьвязам будзе працягвацца пры ўмове, што больш ня будзе ніякіх рэпрэсіяў супраць дэмакратычных актывістаў, ізаляцыі маладых актывістаў шляхам выключэньня іх з ВНУ і абмежаваньня волі".

Дэлегацыя падасьць справаздачу Эўрапарлямэнту, Радзе міністраў і Эўрапейскай камісіі. Рэзалюцыя па Беларусі будзе прынятая Эўрапарлямэнтам на пачатку красавіка.


Катэгорыя: Палітыка | Праглядаў: 440 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Люты 2009  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2017 Конструктор сайтов - uCoz