Серада, 26.07.2017, 20:34
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Як вы лічыце нам патрэбна адраджэнне мовы і культуры ўвогуле?
Усяго адказаў: 90
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2009 » Люты » 19 » Лукашэнка сустракаецца з Салянам
Лукашэнка сустракаецца з Салянам
14:14
   Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка пачаў сустрэчу з генэральным сакратром Рады Эўразьвязу, вярхоўным прадстаўніком па агульнай зьнешняй палітыцы і палітыцы бясьпекі ЭЗ Хавіерам Салянам.

  А.Лукашэнка заявіў, што выступае за разьвіцьцё супрацоўніцтва з ЭЗ. Аднак ён выказаў просьбу, каб "у нашых стасунках мы пастараліся выключыць усіх пасярэднікаў як унутры краіны, так і за яе межамі".

Паводле А.Лукашэнкі, у разьвіцьці палітычных стасункаў паміж Беларусьсю і ЭЗ не павінна быць "гандлю".

"Галоўнай мэтай цяперашняй сустрэчы я стаўлю тое, каб з першых вуснаў выказаць усё, што мы гатовы зрабіць для цесных, даверлівых стасункаў паміж нашай краінай і Эўразьвязам", - сказаў А.Лукашэнка.

Кіраўнік Беларусі паспрабуе пераканаць на фактах, што "Беларусь праводзіць шчырую паліытку ў дачыненьнях з ЭЗ".

"І як бы ні было горка, але мы будзем гаварыць праўду - што мы можам зрабіць, а што не", - заявіў А.Лукашэнка.

Хавіер Саляна адзначыў, што ў ЭЗ разглядаюць Беларусь як эўрапейскую краіну.

"Сёньня я ўпершыню наведваю вашу краіну, і я задаволены, што знаходжуся тут. Думаю, мы добра падрыхтаваліся да гэтай сустрэчы, мы пару разоў размаўлялі з вамі па тэлефоне. Зь міністрам Мартынавым мы выканалі нядрэнную працу”, - адзначыў Х.Саляна.

Ён выказаў спадзяваньне на канструктыўную і прадуктыўную размову.

"Абсалютна адкрытая і шчырая размова стане падмуркам, на якім могуць разьвівацца нашы стасункі. Сёньня вельмі холадна на вуліцы, але ў нашай гутарцы будзе не холад, а цяпло”. – заявіў Х.Саляна..

Нагадаем, 24 верасьня 2008 года Хавіер Саляна, якія на той час знаходзіўся ў Нью-Ёрку на сэсіі Генэральнай асамблеі ААН, патэлефанаваў Аляксандру Лукашэнку. Паводле прэзыдэнцкай прэс-службы бакі заявілі пра адкрыцьцё “новай старонкі” ў дачыненьнях паміж Беларусьсю і ЭЗ. Паводле прэс-сакратара спадара Саляны, галоўнай тэмай былі выбары ў Беларусі. ЭЗ хацеў нармалізаваць стасункі зь Беларусьсю, але ўсё будзе залежаць ад парлямэнцкіх выбараў 28 верасьня.

13 кастрычніка 2008 года ў Люксэмбургу адбылася сустрэча міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава і Хавіера Саляны. С.Мартынаў заявіў, што Беларусь “зацікаўленая ў вельмі прадуктыўных і зьмястоўных стасунках з ЭЗ”.


Катэгорыя: Палітыка | Праглядаў: 399 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Люты 2009  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2017 Конструктор сайтов - uCoz