Панядзелак, 25.09.2017, 11:49
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Як вы лічыце нам патрэбна адраджэнне мовы і культуры ўвогуле?
Усяго адказаў: 90
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2009 » Люты » 19 » Беларусь запросяць у ПАРЭ, бо “ідуць сыгналы” і “ёсьць рух”
Беларусь запросяць у ПАРЭ, бо “ідуць сыгналы” і “ёсьць рух”
14:11
  Старшыня палітычнага камітэту ПАРЭ Ёран Ліндблад заявіў, што спэцдакладчык Андрэа Рыгоні, хутчэй за ўсё, запрапануе аднавіць статус Беларусі як “адмыслова запрошанай” у Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы.

  Аднак пакуль застаецца асноўнае рознагалосьсе з афіцыйным Менскам — адносна ўдзелу беларускай апазыцыі ў дэлегацыі.

Спачатку пытаньне аднаўленьня спэцстатусу абмяркуе паліткамітэт ПАРЭ, а потым асамблея. Спадар Ліндблад заявіў, што будзе настойваць, каб у дэлегацыі Беларусі былі таксама прадстаўнікі апазыцыі. Ён спадзяецца, што беларускія ўлады праявяць тут пэўную гнуткасьць. Апазыцыя павінна быць часткай дэлегацыі і мець роўныя правы з бальшынёй. Што да астатняга, то ў Страсбуру “няма асобых крытэраў, умоваў для аднаўленьня статуса адмысловага госьця”.

“Крытэраў няма, ёсьць толькі дыялёг. У нас ёсьць адзінае патрабаваньне — гэта ўдзел сяброў апазыцыі ў беларускай дэлегацыі. А самі крытэры ўзьнікнуць, калі Беларусь атрымае сталае, паўнавартаснае сяброўства. Цяпер, калі абмяркоўваецца пытаньне адмысловага статусу Беларусі, робіцца ўпор на тое, ці ідзе Беларусь па правільным шляху. І цяпер зь Беларусі паступаюць сыгналы, што Беларусь ідзе ў правільным кірунку да дэмакратызацыі. Але цяпер час працаваць, а не толькі гаварыць. І трэба рабіць рэальныя крокі адносна свабоды мэдыяў, сходаў. Але таксама ёсьць сталыя сябры Рады Эўропы, дзе назіраецца рух назад. А ў Беларусі ўсё ж ёсьць рух наперад”.

Падводзячы вынікі перамоваў у Менску старшыня палітычнага камітэту ПАРЭ Ёран Ліндблад адзначыў, што асноўнай мэтай візыту было высьвятленьне настрояў ва ўрадзе, парлямэнце, апазыцыі, няўрадавых арганізацыях і ў журналістаў. Ён адзначыў, што з прадстаўнікамі ўладаў абмеркаваны шэраг пытаньняў, сярод іх скасаваньне сьмяротнага пакараньня і свабода мэдыяў. А ці пыталася дэлегацыя ПАРЭ пра палітычных зьніклых у Беларусі, якім прысьвечаны даклады Хрыстаса Пругурыдэса?

“Мы абмяркоўвалі абодва даклады Пургурыдэса. Нам сказалі ўлады, што ідзе расьсьледаваньне, але асабіста я ня бачу вынікаў гэтага расьсьледаваньня. І сёньня генпракурор мне паабяцаў, што ён прадставіць да чэрвеня мэмарандум з апошнімі дадзенымі аб ходзе расьсьледаваньня. Я чакаю яго”.

Паводле Ёрана Ліндблада, палітыка ізаляцыі не дала вынікаў. І цяпер парлямэнтарыі імкнуцца аднавіць статус “адмыслова запрошанага” для Беларусі ў ПАРЭ. І калі Беларусь стане сябрам Рады Эўропы, то грамадзяне атрымаюць магчымасьць зьвяртацца ў Эўрапейскі суд па правах чалавека. Таксама ён адзначыў, што мінулыя выбары ў Беларусі не прызнаныя свабоднымі і дэмакратычнымі і яны не адпавядалі стандартам Рады Эўропы. Спадар Ліндблад ня можа паверыць, што ніводзін апазыцыянэр ня змог трапіць у парлямэнт. “Нават у Іране ёсьць апазыцыя ў парлямэнце”, — заявіў парлямэнтар.

З чым жа зьвязана актывізацыя эўраструктураў — усьлед за дэлегацыяй ПАРЭ ў Менск прыяжджае генэральны сакратар Рады Эўразьвязу Хавіер Саляна. Паводле спадара Ліндблада, яму невядомыя мэты візыту спадара Саляны. І яны ні аб чым не дамаўляліся.

“Эўразьвяз таксама вядзе палітыку на шляху да адкрыцьця Беларусі, і гэта прадмет згоды ўсіх 27 сяброў ЭЗ. І таксама мой міністар замежных спраў Швэцыі заявіў, што прыйшоў час адкрываць Беларусь, ісьці ў дыялёгу на ўсход. Я з гэтым згодны, бо ў нас агульная мэта. Ізаляцыя гэта не варыянт, хаця ізаляцыя дапамагла Фідэлю Кастра доўга заставацца ля ўлады. Усё роўна ізаляцыя гэта не варыянт. І ў ЭЗ таксама гэта зразумелі. І там, і ў нас ёсьць агульныя інтарэсы — гэта ня толькі правы чалавека, дэмакратыя, вяршэнства закону. А гэта і эканамічныя інтарэсы, энэргетыка. І мы павінны ўмацоўваць нашыя стасункі”.
Катэгорыя: Палітыка | Праглядаў: 481 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Люты 2009  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2017 Конструктор сайтов - uCoz