Пятніца, 28.07.2017, 10:54
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Як вы лічыце нам патрэбна адраджэнне мовы і культуры ўвогуле?
Усяго адказаў: 90
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2009 » Студзень » 30 » Нафта — таньнее, камунальныя паслугі — даражэюць
Нафта — таньнее, камунальныя паслугі — даражэюць
03:01
  Хаця кошты паслугаў жыльлёва-камунальнай гаспадаркі вырасьлі ад 1 студзеня, гэта не азначае, што яны ня будуць падвышацца далей.

  Цана паслугаў наўпрост зьвязаная з цэнамі на энэрганосьбіты, заявіў сёньня першы намесьнік міністра жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Ляпуноў.

Першы намесьнік міністра патлумачыў сытуацыю журналістам так:

“Ці будуць падвышацца тарыфы на жыльлёва-камунальныя паслугі? Усё залежыць ад коштаў энэргарэсурсаў, якія мы імпартуем. Пакуль гэтае пытаньне не абмяркоўваецца. З 1 студзеня гэтага году, паводле Ўказу № 604, цэны на тарыфы і паслугі жыльлёва-камунальнай гаспадаркі павысіліся. А што будзе далей? Усё залежыць ад коштаў энэрганосьбітаў”, — заявіў Генадзь Ляпуноў журналістам.

Кіраўнік навукова-дасьледчага цэнтру Мізэса Яраслаў Раманчук стала займаецца праблемамі жыльлёва-камунальнай гаспадаркі. Ён упэўнены, што новыя падвышэньні тарыфаў непазьбежныя.

“Калі даваць датацыі зь бюджэту стане складана, то, безумоўна, урад будзе павялічваць долю кампэнсацыі насельніцтвам коштаў жыльлёва-камунальных паслугаў. Таму гэта толькі першае падвышэньне. І цана газу будзе большая, і на нафце ўжо ня будзе больш такіх вялікіх прыбыткаў.

Таму ўсё прадказальна — хатнія гаспадаркі будуць вымушаныя плаціць за паслугі 10-13% ад усіх выдаткаў сям’і. А за тры апошнія кварталы мінулага году гэтая лічба складала 5%. Гэта адзін з найменшых паказьнікаў у сьвеце. І таму ўрад можа на гэта спасылацца, каб яшчэ раз заявіць пра неабходнасьць павышэньня жыльлёва-камунальных тарыфаў“.

Журналісты спыталіся ў спадара Ляпунова, наколькі адпавядаюць сапраўднасьці чуткі пра тое, што Міжнародны валютны фонд, выдзяляючы Беларусі крэдыт, нібыта ўпісаў у дамову канкрэтную лічбу аплаты насельніцтвам паслугаў ЖКГ. Першы намесьнік міністра адказаў, што ў дакумэнце сапраўды згадваецца перакрыжаванае фінансаваньне паслугаў, аднак ніякіх дакладных лічбаў наконт гэтага ў ім няма.

Эканаміст Раманчук упэўнены: падвышаць кошты на тарыфы ЖКГ трэба. Але нельга браць лічбы са столі. Таму міністэрства павінна было б спачатку сказаць так:

“Перад тым, як іх павялічваць, мы зробім вельмі дакладны аўдыт гэтых выдаткаў. І кожнаму пакажам: у структуры тарыфаў электрычнасьць займае столькі, газ — столькі, нафта — столькі. Мы ўсё гэта спалім, і ў выніку атрымліваем такую канкрэтную лічбу. Але ж манаполіі думаюць толькі пра тое, як сабраць больш грошай — як з прадпрыемстваў, так і з хатніх гаспадарак”.

1 траўня 2009 году пачне дзейнічаць пастанова ўраду пра тое, што людзі, які ня маюць у сваіх кватэрах лічыльнікаў вады, будуць плаціць за ваду ў 2,5 раза болей, чым тыя, хто такія лічыльнікі ўсталяваў, паведаміў чыноўнік.


Праглядаў: 409 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Студзень 2009  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2017 Конструктор сайтов - uCoz