Субота, 20.04.2024, 13:03
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Лідары апазіцыі кажуць пра незалежнасьць,але атрымліваюць дэведэнты з ЗША. Апазіцыя залежыць ад ЗША?
Усяго адказаў: 48
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2009 » Студзень » 29 » 15 гадоў незалежнасьці: застой, рэгрэс, надзея?
15 гадоў незалежнасьці: застой, рэгрэс, надзея?
04:06
  Журналісты інтэрнэт-выданьня “Салідарнасьць” і сайту “Заўтра тваёй краіны” выдалі кнігу “Беларусь 1991 — 2006: вынікі”.

 Над спэцпраектам працавалі Марына Загорская, Вадзім Сяховіч, Аляксандар Старыкевіч, пры ўдзеле Максіма Жбанкова, Андрэя Котава, Алены Якжык.

Ідэя кнігі ўзьнікла пры канцы 2006 году: падвесьці вынікі 15-годзьдзя незалежнасьці Рэспублікі Беларусь, распавядае кіраўнік праекту Аляксандар Старыкевіч:

“Гэта ўжо досыць вялікі пэрыяд, і ён варты падсумаваньня. Падсумаваньня па самых розных накірунках, як у выглядзе аналітычных артыкулаў, так і ў выглядзе інтэрвію з рознымі цікавымі асобамі. Гэты праект разьлічаны на тых, каму не ўсё роўна, хто цікавіцца сытуацыяй у нашай краіне. Цяжка рухацца далей, калі ня зробіш нейкіх высноваў зь мінулага. Таму мы паспрабавалі, абсалютна адасобіўшыся ад уласных поглядаў на падзеі, падаць такую разгорнутую карціну таго, што адбывалася ад 1991 да 2006 гадоў”.

Атрымалася кніга аб’ёмам амаль у 500 старонак. У першай частцы — аналітычныя артыкулы пра разьвіцьцё асобных галін народнай гаспадаркі: аўтамабілебудаваньне і кандытарскую галіну, банкаўскую сыстэму і дэмаграфічную сытуацыю, прыватны бізнэс і барацьбу са злачыннасьцю. Другая частка — 27 інтэрвію вядомых асобаў.

Журналістка Марына Загорская прызнаецца, што асабіста ёй больш цікавымі падаюцца не дадзеныя статыстыкі, а тыя асабістыя меркаваньні, якія выказваюць вядомыя беларусы. І вынікі 15 гадоў незалежнасьці аказаліся даволі сумнымі:

“Напрыклад, сэксоляг Дзьмітры Капусьцін назваў застоем той шлях, які прайшлі беларусы за гэтыя 15 гадоў незалежнасьці. А мастак Артур Клінаў лічыць сымбалем гэтых гадоў чорны “мэрсэдэс” — ня толькі чарку і шкварку — на які зьбіралі ўсе гэтыя гады некаторыя беларусы. Тое, што адбылося ў адукацыі, дырэктар Нацыянальнага гуманітарнага ліцэю Ўладзімер Колас назваў рэгрэсам. А былы міністар сельскай гаспадаркі Васіль Лявонаў лічыць, што за гэтыя гады мы праядалі ўсё тое, што назапасілі ў 80-я гады мінулага стагодзьдзя. Зусім ужо не па сабе мне стала, калі мы пагутарылі зь Міхасём Скоблам, і тое, што адбывалася ў літаратуры, ён назваў пэрыядам падводнага плаваньня ў моры незалежнасьці. Міхась і назваў гэта “кіслародным галаданьнем”.

Але ня так усё змрочна, лічыць Марына Загорская. Яна прывяла прыклад пра чалавека, які вучыцца плаваць: трэба дайсьці да дна, каб адштурхнуцца ад яго і выбрацца на паверхню, і толькі такім чынам можна выратавацца:

“Мне падаецца, што мы дасягнулі гэтага дна. І мы, група журналістаў, якія працавалі над гэтым праектам, зразумелі, што нам самім трэба адштурхнуцца, памяняць сябе, каб потым сваімі дзеяньнямі ўплываць на грамадзтва. І вынікам гэтых вынікаў (прабачце за таўталёгію) стаў новы сайт „Заўтра тваёй краіны“. Гэта дыскусійная трыбуна, на якой незалежныя журналісты зьбіраюць экспэртаў, проста неабыякавых людзей, якія думаюць пра будучыню Беларусі, якія б маглі даваць свае рэцэпты шчасьця для нашай краіны”.

Адзін з герояў кнігі прафэсар Станіслаў Шушкевіч распавёў, што ў фізыцы ёсьць такое паняцьце: пераходны працэс. Пераход з аднаго стану ў другі можа быць плаўным і лягічным, але ён можа быць і апэрыядычным — гэта калі маятнік можа качацца ад таталітарызму да лібэралізацыі. Урэшце рэшт, на нечым ён спыняецца. Куды Беларусь ідзе зараз — не зусім зразумела. Але што яна павінна прыйсьці да дэмакратычнай дзяржавы — гэта адназначна.

Катэгорыя: Культура | Праглядаў: 900 | Дадаў: Admin | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Студзень 2009  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz