Пятніца, 28.07.2017, 10:55
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Як вы лічыце нам патрэбна адраджэнне мовы і культуры ўвогуле?
Усяго адказаў: 90
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2009 » Студзень » 9 » Непітушчы Лукашэнка легалізаваў самагон
Непітушчы Лукашэнка легалізаваў самагон
17:15
  У адпаведнасьці з прэзыдэнцкім указам, ад пачатку 2009 году ўсталяваны акцыз на алькагольныя напоі, якія “вырабляюцца па нетрадыцыйнай тэхналёгіі з ужываньнем народных рэцэптаў”.

 Аднак афіцыйна прадаваць самагонку дазволена толькі ў чатырох месцах краіны, якія лічацца прыярытэтнымі ў разьліку на ўязны турызм.

Пры гэтым гандаль самаробным алькаголем закліканы аднавіць цікавасьць да беларускіх нацыянальных традыцый.

Цяпер без азіраньня на “органы” дэгуставаць і набываць самагон можна ў музэі старадаўніх народных рамёстваў і тэхналёгій “Дудуткі”, Нацыянальным парку Белавеская пушча, комплексе “Беларуская вёска ХІХ стагодзьдзя” пад Магілёвам і… гарналыжным спартовым комплексе “Лагойск”. Дагэтуль з самаробнымі напоямі экспэрымэнтавалі ў “Дудутках”, аднак іх рэалізацыя была забароненая. Заснавальнік музэю, ужо нябожчык Яўген Будзінас неаднаразова выходзіў з прапановай зарэгістраваць самагон у якасьці нацыянальнага напою – ад легалізацыі калі хто і пацярпеў бы, дык толькі падпольныя бровары з сумнеўнай прадукцыяй. Тады чыноўнікі не адважыліся. Але цяпер, кажа старшыня праўленьня арганізацыі “Адпачынак у вёсцы” Валерыя Кліцунова, удава Яўгена Будзінаса, справа зрушылася:

“Я думаю – трэба пашыраць. Гэта не абавязкова павінна быць зьвязана з моцным алькаголем, а ўвогуле з усялякімі традыцыйнымі напоямі. Вось у нас, да прыкладу, у Расонскім раёне, на поўначы Беларусі, клясную медавуху людзі памятаюць, маюць рэцэпты. Гэта выдатны напой, хацелі б яго легалізаваць. Дый увогуле столькі ініцыятываў зараз і з боку гаспадароў сядзібаў, і з боку іншых цікавых музэйных – і ня толькі – аб’ектаў. Гэта, безумоўна, элемэнт матэрыяльнай культуры. Таму іх трэба выяўляць, ахоўваць, песьціць і разьвіваць. Я такую ідэю падтрымлівала б усяляк”.

Кандыдат гiстарычных навук, дацэнт катэдры этналёгii, музэялёгii i гiсторыi Белдзяржунівэрсытэту Тадэвуш Навагродзкі – вядомы знаўца традыцыйнай беларускай кухні, уключна з напоямі. Прафэсійна дасьледуе этнічныя традыцыі ў культуры харчаваньня беларусаў – абараніўся па тэме “Беларуская народная кулiнарыя XIX – пачатку ХХ стагодзьдзяў”. На думку экспэрта, вяртаньне да гістарычнай спадчыны – справа надзвычай важная:

“Гэта павінна быць як частка традыцыйнай культуры беларускага народу. Тое, што было, і нават тое, што павінна быць таксама. То бок, паказаць існаваньне традыцый, як яны на сёньняшні дзень павінны ўкараняцца: можа дзесьці яны адаптаваныя, дзесьці павінны адбыцца трансфармацыя. Павінна быць паказаная як культурная зьява, а ня проста як бытавое п’янства”.

Карэспандэнт: “Увогуле ці мэтазгодна пашыраць такую практыку ў месцах, дзе агратурызм разьвіваецца, сядзібы новыя ўзьнікаюць…”

“Калі гэта рабіць акуратна, прафэсійна, з захаваньнем традыцый, а ня проста сурагат дадаваць, то справа добрая. Ёсьць жа і карысныя напоі. Я вось памятаю, калі ў экспэдыцыі на Палесьсі быў і захварэў, бабуля прынесла вішнёвую настойку. Можна сказаць, самагонку, настоеную на вішнёвых лістах. Выпіце паўшклянкі – і ўсё пройдзе. Я кажу: не магу, бо працаваць трэба. А яна зноў: вы ў такім стане працаваць ня зможаце. Выпіў – і што вы думаеце? Так і сталася. Праз пару гадзінаў абсалютна здаровы чалавек. То бок, і ў лекавых мэтах можна выкарыстоўваць некаторыя рэцэпты”.

У суседніх зь Беларусьсю краінах – Літве, Украіне, Польшчы – прадукаваньне напояў па гістарычнай рэцэптуры пастаўлена на паток. Аднак ніхто не перашкаджае варыць самагон і дробным броварам, якія такім чынам прывабліваюць турыстаў. Прычым асаблівых цяжкасьцяў зь легалізацыяй прадукту ў замежжы няма. Пра гэта кажа і Валерыя Кліцунова:

“Перад тым, як запускаць самагонаварэньне, мы езьдзілі з Будзінасам у Галяндыю. Там ёсьць падобны напой, называецца “Жэнэвер”. Як наша самагонка, толькі крыху стаіць у дубовых бочках (гэта ня віскі, а асобны напой). Наведалі фабрыку-музэй. Гаспадар, малады яшчэ хлопец, па старадаўніх рэцэптах варыць напой у драўляных бочках. Тут жа побач цудоўны бар. Я запытваю: ці складана было пачаць, атрымаць ліцэнзію? Кажа: ды вось мэр напісаў ліст, дазволіў. Цікаўлюся – і ўсё? Тады дзівіцца ён: маўляў, канечне, усё!.. Бо яго справа надалей – забясьпечваць якасьць. Таму я перакананая: калі ў напою будзе гаспадар ці аўтар, то гэта ўжо ягоны клопат сачыць за якасьцю. Гэта ягоная рэпутацыя і ягоная адказнасьць”.

У апошнія дні 2008 году на паліцах беларускіх крамаў пасьля доўгага перапынку зьявілася абноўленая лінейка напояў “Крамбамбуля”. Прадпрыемства “БелПІ” на падставе старых рэцэптаў прэзэнтуе настойкі “Панская”, “Хлебасольная”, “Вогненная” – усяго 7 найменьняў. Праўда, ад самагонкі вытанчаныя напоі стаяць усё ж на адлегласьці.

Тым часам міністар сельскай гаспадаркі і харчаваньня Сямён Шапіра заявіў, што ў Беларусі плянуецца цэлая праграма аднаўленьня хутароў. На дзяржаўным узроўні прадугледжана дапамога ахвотным весьці гаспадарку, спрыяньне ў будаўніцтве дамоў, правядзеньні лініі электраперадач. Колісь звыклая для Беларусі форма існаваньня заможнага селяніна апошнім часам прыйшла ў заняпад. Улады спадзяюцца, што хутары стануць і адной з формаў разьвіцьця экатурызму. Як паказвае досьвед, любога турыста ў невядомай краіне найперш вабіць нацыянальны калярыт. Шмат хто лічыць, што якраз самагонка магла б пакінуць на замежніка “незабыўнае ўражаньне”.


Катэгорыя: Грамадства | Праглядаў: 425 | Дадаў: Admin | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Студзень 2009  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2017 Конструктор сайтов - uCoz