Пятніца, 21.07.2017, 14:30
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Як вы ставіцеся да будаўніцтва АЭС у Бларусі?
Усяго адказаў: 47
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2008 » Снежань » 30 » Тбілісі, Кіеў, Менск...
Тбілісі, Кіеў, Менск...
02:11
  Міністар замежных спраў Літвы Вігаўдас Ушацкас падчас сёньняшняга візыту ў Менск заявіў журналістам, што Эўразьвяз і Літва чакаюць у новым годзе крокаў па дэмакратызацыі Беларусі.

   Спадар Ушацкас запрасіў міністра замежных спраў Беларусі Сяргея Мартынава наведаць Літву ў наступным годзе.


Вігаўдас Ушацкас
правёў сустрэчы з кіраўніком адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімерам Макеем, зь міністрам замежных спраў Беларусі Сяргеем Мартынавым, а таксама з прадстаўнікамі дэмакратычнай апазыцыі - Аляксандрам Казуліным, Аляксандрам Мілінкевічам, Анатолем Лябедзькам, Сяргеем Калякіным, Станіславам Шушкевічам і  Аляксеем Янукевічам. Ён заявіў, што прыехаў у Беларусь, каб “ствараць агульную будучыню адзінай Эўропы”.

Паводле спадара Ўшацкаса, падчас сустрэчы з Уладзімерам Макеем абмяркоўвалася “будучыня беларуска-літоўскіх дачыненьняў у адзінай Эўропе”. Літоўскі бок вітае актывізацыю стасункаў паміж Беларусьсю і Эўразьвязам. Спадар Ушацкас адзначыў, што Эўразьвяз рыхтуе ініцыятыву па ўсходнім партнэрстве і Літва “вітае крокі, якія робіць беларускі ўрад для таго, каб Беларусь была сябрам гэтай ініцыятывы ў будучым”.

На пытаньне, ці гатовая Беларусь прыняць ініцыятыву Ўсходняга партнэрства, міністар Мартынаў адказаў, што Беларусь ставіцца да яе станоўча:

“У працэсе распрацоўкі гэтай ініцыятывы яе галоўныя ініцыятары кансультаваліся зь Беларусьсю. І ўзаемадзеяньне на гэтыя тэмы было дастаткова цесным. Мы павінны дачакацца, калі гэтая ініцыятыва будзе канчаткова прынятая. І канчаткова наша ацэнка і магчымасьці нашага ўдзелу будуць залежаць ад таго, які канчатковы выгляд будзе мець гэтая ініцыятыва. Мы ў прынцыпе пазытыўна ставімся да свайго патэнцыйнага ўдзелу”.

На пытаньне карэспандэнта “Свабоды”, якіх крокаў у новым годзе чакаюць Эўразьвяз і Літва ад Беларусі ў рамках палітыкі Ўсходняга партнэрства, спадар Ушацкас адзначыў:

“Дэмакратызацыя — гэта адзін з блёкаў ініцыятывы Ўсходняга партнэрства. І мы сочым за некаторымі крокамі, якія былі зробленыя беларускім бокам. Вы ведаеце, што літаральна два тыдні таму быў зарэгістраваны грамадзкі рух пад кіраўніцтвам Аляксандра Мілінкевіча. Таксама былі зарэгістраваныя дзьве незалежныя газэты ў Беларусі. Я думаю, што беларускаму боку добра вядома, што Эўразьвяз чакае крокаў па ўмацаваньні ці будаўніцтве адкрытага грамадзтва Беларусі. І мы спадзяемся, што такія самасьвядомыя крокі будуць зроблены беларускім бокам”.

Спадар Ушацкас таксама сустрэўся з прадстаўнікамі беларускай дэмакратычнай апазыцыі. Паводле старшыні АГП Анатоля Лябедзькі, абраны маршрут для першага візыту — Тбілісі, Кіеў, Менск — гаворыць пра прыярытэты літоўскага боку:

“Прыемны такі знак. Гэта азначае, што Літва ў фармаце ЭЗ і як самастойная дзяржава будзе праяўляць цікавасьць да беларускага пытаньня. І зараз перад намі стаіць задача, каб максымальна сфакусаваць гэты інтарэс на вырашэньні канкрэтных праблем, якія ёсьць у Беларусі. У нас ужо ёсьць стасункі са спадаром Ушацкасам. Мы зь ім некалькі разоў сустракаліся, калі ён яшчэ быў амбасадарам Літвы ў ЗША. І ўжо тады ў пэўнай ступені ён быў заангажаваны ў беларускае пытаньне. Так, спрыяў арганізацыі шэрагу нашых сустрэч у Вашынгтоне. Я спадзяюся на плённае супрацоўніцтва”.

Падчас візыту таксама былі абмеркаваныя пытаньні двухбаковага супрацоўніцтва ў сфэры эканомікі і энэргетычнай бясьпекі. Паводле спадара Ўшацкаса, у Кіеве абмяркоўвалася магчымасьць стварэньня трохбаковай працоўнай групы ў пытаньні імпарту ўкраінскай электраэнэргіі ў Літву празь Беларусь. Таксама ішла гаворка пра будоўлю беларускай атамнай электрастанцыі. Спадар Ушацкас адзначыў, што падчас сустрэчаў зь міністрам Мартынавым і кіраўніком адміністрацыі прэзыдэнта Макеем было адзначана, што беларускі бок пакуль не прыняў тут “фінальнага палітычнага рашэньня і літоўскі бок тут будзе інфармаваны”.

Катэгорыя: Палітыка | Праглядаў: 426 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Снежань 2008  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2017 Конструктор сайтов - uCoz