Панядзелак, 20.11.2017, 22:46
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Як вы лічыце нам патрэбна адраджэнне мовы і культуры ўвогуле?
Усяго адказаў: 90
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2008 » Снежань » 27 » Ялінкі і з радыяцыяй нятанныя
Ялінкі і з радыяцыяй нятанныя
01:24
  У Гомелі ў пераднавагоднія дні шмат хто заняўся ёлачным гандлем. Прапаноўваюць ня толькі штучныя ялінкі, але й жывыя, прывезеныя зь лесу.

  Ці заражаныя ялінкі радыяцыяй і наколькі, на гэта гараджане ўвагі амаль не зьвяртаюць. Найбольш прыглядаюцца да коштаў, бо лясныя прыгажуні сёлета нятанныя.

Гараджанка спадарыня Тацьцяна кажа, што ня можа адмовіцца ад натуральных ялінак. Таму нават і пасьля Чарнобылю не сьпяшаецца набываць штучную. Даспадобы жывая, зь лесу:

“Ялінка жывая — гэта радасьць у доме, прыгажосьць. У мяне традыцыя — купляць заўсёды жывую ёлачку, каб водар быў у доме”.

Для жывых ялінак на Давыдаўскім рынку месца адвялі за гандлёвымі радамі. Тут “зялёны тавар” прапануюць прадпрымальнікі з Добрускага раёну. Кажуць, што адмыслова гадуюць ялінкі на гародзе 7-8 гадоў, а пасьля высякаюць і прадаюць:

“Ёлкі прывозім з хатняй сядзібы, дома вырошчваем, на гародзе. Усё праверана: санстанцыя праверыла, у райвыканкаме праверылі, ацанілі. Усё нармальна. Мы прывезьлі, прадалі — і паехалі”.

Дакумэнты на ялінкі, аднак, добрускі прадпрымальнік паказаць не схацеў. Гараджане асабліва й не настойвалі. Як лічыць спадар Яўген, ялінка яму асабліва не нашкодзіць:

“У прынцыпе, я разумею, што такое радыяцыя. Цяпер сапраўды могуць сказаць адно, а прадаць іншае. Але я думаў, што за той час, колькі ялінка будзе стаяць, радыяцыя мне моцна не нашкодзіць, я так думаю. Іншая справа прадукты харчаваньня — на іх я зьвяртаю ўвагу, каб не былі радыяцыйнымі. Напрыклад, сьметанковае масла з Хойнікаў я не бяру”.

Асаблівую ўвагу спадар Яўген зьвяртае на кошты ялінак:

“Сёлета ёлкі вельмі дарагія. Я купіў за 30 тысяч рублёў — максымальны кошт, які мне па кішэні. Я, дарэчы, ялінку для сябе стаўлю. Ну прыйдуць да мяне, магчыма, дзеці, унукі на Новы год. Але я ялінку стаўлю для сябе — люблю ўсё жывое”.

Блізу чыгуначнага вакзалу — таксама вялікі ёлачны кірмаш. Кабета сярэдняга веку — таксама з Добрускага раёну. Ужо ня першы год прадае ялінкі ўсёй сям’ёй, але ня добрускія. Чаму — патлумачыла:

“У Добрушы ў нас вялікая радыяцыя, у нас ялінкі ад радыяцыі „сьвецяцца“. У нас нельга іх выпісваць. У Чачэрску ў мінулым годзе і сёлета выпісвалі па пяць ялінак. У Рэчыцы, Сьветлагорску, Буда-Кашалёўскім лясгасах выпісваць можна. Вельмі прыемна хадзіць у лес і самім нарыхтоўваць ялінкі. Лясьнік ідзе з намі. Мы самі сьпілоўваем альбо высякаем. І вельмі прыемна прыйсьці ў лес, дзе стаіць зеляніна. Тры гады запар мы прадавалі ялінкі. Сёлета не маглі закупіць іх у лясгасе. Купілі маладыя сасонкі — і людзі бяруць іх з задавальненьнем”.

Пытаюся ў аднаго з прадаўцоў ялінак, ці даходны гэта бізнэс:

“Можна зарабіць, каб накрыць добры стол на Новы год”.


Катэгорыя: Грамадства | Праглядаў: 404 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Снежань 2008  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2017 Конструктор сайтов - uCoz