Пятніца, 29.03.2024, 07:43
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Ацэніце наш сайт
Усяго адказаў: 102
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2008 » Снежань » 27 » Другі расейскі мільярд – толькі пасьля Мэмарандуму
Другі расейскі мільярд – толькі пасьля Мэмарандуму
00:55
  Расея можа ня выдаць Беларусі другі транш (адзін мільярд даляраў) абяцанага крэдыту агульным памерам два мільярды даляраў.

  Пра гэта паведаміла агенцтва “РИА Новости” са спасылкай на крыніцу ў адміністрацыі прэзыдэнта Расеі.

“Дадзена даручэньне кіраўнікам цэнтрабанкаў абедзьвюх краін прапрацаваць гэтае пытаньне, але канчаткова рашэньне яшчэ не прынятае”, — адзначыў прадстаўнік Крамля.

Пасьля вяртаньня з Масквы Аляксандар Лукашэнка заявіў журналістам: расейскі бок пацьвердзіў, што ў лютым Расея выдзеліць Беларусі другі транш крэдыту для падтрымкі і стабілізацыі беларускага рубля. Маскоўскі палітоляг Андрэй Суздальцаў падкрэсьлівае: кіраўнік Беларусі не дагаворвае істотных рэчаў:

“Лукашэнка быццам ня чуе пра тое, што ўмовай выдачы другога траншу ёсьць падпісаньне Мэмарандуму, які не падпісалі пры выдачы першага траншу”.

Палітоляг Суздальцаў тлумачыць:

“Мэмарандум падрыхтавалі яшчэ да першага траншу. І ён уключае ў сябе шэраг грунтоўных момантаў. У прыватнасьці, роўныя правы расейскага бізнэсу на беларускім рынку, удзел расейскага бізнэсу на роўных правах у прыватызацыі аб'ектаў і вытворчых актываў і г.д. А так атрымліваецца, што беларуская эканоміка была выратаваная ў 90-я гады з дапамогай Расеі. А цяпер яе пасьпяхова прыватызуюць хто заўгодна (туркі, аўстрыйцы і г.д.), акрамя расейцаў”.

Расея таксама прапаноўвае перайсьці ў разьліках зь Беларусьсю (спачатку за энэрганосьбіты) з традыцыйных амэрыканскіх даляраў на расейскія рублі. Дык, можа, ёсьць сэнс прасіць другі транш не ў далярах, а ў рублях? З гэтым пытаньнем я зьвярнуўся да віцэ-прэм'ера беларускага ўраду Андрэя Кабякова, калі ён пасьля выступу ў Нацыянальным сходзе 28 лістапада размаўляў з журналістамі:

“Чым бліжэй будзе гэтая дата, тым больш прадметна можна будзе гэта абмяркоўваць. Ёсьць станоўчыя і адмоўныя бакі ў любым з гэтых рашэньняў. Важна галоўнае, а менавіта — што крэдыт павінен быць. Уласна кажучы, з гэтага трэба зыходзіць”.

Беларускі палітоляг Алесь Лагвінец лічыць: падобныя рэчы ўзьнікаюць з-за таго, што беларуска-расейскія дачыненьні будуюцца не на празрыстай, транспарэнтнай падставе:

“І таму атрымліваецца, што нават калі нейкія пагадненьні падпісваюцца, то іх дэталі не становяцца вядомымі грамадзкасьці. Адсюль і такія асацыяцыі. Відавочна, што Расея хоча атрымліваць канкрэтныя выгады ад сваёй падтрымкі Беларусі, ад крэдытаў, якія яна дае. Яна ставіць усё больш і больш умоваў, канкрэтных умоваў. І бачна, што беларускае кіраўніцтва не заўсёды гатовае выконваць усё, што ад яго чакае Расея. Таму і адбываюцца такія выкіды інфармацыі, а часам нават і скандальныя сытуацыі”.

Дамова пра выдзяленьне Беларусі цягам 2008—2009 гадоў двухмільярднага расейскага крэдыту была падпісаная ў Маскве 13 лістапада. Першы транш тады Беларусь атрымала ўжо 18 лістапада.


Катэгорыя: Беларусь | Праглядаў: 685 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Снежань 2008  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz