Серада, 26.07.2017, 20:39
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Лідары апазіцыі кажуць пра незалежнасьць,але атрымліваюць дэведэнты з ЗША. Апазіцыя залежыць ад ЗША?
Усяго адказаў: 46
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2008 » Снежань » 25 » Цуд на Каляды
Цуд на Каляды
03:07
  Мільярд хрысьціянаў у сьвеце, якія прытрымліваюцца грыгарыянскага календара, сустракаюць сьвята Нараджэньня Хрыстовага. Як сустракаюць Каляды ў Беларусі, якія здараюцца цуды і якіх цудаў чакаюць людзі?

   Усе на Каляды чакаюць цуду. Менавіта гэтая надзея, падаецца, рухае ўсімі перадсьвяточнымі турботамі.

Пісьменьніца з Наваполацку Ірыны Жарнасек лічыць, што галоўны цуд здараецца ў Бэтлееме:

“Па нашай традыцыі — гэта куцьця. Увогуле ўвесь гэты вечар. Абавязкова сена, абавязкова белы абрус. Абавязкова куцьцю варым крупяную. І абавязкова 12 посных страў. Аплатак, якім мы дзелімся ў сям’і, з блізкімі. Сёньня да мяне ўвечары прыйдуць мае сябры, сястра, ну і наша сям’я. Мы будзем дзяліцца аплаткам, жадаць адзін аднаму. Калі трэба, будзем перапрашаць адзін аднаго. Гэта агульная вячэра. А потым ідзем на пастэрку ў касьцёл. Потым імша сьвяточная, і пасьля імшы мы зноў дзелімся аплаткам, але толькі ў супольнасьці касьцельнай”.

Карэспандэнт: “А як вы ўпрыгожылі хату?”

“Ёлку ўпрыгожваюць у апошнюю чаргу — калі ўжо зорка зьяўляецца на небе. Абавязкова галіны сасны, я люблю сасну. І люблю, каб у мяне на вокнах нешта блішчэла. Хата сама прыгожая. Мае любімыя ўпрыгожаньні на ёлцы і наагул у хаце — гэта званочкі, вялікія, малыя. Дарэчы, муж у нашай хаце на лецішчы, разграбаючы старыя рэчы, знайшоў мне званок, які называлі “шархуны” і прычэплівалі да хамута. Вось у мяне такі падарунак калядны сёлета. Гэта знойдзена на Вушаччыне, і на гэтым шархуне лацінскімі літарамі вышкрабана — “Victoria”. Ну што, скажаце, гэта не падарунак на Каляды?!”

Карэспандэнт: “Будзем нават думаць, што гэта нейкі цуд!”

“Будзем думаць. Жадаю вам цудаў. Жадаю шчасьлівых Калядаў. Няхай яны ўва ўсіх нас будуць шчасьлівыя. Хацелася б, каб мы станавіліся лепшымі!”

Шукаю далей: дзе ж ён, той “цуд на Каляды”? Культуроляг Вацлаў Арэшка мяркуе: той факт, што цяпер можна сьвяткаваць Каляды, і ёсьць цудам:

“Бо большую частку майго жыцьця сьвяткавалі толькі Новы год. А вось нарэшце апошнія 20 год Каляды сталі такім сапраўдным, прызнаным сьвятам. І нават пры сёньняшняй уладзе пішуць у крамах і на вуліцы “З Калядамі” альбо “С Рождеством”. Вось гэта таксама вельмі важна, што жыцьцё да лепшага рухаецца. Усё ж Каляды павінны быць і такім сямейным, і ўсенародным сьвятам. Мне здаецца, што Каляды — гэта найлепшае сьвята ў годзе”.

Карэспандэнт: “Вы кажаце, што верыце ў цуд на Каляды. А ці чакаеце вы цуду?”

“Я чакаю, што жыцьцё ня стане горшым. І гэта ўжо будзе цудам. А сёньня сытуацыя такая — у пэўнай ступені калядны цуд, цуд гэтага году, што, нягледзячы на ўсе палітычныя мінусы, якія адбыліся, ёсьць нейкія зьмены. Нават, як бы ні сьмешна было, “курс на лібэралізацыю”, якім бы фальшывым ён ні быў, ён як бы адбівае нейкія зьмены, якія ёсьць у нашай краіне. Ад іх нікуды не падзецца. Ні ўлада, ні мы ня можам схавацца ад таго, што сытуацыя будзе зьмяняцца. І я буду спадзявацца, што яна будзе зьмяняцца ў лепшы бок”.

Карэспандэнт: “Чаму ўсё ж шмат хто зьвязвае гэты цуд з палітычнымі зьменамі?”

“Гэта дрэнна, бо мы ўсё зьвязваем з палітычнымі сытуацыямі. А хацелася б думаць пра нармальныя, вясёлыя цуды, якія паказваюць у калядных амэрыканскіх фільмах”.

А цяпер крыху аб практыцы, так бы мовіць сьвецкага сьвяткаваньня ці то Калядаў, ці то Новага году. Актор Расейскага тэатру ў Менску Аляксандар Ждановіч падпрацоўвае ў масцы Дзеда Мароза на дзіцячых сьвятах. Вядома ж, маё пытаньне: чаму не перайсьці да сьвятога Мікалая, чаму пануе яшчэ гэтая савецкая сымболіка?

“Гэтае пытаньне не да мяне. Я з задавальненьнем так бы і зрабіў. Але лепш так, чым ніяк... Савецкі — гэта быў такі двухмэтровы мужык, мяне гэта заўсёды зьдзіўляла, калі нас у Палац спорту прывозілі на гэтую вялізную ёлку: выходзіў такі здаравенны мужык з барадой і такім голасам страшэнным, мэталёвым нешта такое вяшчаў. Насамрэч быў Сьвяты Мікалай, ён вельмі хацеў дарыць людзям радасьць. Я спрабую ў меру маіх сіл часьцінку душы сваёй сапраўднай, добрай падарыць. Трохі яшчэ ёсьць такое адценьне казармавай сьвяточнасьці. Атмасфэры любові, радасьці, аднак, больш, чым казёншчыны”.

Паводле Аляксандра Ждановіча, самы галоўны цуд на Каляды адбываецца ў сэрцах людзей. Ён згадаў таксама, які падарунак аднойчы зрабіў сваёй жонцы:

“Доўгі час мы жылі ў такой маленькай кватэры, у нас было двое маленькіх дзяцей. І мы вельмі марылі пра сваю кватэру. Гэта быў пачатак 90-х. Мы надзею ўжо страцілі, і вось цуд — дырэктар даў мне ордэр. І я гэта заціхарыў, нічога жонцы не сказаў. Я пад ёлачку паклаў гэты ордэр. Я памятаю вочы жонкі. Напэўна, для яе гэта быў самы запамінальны падарунак. А для мяне радасьць маёй сям’і — гэта галоўны падарунак. Мне нічога не патрэбна”.

Для былога палітвязьня Зьмітра Дашкевіча гэтыя Каляды асаблівыя тым, што яны — першыя пасьля вызваленьня:

“Калядаў у зьняволеньні не сьвяткуюць. А толькі Новы год па савецкай традыцыі. Для мяне гэта сямейнае сьвята, якое трэба праводзіць у асяродзьдзі родных, блізкіх людзей, сяброў. У зьняволеньні вельмі не хапала людзей, зь якімі ты прайшоў жыцьцё, якіх любіш, у якіх верыш. І таму ў калядную ноч была хутчэй такая настальгія”.

Карэспандэнт: “А якія цяпер твае чаканьні?”

“Чаканьні пераменаў. Калядная ноч — гэта ноч, калі нарадзіўся Збаўца, які перамяніў усё жыцьцё на зямлі. Таму ў калядную ноч верыцца, што побач нейкія зьмены. Гэта дае надзею, больш веры і сілаў”.

Вядомы сьпявак Лявон Вольскі кажа, што цудаў пакуль не ўдалося дачакацца, але ён верыць, што яны ўсё роўна яшчэ будуць:

“У мяне наагул няма нейкіх такіх мэркантыльных спадзяваньняў, што нешта такое будзе, нейкі такі цуд, увасоблены прадметна. Каляды — гэта адно з цудоўных сьвятаў, калі сапраўды чакаеш нейкіх цудаў. Сьветлае вельмі сьвята. Усё ж хочацца пад ёлачкай знайсьці нешта такое нечаканае ці, наадварот, чаканае”.

19 сьнежня 1991 году старшыня Вярхоўнага Савету Станіслаў Шушкевіч падпісаў закон аб сьвяточных днях у Беларусі. У ім  ўпершыню пасьля савецкага часу сьвяточным (непрацоўным) днём было абвешчана Нараджэньне Хрыстова.

Катэгорыя: Грамадства | Праглядаў: 698 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Снежань 2008  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2017 Конструктор сайтов - uCoz