Чацвер, 28.03.2024, 10:39
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Ацэніце наш сайт
Усяго адказаў: 102
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2008 » Снежань » 16 » Менск чакае, а Масква маўчыць
Менск чакае, а Масква маўчыць
10:24
  Кошт адной тысячы кубамэтраў газу для Беларусі ў наступным годзе можа падняцца да 240 даляраў. Пра гэта піша расейская газэта “КоммерсантЪ”.

  Такім чынам “Газпром” зьбіраецца часткова кампэнсаваць свае страты ў выніку ўсясьветнага фінансавага крызісу.

У прэсавай службе расейскага канцэрну “Газпром” адмовіліся камэнтаваць інфармацыю пра цэны газу для Беларусі на 2009 год. Супрацоўніца прэсавай службы на званок “Свабоды” адказала так:

“Пакуль Сяргей Купрыянаў (а ён у нас адзіны афіцыйны прадстаўнік) ніяк не камэнтуе гэтую сытуацыю. Менавіта так мне даручылі адказваць на звароты журналістаў”.

У Менску таксама адзначаюць, што расейскі бок “пакуль маўчыць”. Такі адказ даў на пытаньне пра пазыцыю Масквы тры дні таму намесьнік міністра эканомікі Беларусі Ўладзімер Адашкевіч. Ён спадзяецца, што купляць расейскі газ удасца не даражэй як па 160 даляраў за тысячу кубоў:

“Для нас вельмі важна, наколькі мы дамовімся з расейцамі пра цэны на газ. Мы разьлічваем, што цана газу павінна складаць ня больш як 160 даляраў за адну тысячу кубамэтраў. Але мы разьлічваем і на 140 даляраў таксама”.

Спэцыяліст у галіне энэрганосьбітаў Валянцін Мацкевіч найперш зьвяртае ўвагу на прынцыповую зьмену таго, як фармуецца цана газу:

“Раней была такая практыка, што цана на газ залежала ад кошту нафты. І залежнасьць была непасрэдная. Але сёньня, як я разумею, “Газпром” нейкім чынам адышоў ад гэтай залежнасьці. І цяпер кошт газу для Беларусі залежыць ужо ад сярэднеэўрапейскіх цэнаў”.

Спадар Мацкевіч канстатуе, што “Газпром” цяпер шукае ўсялякія магчымасьці пазьбегчы вялікіх стратаў у наступным годзе. А яны, паводле прагнозу расейскіх аналітыкаў, могуць скласьці да 20 мільярдаў даляраў. І таму, лічыць беларускі экспэрт, “Газпром” будзе шукаць любую магчымасьць павялічваць цэны. А для беларускай эканомікі гэта вельмі небясьпечна, канстатуе Валянцін Мацкевіч:

“Яна проста да гэтага не падрыхтаваная, хаця часу было дастаткова. Але ў кіраўніцтва ёсьць адно жаданьне — адпускаць цэны так павольна, каб гэта было не заўважана насельніцтвам. Гэта жаданьне падабацца людзям, вядома, зразумелае. Прыемна казаць, якія мы добрыя, якая ў нас выдатная новая эканоміка, якія новыя эканамічныя законы мы вынайшлі, хаця насамрэч іх не існуе.

Краіна чапляецца за невысокія цэны, трымае датацыйнасьць эканомікі. А ўсё гэта вядзе да велізарнай залежнасьці ад усходняга суседа, якая застаецца надоўга-надоўга наперад”.

Сёлета ў першым квартале газ для Беларусі каштаваў 119 даляраў за тысячу кубамэтраў, а пачынаючы ад 1-га красавіка — 128 даляраў.


Катэгорыя: Беларусь | Праглядаў: 755 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Снежань 2008  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz