Чацвер, 28.03.2024, 11:52
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Ацэніце наш сайт
Усяго адказаў: 102
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2008 » Снежань » 13 » І Пракаповіч верыць у расейскі рубель
І Пракаповіч верыць у расейскі рубель
14:47
  Расейскі рубель фактычна ўжо ёсьць рэгіянальнай рэзэрвовай валютай. Пра гэта заявіў першы намесьнік старшыні Цэнтральнага банку Расейскай Фэдэрацыі Аляксей Улюкаеў 13 сьнежня ў этэры радыёстанцыі “Эхо Москвы”, паведамляе РІА “Новости”.

  Паводле ягоных слоў, цяпер большая частка двухбаковых разьлікаў з Казастанам, Беларусьсю й Украінай робяцца ў рублях.

Апроч таго, бізнэсоўцы гэтых краін міжсобку таксама разьлічваюцца ў рублях:

і
“Гэта значыць, што яны вераць у рубель. Калі мы нармальна пройдзем крызісны пэрыяд, то паступова гэтая роля будзе ўмацоўвацца”.

У адказе на паытаньне пра мэтазгоднасьць узычэньня Беларусі стабілізацыйнага крэдыту ў 2 мільярды даляраў прадстаўнік цэнтрабанку адзначыў, што гэты крэдыт “скіраваны на падтрыманьне плацежнага балянсу Беларусі”. Пры гэтым Улюкаеў прызнаў, што такога кшталу рашэньні “шмат у чым палітычныя”, паведамляе БелаПАН.

У ролі рэгіянальнай рэзэрвовай валюты ў зоне ЭўрАзЭС найбольш шанцаў мае выступіць расейск рубель, мяркуе Пятро Пракаповіч.

Нацбанкі краінаў ЭўрАзЭС гатовыя да ўвядзеньня рэгіянальных рэзэрвовых валют. Пра гэта ў гутарцы з карэспандэнтам БЕЛТА заявіў старшыня праўленьня Нацбанку Беларусі Пятро Пракаповіч.

Ён адзначыў, што напярэдадні прайшло паседжаньне эканамічнай рады ЭўрАзЭС з удзелам кіраўнікоў нацыянальных банкаў краінаў-удзельніц Супольнасьці, на якім выпрацоўваліся меры супрацьдзеяньня сусьветнаму фінансаваму крызісу. Адной з такіх мераў, паводле Пятра Пракаповіча, можа стаць чым хутчэйшае задзейнічаньне рэгіянальных рэзэрвовых валют.

Мы мусім зыходзіць з таго, што крызіс багата ў чым здарыўся праз тое, што сусьветная валюта была адна — амэрыканскі даляр, — сказаў Пятро Пракаповіч. — І з гэтага трэба зрабіць адпаведныя высновы.

Увядзеньне адзінай валюты ў межах ЭўрАзЭС — справа далёкае пэрспэктывы, а вось увядзеньне рэгіянальных рэзэрвовых валют можна ўрэчаісьніць хутка. Кіраўнік Нацбанку Беларусі ўдакладніў, што ў ролі рэгіянальнай рэзэрвовай валюты ў зоне ЭўрАзЭС найбольш шанцаў мае выступіць расейскі рубель. Аднак Пракаповіч ня выключыў, што ў гэтай якасьці могуць выкарыстоўвацца й іншыя валюты краінаў-удзельніц Супольнасьці.


Катэгорыя: Беларусь | Праглядаў: 771 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Снежань 2008  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz