Аўторак, 21.11.2017, 15:53
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Лідары апазіцыі кажуць пра незалежнасьць,але атрымліваюць дэведэнты з ЗША. Апазіцыя залежыць ад ЗША?
Усяго адказаў: 46
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2008 » Снежань » 8 » Ці скарыстае Лукашэнка пахаваньне для паразуменьня з Крамлём?
Ці скарыстае Лукашэнка пахаваньне для паразуменьня з Крамлём?
10:36
  Чакаецца, што кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка прыляціць у Маскву для ўдзелу ў пахаваньні патрыярха Аляксія ІІ.

  Пахаваньне патрыярха Аляксія ІІ адбудзецца 9 сьнежня. Інфармацыі аб удзеле кіраўніка Беларусі ў пахаваньні ў прэзыдэнцкай прэс-службе пакуль не падаюць.

Кіраўнік прэс-службы Маскоўскай патрыярхіі, сьвятар Уладзімір Вігілянскі сказаў:

“Я чуў тое, што ён возьме ўдзел. Я чуў пра тое, што ён меў намер быць на адпяваньні”.

Якія яшчэ кіраўнікі краінаў возьмуць удзел у цырымоніі?

“Цяпер удакладняецца гэтае пытаньне. І паводле папярэдніх зьвестак, возьмуць удзел яшчэ й іншыя кіраўнікі краінаў”.

Расейскі прэзыдэнт выдаў указ аб адмене забаўляльных мерапрыемстваў і перадач у дзень пахаваньня патрыярха Аляксія ІІ. Кіраўнік Беларусі выказаў спачуваньні з нагоды сьмерці патрыярха, аднак аналягічнага ўказу ён не падпісаў. Паводле палітоляга Ігара Лялькова, гэта цалкам нармальна:

“Патрыярх Маскоўскі Аляксій ІІ усё ж ня быў дзяржаўным дзеячам Беларусі ці наогул нейкім беларускім значным дзеячам. Усё ж Аляксій ёсьць грамадзянінам іншай краіны. І тут гэта цалкам нармальна. Калі б Лукашэнка гэта зрабіў, то гэта быў бы сыгнал, што ён хоча неяк дадаткова залагодзіць Маскву”.

Ці ўдасца Аляксандру Лукашэнку скарыстаць паездку на пахаваньне для перамоваў з расейскім прэзыдэнтам Дзьмітрыем Мядзьведзевым? Нагадаем, што заплянаваны на 1 сьнежня візыт у Маскву быў сарваны з-за спрэчак паміж Крамлём і афіцыйным Менскам адносна парадку дня пасяджэньня “Вышэйшага дзяржсавету саюзу Беларусі і Расеі”. Пакуль на інтэрнэт-сайце расейскага прэзыдэнта зьмешчана паведамленьне пра афіцыйны візыт у Маскву прэзыдэнта Аргентыны. На 9 сьнежня заплянаваныя расейска-аргентынскія перамовы. Інфармацыі адносна плянаваных сустрэчаў з Аляксандрам Лукашэнкам няма.

Прэсавы сакратар Паўла Барадзіна Іван Макушок паведаміў, што пасяджэньне саюзнага савету міністраў заплянавана на другую палову сьнежня. А дата пасяджэньня Вышэйшага дзяржсавету пакуль ня вызначана. Аднак, калі Аляксандар Лукашэнка зьявіцца ў Маскве, то, паводле палітоляга Ігара Лялькова, ён скарыстае магчымасьць пагаварыць з расейскім кіраўніцтвам:

“Лёс даў Лукашэнку нейкі такі дадатковы шанец паразумецца з расейскім кіраўніцтвам у зьвязку з пахаваньнем. Я думаю, размова, якая будзе, гэта размова пра грошы, пра кошт на газ для Беларусі ў наступным годзе. Я ня думаю, што Лукашэнка яшчэ раз рызыкне падымаць вельмі далёкасяжныя праекты, якія ён хацеў падняць 1 сьнежня. Будуць больш прыземленыя размовы. Пра тое, што трэба Расеі зрабіць, каб эканамічны стан свайго найбліжэйшага саюзьніка паспрабаваць хаця б мінімальна стабілізаваць”.

Вядоўца. 10 сьнежня сынод Расейскай праваслаўнай царквы вызначыць дату памеснага сабору, на якім будзе абраны 16-ы Маскоўскі патрыярх. Адзін з патэнцыйных прэтэндэнтаў на гэтую пасаду – мітрапаліт Менскі і Слуцкі Філарэт.

Катэгорыя: Палітыка | Праглядаў: 459 | Дадаў: Admin | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Снежань 2008  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2017 Конструктор сайтов - uCoz