Пятніца, 29.03.2024, 14:09
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Як вы лічыце нам патрэбна адраджэнне мовы і культуры ўвогуле?
Усяго адказаў: 90
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2008 » Лістапад » 29 » “Цана на газ — справа палітычная”
“Цана на газ — справа палітычная”
03:17
  Урад Беларусі ініцыюе новыя перамовы з Расеяй пра цану паставак газу ў 2009 годзе, заявіў журналістам у Менску віцэ-прэм’ер ураду Беларусі Андрэй Кабякоў. Ці ўдасца афіцыйнаму Менску зьбіць цану на газ?

 Сярэднегадавая цана на газ для Беларусі сёлета склала 125 даляраў за тысячу кубамэтраў. Цягам году расейскі пасол Аляксандар Сурыкаў называў розныя лічбы коштаў на наступны год — да 240 даляраў.

А ў лістападзе амбасадар адзначыў, што цана на газ для Беларусі на пачатку 2009 году можа быць меншай, чым сёлета. Маўляў, час працуе на Беларусь, падаюць кошты на нафту.

Сёньня беларускі віцэ-прэм’ер Андрэй Кабякоў заявіў, што вялікую частку году “ацэнка цэнаў на газ імкліва расла з улікам росту цэнаў на нафту, але цяпер цэны на нафту ўпалі і ёсьць прадмет для перамоваў з расейскім бокам”. Беларускі бок ініцыюе перамовы, спадзеючыся прыйсьці з расейцамі да згоды.




Прэс-сакратар старшыні праўленьня “Газпрому” Сяргей Купрыянаў заявіў, што пазыцыя расейскага боку сыходзіць зь дзейнага кантракту на пяцігадовы тэрмін:

“Мы лічым, што ў нас ёсьць усе неабходныя дакумэнты, якія рэгулююць пастаўкі, ёсьць дзейны кантракт. Ён, між іншым, прадугледжвае карэктаваньне цаны газу ўсьлед за зьмяненьнем цаны нафтапрадуктаў. Зь цікавасьцю выслухаем нашых беларускіх калегаў”.

Спадар Купрыянаў пакуль не сказаў канкрэтна, колькі ж можа каштаваць газ для Беларусі. Але да якіх лічбаў яго кошт будзе бліжэйшы — да цэнаў на газ для Эўропы альбо для Ўкраіны?

“Магчыма, проста неяк забыліся, пра што мы дамовіліся і якія парамэтры закладзеныя ў кантракце. Згодна з формулай, цана разьлічваецца ад эўрапейскай з вылікам экспартнага мыта, выдаткаў на транзыт газу. З выкарыстаньнем паніжальнага каэфіцыенту, які ў наступным годзе складзе 0,8”.

Паводле эканаміста Леаніда Злотнікава, пытаньне, ці ўдасца афіцыйнаму Менску зьбіць цану на газ, — палітычнае. І на яго павінны адказваць палітыкі, а не эканамісты.

“Па формуле цаны на газ — насамрэч у першым квартале наступнага году можа быць вышэйшая цана. Бо цана на газ ідзе з лагам амаль на паўгода за цаной на нафту. З такім адставаньнем. І калі гэтую ж самую формулу прымяняць для вылічэньня цаны на газ на другі квартал, то яна павінна ўпасьці. Пасол Сурыкаў заявіў, што магчыма, што цана на газ у наступным годзе можа быць нават ніжэйшая за тую цану, якая існуе сёньня. А вось што тычыцца формулы, то яна не заўсёды прымяняецца. Напрыклад, паводле гэтай формулы ў 2008 годзе цана на газ павінна была быць каля 200 даляраў. Але ў такім памеры яе ня вызначылі з палітычных меркаваньняў. Што будзе наступным годам, ці будзе яна прыменена, ці будзе прынята палітычнае рашэньне, — адказ тут павінны даць палітолягі”.


Катэгорыя: Палітыка | Праглядаў: 819 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Лістапад 2008  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz