Каля 80 тысяч
студэнтаў выйшла сёньня на вуліцы вэнэсуэльскіх гарадоў, каб
папярэдзіць прэзыдэнта Уга Чавэса, што з чарговымі выбарамі ў краіне
яму ня пойдзе так лёгка, як з папярэднімі.
Апранутыя толькі ў сподняе студэнты пратэстуюць на вуліцах з лёзунгамі „Ты ўкраў усё! У мяне засталіся адно трусы! Але майго голасу ты не ўкрадзеш!”
Місія Міжнароднага
валютнага фонду завяршыла кансультацыі з уладамі Беларусі па пытаньні
выдзяленьня крэдыту stand-by, паведамляе Інтэрфакс са спасылкай на
прадстаўніка беларускага офісу МВФ.
Больш
падрабязныя камэнтары прадстаўнік офісу даваць адмовіўся. Па яго словах
"аб выніках працы місіі афіцыйна будзе абвешчана ў панядзелак, 24
лістапада".