Пятніца, 29.03.2024, 15:37
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Лідары апазіцыі кажуць пра незалежнасьць,але атрымліваюць дэведэнты з ЗША. Апазіцыя залежыць ад ЗША?
Усяго адказаў: 48
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2008 » Лістапад » 12 » Навошта Лукашэнка гэтак хваліць Абаму?
Навошта Лукашэнка гэтак хваліць Абаму?
09:56
  “Калі Амэрыка зацікаўленая ў разьвіцьці стасункаў з намі без выбудоўваньня нейкіх там дадатковых бар’ераў і папярэдніх умоваў, то мы сур’ёзна ў гэтым пляне прасунемся, і амэрыканцы будуць задаволеныя супрацоўніцтвам зь Беларусьсю”, — заявіў Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію газэце “The Wall Street Journal”.

  Наколькі далёка можа зайсьці паляпшэньне беларуска-амэрыканскіх адносінаў, і якія аб’ектыўныя перашкоды існуюць на гэтым шляху? Чаму Лукашэнка робіць гэтак шмат камплімэнтаў Абаму?

На гэтыя пытаньні адказвае палітоляг Ігар Лялькоў.

Цыганкоў: “Беларуска-амэрыканскія адносіны відавочна маюць пэўныя бар’еры. Яны могуць палепшыцца, але пры сёньняшняй беларускай уладзе стасункі паміж Беларусьсю і ЗША ня могуць быць такімі як паміж ЗША і, напрыклад, Францыяй ці Польшчай. У чым гэтыя бар’еры, і дзе мяжа ў паляпшэньні адносінаў паміж Менскам і Вашынгтонам?”

Лялькоў: “Пытаньне стаіць, у першую чаргу, пра палітычны лад у Беларусі, што краіна не зьяўляецца дэмакратычнай у агульнапрызнаным значэньні гэтага слова. Палітычны рэжым моцна аўтарытарны, і супрацоўніцтва зь ім для ЗША не магчымае ў такой ступені, у якой гэта магчыма з дэмакратычнымі краінамі”

Цыганкоў: “У інтэрвію “The Wall Street Journal” Аляксандар Лукашэнка таксама заявіў: “Беларусь і ЗША павінны вярнуцца да таго этапу і якасьці ў стасунках, якія былі да крызісу, і пачаць весьці дыялёг”. Наколькі рэальная гэта “міні-задача” — вярнуцца да таго ўзроўню адносінаў, які быў яшчэ тры гады таму?”

Лялькоў: “Гэтая задача якраз цалкам рэальная, і тут у значнай ступені мяч на баку беларускага боку. Бо адно з патрабаваньняў Захаду — вызваленьне палітычных зьняволеных, нібыта, было выканана. Але сытуацыя, калі знаходзіцца пад арыштам Аляксандар Баразенка, сьведчыць пра тое, што палітычны перасьлед у Беларусі ня зьнік. Для вяртаньня сытуацыі ў дакрызісны стан любыя формы палітычнага перасьледу павінны зьнікнуць.

Яшчэ адно вельмі важнае пытаньне — гэта свабода СМІ. Цалкам у сілах беларускага рэжыму нават сёньня зрабіць пэўныя крокі ў бок большай свабоды СМІ. Прынамсі, друкаваньне недзяржаўных мэдыяў на тэрыторыі Белаурусі і распаўсюд іх праз сыстэму “Белсаюздруку” — гэта ня тыя пытаньні, якія могуць неяк істотна пахіснуць рэжым. Таму на такія саступкі з прагматычнага пункту гледжаньня цалкам рэальна пайсьці. Калі такія крокі будуць зробленыя, гэта будзе заўважана і ў ЗША, і сытуацыя цалкам можа вярнуцца на ўзровень 2-3-гадовай даўніны”.

Цыганкоў: “Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію таксама выдаў шэраг камплімэнтаў на адрас абранага прэзыдэнта ЗША Барака Абамы. “Гэта новы, малады, адукаваны чалавек, больш хуткі і энэргічны чалавек, які зможа больш рэальна паглядзець на сусьветную рэчаіснасьць”, — заявіў Лукашэнка. Няўжо беларускі кіраўнік спадзяецца, што палітыка ЗША да Беларусі можа істотна зьмяніцца, ці гэта проста дыпляматычная ветлівасьць?”

Лялькоў: “Гэта, у прынцыпе, звычайны стыль паводзінаў Лукашэнкі. Кожны новы лідэр нейкай ключавой для Беларусі краіны адразу атрымлівае ад яго вялікую порцыю камплімэнтаў. Бо беларускі кіраўнік разумее, што палітычнае становішча Беларусі й эканамічная сытуацыя ў краіне могуць залежаць ад пазыцыі ЗША. Таму, мяркую, ён лічыць, што лепш перахваліць, чым недахваліць. А далей ужо будзе рэакцыя на нейкія канкрэтныя крокі ЗША і рыторыка Лукашэнкі на адрас Абамы можа яшчэ памяняцца.”

Катэгорыя: Палітыка | Праглядаў: 726 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Лістапад 2008  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz