Субота, 20.04.2024, 16:02
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Як вы лічыце нам патрэбна адраджэнне мовы і культуры ўвогуле?
Усяго адказаў: 90
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2008 » Лістапад » 8 » У турме на Акрэсьціна — зноў “палітычныя”
У турме на Акрэсьціна — зноў “палітычныя”
16:55
  У дзень афіцыйнага сьвята камуністы ды іхнія прыхільнікі ўскладалі кветкі да помніка Леніну.

  Прадстаўнікі “Эўрапейскай кааліцыі” і аргкамітэту дзеля стварэньня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі маліліся ў царкве за ахвяраў кастрычніцкага перавароту 1917 году і грамадзянскай вайны. Тым часам спэцназаўцы затрымалі актывістаў “Маладога фронту” насупраць КДБ з расьцяжкай “Камунізм пад трыбунал”.

Затрыманыя актывісты незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Наста Палажанка, Тацяна Шапуцька, Наста Лойка, Аляксей Янушэўскі і Антон Русін знаходзяцца ў турме на вуліцы Акрэсьціна. Спэцназаўцы затрымалі іх разам зь непаўналетнімі сябрамі за пікет насупраць будынку КДБ. Актывісты разгарнулі расьцяжку “Камунізм пад трыбунал!”каля помніка Фэліксу Дзяржынскаму.

Спачатку іх трымалі ў аддзеле міліцыі на вуліцы Карла Маркса, але потым міліцыянтам прыйшоў загад адвезьці ўсіх ва ўпраўленьне ўнутраных спраў Ленінскага раёну. Там непаўналетніх адпусьцілі, а на трох дзяўчат і двух хлопцаў склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным пікеце. Трое сутак да суду яны правядуць у камэры.

Першапачаткова маладафронтаўцы хацелі правесьці пікет каля помніка Леніну, але там ад 9 раніцы было наладжанае патруляваньне.



А 10-й кветкі і вянкі да помніка Леніну ўскладалі сябры Камуністычнай партыі Беларусі. Разам зь імі былі актывісты БРСМ.

Аб 11-й кветкі ўсклалі сябры Партыі камуністаў Беларускай. Кідалася ў вочы, што сярод прысутных былі ў асноўным людзі сталага веку.

Вэтэран працы: “Ну, сапраўды, моладзі мала. Толькі старыя камуністы, а моладзь цяпер у іншых арганізацыях”.



Праз паўгадзіны ў Сьвята-Петрапаўлаўскай царкве сябры “Эўрапейскай кааліцыі” і БХД маліліся за ахвяраў кастрычніцкага перавароту.

Гаворыць Мікола Статкевіч:

“Молімся за тых, хто загінуў у братазабойчай вайне. У гэты дзень бальшавікі запалілі сусьветны пажар, у полымі якога згарэлі дзясяткі мільёнаў жыцьцяў. Дагэтуль у такіх краінах, як Паўночная Карэя, гэтыя жыцьці гараць.

Сёньняшні беларускі рэжым як нашчадак савецкага спрабуе гэтую вайну весьці супраць той часткі народу, якая хоча быць вольнай”.

Аляксандар Арэстовіч дадаў:

“Паказальна тое, што падчас набажэнства за нявінных ахвяраў камуністычных рэпрэсій моладзь сучасным беларускім рэжымам была інтэрнаваная ў пастарунак. Гэта ганьба”.

Уладзімер Мішура прыехаў зь Дзяржынску, каб памаліцца за ахвяраў кастрычніцкай катастрофы.

“Узгадваю Марыну Цьвятаеву… Хаваюць белых і чырвоных у адной магіле. “Белым быў, чырвоным стаў — кроў заліла. Чырвоным быў, белым стаў — сьмерць пабяліла”. Гэта была трагедыя для ўсяго народу. І гэтую трагедыю трэба адзначаць жалобай, а не сьвяткаваць”.

Алесь Макаеў прыйшоў у царкву з маленькім сынам.

“Думаю, што настане дзень, калі людзі будуць хадзіць у царкву і памінаць тых, хто загінуў. Гэта ня тое сьвята, каб напівацца і танчыць на костках тых, хто загінуў. Не бяспамяцтвам трэба будавацца, а менавіта памятаць пра тых ахвяраў”.



Суд над актывістамі “Маладога фронту” пачнецца 10 лістапада ў судзе Ленінскага раёну.

Катэгорыя: Грамадства | Праглядаў: 795 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Лістапад 2008  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz