Панядзелак, 25.09.2017, 11:34
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Лідары апазіцыі кажуць пра незалежнасьць,але атрымліваюць дэведэнты з ЗША. Апазіцыя залежыць ад ЗША?
Усяго адказаў: 46
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2008 » Кастрычнік » 31 » Ваенкаматы абслугоўваюць міліцыю?
Ваенкаматы абслугоўваюць міліцыю?
05:02
  Апошнім часам у розных рэгіёнах Беларусі мужчын прызыўнога ўзросту масава выклікаюць у ваенкаматы позвамі, у якіх пазначана, што гэта робіцца, каб удакладніць зьвесткі для вайсковага ўліку.

  Насамрэч жа вайскоўцы адразу прапануюць здаць адбіткі пальцаў і сьліну.

У Менску гэта робіцца непасрэдна ў ваенкаматах. У рэгіёнах людзей дастаўляюць у аддзелы міліцыі.

У ваенкаматах у мужчын прызыўнога і непрызыўнога ўзросту бяруць адбіткі пальцаў і сьліну, як у падазраваных у крымінальным злачынстве. Вайскоўцы спасылаюцца на закон, згодна зь якім кожны грамадзянін Рэспублікі Беларусь можа прыйсьці і здаць адбіткі пальцаў для базы дадзеных МУС. Але закон патрабуе, каб гэта рабілася толькі добраахвотна.

30-гадовага Вадзіма, сына клецкага праваабаронцы Сяргея Панамарова, выклікалі ў ваенкамат і запатрабавалі, каб ён прыйшоў у міліцыю. Сяргей Панамароў зьвярнуўся да ваеннага камісара Клецку па тлумачэньне.

Праваабаронца паведаміў “Свабодзе”:

“Ваенкам Клецку на маё пытаньне — “На якой падставе вы выклікаеце пагалоўна ўсіх для дактыляскапіі і збору сьліны ў РАУС?” — спаслаўся на загад міністра абароны. Ён паабяцаў мне, што пасьля абеду паведаміць, які гэта менавіта загад. Але калі я патэлефанаваў, ён сказаў, што гэта ваенная таямніца і ён як вайсковец павінен выконваць загады, ня думаючы.

Лічу, што гэта абсалютна незаконна. Гэтая працэдура прыніжае чалавечую годнасьць. Гэтага ня можа быць у дэмакратычнай краіне. Гэта непрымальна”.

У Менску раённыя ваенкаматы ў масавым парадку выклікаюць мужчын нібыта для ўдакладненьня зьвестак вайсковага ўліку. Там іх чакаюць міліцыянты, якія маюць усё неабходнае, каб здымаць адбіткі пальцаў і браць сьліну. Звычайна гэтую працэдуру робяць у міліцыі ў тым выпадку, калі чалавека падазраюць у зьдзяйсьненьні цяжкога крымінальнага злачынства — згвалтаваньня, забойства ці крадзяжу.

Уладзь Бараніч наведаў сёньня ваенкамат Кастрычніцкага раёну. Там яго чакалі трое супрацоўнікаў Кастрычніцкага ўпраўленьня ўнутраных спраў. Уладзь адмовіўся здаваць адбіткі пальцаў, спаслаўшыся на заканадаўства.

“Там было шмат людзей. Канвэер. Я сказаў, што ня буду здаваць адбіткі пальцаў, бо гэта незаконна. Адзін зь міліцыянтаў пачаў мяне “прэсаваць”. Казаў: “Ня хочаце добраахвотна, дык вас у КДБ выклічуць”. Другі міліцыянт запісаў мае пашпартныя зьвесткі і сказаў, што, калі я цяпер ня здам, то потым буду здаваць пад прымусам.

Я ім сказаў, каб не пужалі мяне. Яны спыталі: “А вам ёсьць што хаваць?”. Я сказаў, што — не. Але гэта маё канстытуцыйнае права”.

Дзясяткі тысяч чалавек у Менску і ў рэгіёнах ужо здалі адбіткі пальцаў і сьліну. Назіральнікі адзначаюць, што калі праца будзе ісьці такімі тэмпамі, до канца году будзе ахопленае ўсё мужчынскае насельніцтва краіны.

У некаторых упраўленьнях унутраных спраў адбіткі пальцаў пачалі браць і ў жанчын.

Такім чынам, выбух 4 ліпеня прывёў да прымусовай дактыляскапіі насельніцтва ўсёй краіны.

Гэта ня першы выпадак, калі ўлады выкарыстоўваюць вайскоўцаў у сваіх інтарэсах. Сёлета ваенкаматы гвалтоўна забралі ў войска некалькі актывістаў дэмакратычнага руху. Яшчэ некалькі прозьвішчаў былі ўнесеныя ў сьпіс невыязных менавіта з падачы Міністэрства абароны.

Катэгорыя: Палітыка | Праглядаў: 482 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Кастрычнік 2008  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2017 Конструктор сайтов - uCoz