Серада, 26.07.2017, 20:33
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Ацэніце наш сайт
Усяго адказаў: 101
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2008 » Верасень » 25 » "Непакоіць, што Лукашэнка патрабуе прызнаньня выбараў"
"Непакоіць, што Лукашэнка патрабуе прызнаньня выбараў"
06:08
  Сустаршыні Камісіі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе (Хэльсынскай камісіі) выступілі з заяваю адносна сытуацыі ў Беларусі.

“У Беларусі напярэдадні выбараў па-ранейшаму не стае прагрэсу ў сфэры правоў чалавека і дэмакратыі”, – гаворыцца ў заяве, якую распаўсюдзілі сустаршыні Камісіі бясьпекі і супрацоўніцтва ў Эўропе кангрэсмэн Элсі Гастынгс і сэнатар Бэнджамін Кардын.

“Сытуацыя напярэдадні выбараў у Беларусі застаецца несуцяшальнай. Дасюль няшмат сыгналаў, што выбары 28 верасьня будуць значна адрозьнівацца ад ранейшых выбараў, якія не адпавядалі стандартам АБСЭ”, – пішуць палітыкі.

Яны выказваюць занепакоенасьць тым, што кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка запатрабаваў ад Захаду прызнаньня вынікаў выбараў як “дэмакратычных” і заявіў, што, калі гэтага ня будзе, яго ўрад спыніць усе спробы палепшыць сытуацыю.

“Мы разглядаем гэтую заяву як адступленьне ад дэмакратыі і абароны правоў чалавека”, – адзначылі Гастынгс і Кардын.

Гастынгс адзначыў: “У сакавіку 2006-га я кіраваў місіяй назіральнікаў у Менску – я ня маю сумневаў, што вельмі шмат усяго мае быць выпраўлена. Але, кажучы так варта, аднак, заўважыць, што калі беларускія ўлады прадэманструюць канкрэтную гатовасьць палепшыць стан дэмакратыі і правоў чалавека, я думаю, што ЗША маюць быць адкрытымі да ўзважанага і адпаведнага ўзаемадзеяньня”.

Кардын дадаў, што “цягам 12 гадоў кіраваньня Аляксандра Лукашэнкі ў Беларусі пануе сыстэматычны кантроль уладаў над грамадзтвам, уціск незалежных СМІ і грамадзкіх арганізацыяў, гвалт супраць мірных дэманстрантаў, і гэта ўсё прывяло Беларусь да самаізаляцыі”.

Сустаршыні Хэльсынскай камісіі ЗША адзначылі, што цяпер чакаюць высноваў АБСЭ адносна зрухаў у Беларусі.

“Цягам таго кароткага часу, што застаецца да выбараў, мы спадзяемся, што беларускі ўрад зробіць неадкладныя крокі, каб палепшыць умовы для выбараў – забясьпечыць празрыстасьць цягам усяго працэсу галасаваньня, у тым ліку і папярэдняга, і свабодны доступ да назіраньня для АБСЭ. Мы шчыра спадзяемся на гэта – народ Беларусі заслугоўвае свабоды, якую мае бальшыня іх братоў-эўрапейцаў”, – заявілі Гастынгс і Кардын.

Катэгорыя: Палітыка | Праглядаў: 542 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Верасень 2008  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2017 Конструктор сайтов - uCoz