Субота, 04.05.2024, 02:35
Вольны Мазыр! Усё аб Вольным Мазыры, і не толькі.
Галоўная | Рэгістрацыя | УваходНа галоўную старонкуДадаць у абранаеКарта сайтаПошукКантакт
Меню сайту
Галоўная старонкаГалоўная старонка
ГасцёўняГасцёўня
ФорумФорум
ФотаальбомФотаальбом
МультымедыяМультымедыя
Анлайн гульніАнлайн гульні
Вольная музыкаВольная музыка
ГороскопГороскоп
Гісторыя горадаГісторыя горада
Карта горадаКарта горада
СпасылкіСпасылкі
Акцыі і мітынгіАкцыі і мітынгі
Парады праваабаронцыПарады праваабаронцы

Аб сайцеАб сайце
Зваротная сувязьЗваротная сувязь
Падзелы навін
Беларусь [69]
Мазыр [79]
Культура [29]
У свеце [12]
Палітыка [160]
Грамадства [99]
Армейскі дзёньнік [9]
Спорт [19]
Рэклама
Наша апытанне
Ацэніце наш сайт
Усяго адказаў: 102
Лічыльнік
Rating All.BY Каталог TUT.BY
Галоўная » 2008 » Верасень » 24 » Аляксандар Казулін сустрэўся з Джорджам Бушам
Аляксандар Казулін сустрэўся з Джорджам Бушам
07:20
Былы палітвязень А. Казулін у Нью-Ёрку сустрэўся з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам і дзяржсакратаром ЗША Кандалізай Райс.

Як заявіў Аляксандар Казулін Радыё Свабода пасьля сустрэчы, пад час гутаркі ён "адчуў сапраўдную зацікаўленасьць Буша і Райс праблемай Беларусі. Больш за тое -- я зразумеў, што і будучая адміністрацыя Белага Дому, якая б яна не была,  будзе ўважліва ставіцца да сытуацыі ў Беларусі".

Пасьля гутаркі з Джорджам Бушам і Кандалізай Райс Аляксандар Казулін  сустрэўся са старшынёй Рады БНР Івонкай Сурвілай і лідэрамі беларускай дыяспары ЗША.

Вось што сказаў былы палітвязень Радыё Свабода перад адлётам з ЗША ў Эўропу. 

“Сёньня адбылася сустрэча з прэзыдэнтам ЗША Джорджам Бушам і Дзяржсакратаром ЗША Кандалізай Райс, а таксама жонкай прэзыдэнта Лорай Буш. Гэта была вельмі цікавая сустрэча, у якой бралі ўдзел вядомыя змагары за свабоду, за правы чалавека, яскравыя дысыдэнты з розных краінаў -- Бірмы, Вэнэсуэлы, Сірыі, Эгіпту, Кубы... Прысутнічалі спадары Вітаўтас Ландсбэргіс і Гары Каспараў. Прэзыдэнт Буш сказаў яскравую прамову пра тое, што ён як рабіў моцныя крокі, каб змагацца за дэмакратыю, свабоду і права чалавека. так і зараз змагаецца. На гэтай сустрэчы было адзначана, што фундамэнтальныя чалавечыя каштоўнасьці, правы чалавека, свабода -- гэта галоўнае ў той пазыцыі, якую займаюць ЗША. Было вельмі дакладна адзначана і самім Джорджам Бушам, і прысутнымі, што нельга паступацца прынцыпамі”.

Катэгорыя: Палітыка | Праглядаў: 738 | Дадаў: Karnic | Рэйтынг: 0.0/0 |
Усяго каментароў: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма ўваходу
Лагін:
Пароль:
Каляндар навін
«  Верасень 2008  »
ПнАўСрЧцПтСбНд
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930
Дакладны беларускі час
Рэклама
Надвор'е
Надвор'е ў Мазыры
Інфармацыя сайта pogoda.by
Курсы валют
Трохі аб вас
Даведайся пра свой IP адрас
Статыстыка

Анлайн усяго: 1
Госцяў: 1
Карыстальнікаў: 0
LiveInternet
Copyright Вольны Мазыр © 2007 - 2024 Конструктор сайтов - uCoz